15.07.2008 Назіральніка ад БХК не пусьцілі на паседжаньне Мінаблвыканкама і Прэзідыума аблсавета дэпутатаў
14 ліпеня 2008 года ў 08.50 назіральнік ад РПГА "БХК" Леанід Андрэевіч Мархотка прыбыў у г. Менск на сумеснае паседжаньне Менскага абласнога выканаўчага камітэта і Прэзідыума Менскага абласнога Савета дэпутатаў па фармаваньні акруговых выбарчых камісій па выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Леанід Мархотка пайшоў у залу № 413 будынку Менскага абласнога выканаўчага камітэта, дзе ўжо сабраліся чальцы Прэзідыума Саветаў дэпутатаў і службовыя асобы Мінаблвыканкама. Па афіцыйным паведамленьні паседжаньне павінна было пачацца ў 09.30 і праходзіць пад старшынствам намесьніка старшыні Мінаблвыканкама Уладзіміра Аляксандравіча Гурыновіча.
15.07.2008 Віцебшчына: Фармаваньне акруговых камісяў прайшло ў паўзакрытым рэжыме
Фармаваньне акруговых камісіяў па выбарах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на Віцебшчыне прайшло ў паўзакрытым рэжыме. На сумеснае паседжаньне аблвыканкама і прэзідыюма аблсавета не дапусьцілі ні недзяржаўных журналістаў, ні проста грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Міліцыянтам-ахоўнікам далі два спісы прозьвішчаў людзей, якія ўдзельнічалі ў паседжаньні ці якім было дазволена прысутнічаць у зале. З прадстаўнікоў прэсы запрашэньне наведаць мерапрыемства атрымалі карэспандэнты Віцебскага абласнога тэлерадыёкамітэту, БелТА і двух выданьняў аблвыканкама і аблсавета – газэтаў “Віцебскі рабочы” ды “Народнае слова”.
15.07.2008 Алеся Краўчэню выключылі з БарДУ
14 ліпеня Алесь Краўчэня забраў дакументы з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Тыдзень таму быў падпісаны загад аб адлічэнні студэнта 4 курса інжынернага факультэта.
15.07.2008 Зьнялі з пасады за апазіцыйнасьць
Уладзіміра Юрчанку, старшыню Магілёўскай раённай Кастрычніцкай арганізацыі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) знялі з пасады брыгадзіра будаўнічага ўпраўленьня энергетыкаў "Лаўсанбуд". Аб гэтым ён паведаміў аўтару Bulletinonline па тэлефоне.
15.07.2008 Судзілі Павала Наздру
14 ліпеня адбыўся суд над актывістам Маладога Фронту і БХД Паўлам Наздрой па справе, заведзенай Мазырскім ваенкаматам ў мінулым месяцы. Ён абвінавачваўся ў тым, што некалькі гадоў таму не паведаміў у ваенкамат аб сваім звальненьні з працы.
15.07.2008 Дзень народзінаў за кратамі
Свой дваццаць першы дзень нараджэньня актывіст Партыі БНФ, праваабаронца Ільля Богдан сустракае за кратамі – юнака падазраюць у здзяйсненьні выбуху ў Менску 4 ліпеня. Ільлю спаўняецца 21 год.
15.07.2008 Дзе падзеліся канфіскаваныя ў журналістаў камп’ютары?
Праваахоўныя органы сцвярджаюць, што ўсю канфіскаваную падчас ператрусаў 27 сакавіка тэхніку журналістам вярнулі. Але, як стала вядома Еўрарадыё, ніхто з пацярпелых журналістаў насамрэч сваіх рэчаў так да гэтага часу і не атрымаў.
15.07.2008 Спэцназ ня даў правесьці акцыю салідарнасьці
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску была разагнаная акцыя з патрабаваньнем вызваліць актывістаў апазыцыі, арыштаваных пасьля выбуху 4 ліпеня. У 18.00 каля 50-ці прадстаўнікоў палітычных партый і рухаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць узмацненьня рэпрэсій у дачыненьні да актывістаў дэмакратычнай супольнасьці. Актывісты АДС патрабуюць вызваліць затрыманых актывістаў, якіх трымаюць у сьледчым ізалятары як падазроных у выбуху падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня.
14.07.2008 Магілёў: назіральнікі ад дэмакратычных партыяў і арганізацыяў спрабуюць патрапіць на першыя паседжаньні акруговых камісій
У Магілёве ўзнікла праблема куды падаваць пратаколы паседжаньняў, на якіх вылучаны назіральнікі ад МГА “Магілёўскі праваабарончы цэнтар”, Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньня”, Партыі камуністаў Беларускай і магілёўскай гарадской дабрачынай арганізацыі “Отклик” і як патрапіць на першыя паседжаньні акруговых выбарчых камісій.
14.07.2008 Берасьце: Вынікі фармаваньня акруговых камісій
Сёньня, 14 ліпеня, у Берасьці на сумесным паседжаньні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта адбылося зацьвержданьне спісу 208 сябраў 16 акруговых выбарчых камісій.
14.07.2008 Магілёў: Дэмакраты заяўляюць пратэст
Магілёўскія дэмакраты заяўляюць пратэст па працэдуры правядзеньня паседжаньня і механізму фармаваньня акруговых камісій
14.07.2008 Магілёў: На першае паседжаньне акруговай камісіі не пусьцілі назіральніка
У Магілёве сябру сойму БНФ Зміцеру Салаўёву паведамілі, што першае паседжаньне акруговай камісіі ўжо адбылося.
14.07.2008 Гародня: Аблвыканкам адмаўляецца паведаміць пра склад акруговых камісій
У Гарадзенскім аблвыканкаме катэгарычна адмаўляюцца паведаміць пра ўключэньне ці неўключэньне вылучэнцаў у акруговыя камісіі ад Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў.
14.07.2008 Берасьце: У акруговых камісіях не хапіла месца ўсім жадаючым
Сёньня, 14 ліпеня, у Брэсце на сумесным паседжаньні прэзідыума абласнога Савету дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта адбылося зацвержванне спіса 208 сябраў 16 акруговых выбарчых камісіяў.
14.07.2008 Менск і Менская вобласьць: сябраў БХК не пусьцілі на паседжаньне
На сумеснае паседжаньне абласнога савета дэпутатаў і аблвыканкама не пусьцілі прадстаўнікоў БХК, у якіх было накіраваньне ад арганізацыі. У прыватнасцьці, не патрапіў на паседжаньне Уладзімір Осіпчык.










