03.04.2020 Андрэй Стрыжак: грамадзянская супольнасць узяла на сябе абавязальніцтвы дзяржавы
Ініцыятыва #BY_help, якая займалася зборам сродкаў на аплату штрафаў удзельнікам акцый за незалежнасць, працягвае сваю працу ў выглядзе #BY_help_med. Збор сродкаў на рэспіратары для абароны медыкаў на пляцоўцы molamola.by адкрылі актывісты Юлія Дарашкевіч і Андрэй Стрыжак.
03.04.2020 Amnesty International: Сведка Яговы пад пагрозай экстрадыцыі ў Расію
Amnesty International заклікае Беларусь не выдаваць паслядоўніка Сведак Яговы Мікалая Махалічава ў Расейскую Федэрацыю, дзе яму пагражае крымінальны пераслед і катаванні.
03.04.2020 Еўрапарламент: Заклікаем неадкладна вызваліць Сацука
Дэлегацыя Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю заклікае неадкладна вызваліць рэдактара "Ежедневника" Сяргея Сацука, а беларускія ўлады — выконваць адпаведнае заканадаўства і міжнародныя абавязацельствы Беларусі ў галіне свабоды слова і сродкаў масавай інфармацыі.
02.04.2020 Мінгарсуд стаў на бок актывіста, якога аштрафавалі без яго ўдзелу
Мінскі гарадскі суд адправіў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні Ягора Коцура за ўдзел у пікетаванні падчас парламенцкіх выбараў на новы разгляд.
02.04.2020 Маладафронтаўцаў будуць судзіць за фота і ўскладанне кветак на Дзень волі
Актывісты “Маладога фронту” Дзяніс Урбановіч, Максім Урбановіч і Віталь Трыгубаў атрымалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП за правядзенне “несанкцыянаванага пікету”. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале арганізацыі.
02.04.2020 Суд упарта не хоча судзіць праваабаронцу Вайцешыка. Чакаюць выхаду тэрмінаў?
Праваабаронца Аляксандр Вайцешык, якога мусяць судзіць за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбінату “Сноў”, ніяк не можа дамагчыся празрыстасці па сваё адміністрацыйнай справе. Ужо месяц яна перакідваецца ад аднаго суда да іншага, і праваабаронца мяркуе, што суды і міліцыя хочуць, каб тэрміны яе разгляду выйшлі.
02.04.2020 Праваабаронцы занепакоеныя становішчам зняволеных у сувязі з COVID-19
З паведамленняў у СМІ вядома, што ў Віцебску і Віцебскай вобласці напружаная сітуацыя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Занепакоенасць праваабаронцаў выклікае становішча асоб у месцах пазбаўлення волі, інфармацыя з якіх фактычна застаецца недаступнай для грамадскасці.
01.04.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2020
5 сакавіка органамі ДФР быў затрыманы і змешчаны пад варту журналіст і рэдактар інтэрнэт выдання «Ежедневник» Сяргей Сацук. Па наяўнай інфармацыі, ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару паўторна або вымагальніцтвам, або групай асоб па папярэдняй змове або ў буйным памеры).
01.04.2020 Блог Паўла Сапелкі: каранцін для свабоды
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" разважае пра сітуацыю з правамі чалавека падчас пандэміі COVID-19.
01.04.2020 Першы падкаст “Вясна прыйдзе”: людзі з інваліднасцю
Сёння прапаноўваем паслухаць першы выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе”. Як выпадкова можна атрымаць дыягназ альбо пазбавіцца дзеяздольнасці? Як ідэя дапамогі ад сацыяльнай дзяржавы можа выглядаць на практыцы?
01.04.2020 COVID-19 у Беларусі: прафсаюз РЭП заклікаў увесці мараторый на разгляд справаў у судах
Незалежны прафсаюз прапанаваў старшыні Вярхоўнага суда ўвесці мараторый на разгляд справаў у судах. У Віцебску, як сцвярджаецца, меры ўжо прынятыя.
01.04.2020 Запрашаем у нядзелю на вэбінар па назіранні за выбарамі
Валанцёрская служба “Вясны” запрашае на вэбінар па назіранні за выбарамі. 5 красавіка ў 12:00 далучайцеся да ютуб-трансляцыі, спасылку на якую можна будзе атрымаць пасля рэгістрацыі.
01.04.2020 Грамадская прыёмная “Вясны”: праца не спыняецца ні на дзень
Апошнія тры месяцы Грамадская прыёмная ПЦ “Вясна” шчыльна працавала з удзельнікамі снежаньскіх пратэстаў у абарону незалежнасці і супраць інтэграцыйных працэсаў з Расіяй, якія былі адміністрацыйна пакараныя судамі.
01.04.2020 Суд па справе Аскарава перанеслі з-за каронавіруса
На 30 сакавіка было прызначанае папярэдняе пасяджэнне па разглядзе Міжраённым судом Бішкека адміністрацыйнага пазову зняволенага праваабаронцы Азімжана Аскарава да ўрада Кыргызскай Рэспублікі.
01.04.2020 Справа Сяргея Сацука: каментар Камітэта дзяржкантролю, міжнародныя рэакцыі, пазіцыя рэдакцыі
Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што супраць журналіста ўзбуджаная крымінальная справа па факце атрымання хабару. Пры гэтым шэраг арганізацый лічаць, што пераслед Сяргея Сацука звязаны з яго журналісцкай дзейнасцю і патрабуюць яго вызвалення.










