28.07.2008 На Аршаншчыне вядомыя вынікі рэгістрацыі ініцыятыўных групаў

Па Аршанскай-Гарадской акрузе № 26 зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы сябра АГП настаўніка Уладзіміра Юржыца і беспартыйнага начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Жарэла. Абедзьве групы налічваюць па 50 чалавек.

28.07.2008 Магілёў: Сябры акруговай выбарчай камісіі подпісаў не зьбіралі?

Сябра Беларускага Хельсенкскага Камітэту Наталля Самахвалава падазрае, што ўсе восемь сябраў акруговай выбарчай камісіі №87, вылучаных шляхам збору подпісаў у гэту камісію, за сваё вылучэньне ў склад камісіі подпісаў не збіралі.

Смаргонь: Брудныя тэхналогіі ціску на дэмакратычнага прэтэндэнта ў кандыдаты

28.07.2008 Смаргонь: Брудныя тэхналогіі ціску на дэмакратычнага прэтэндэнта ў кандыдаты

Ціск на прэтэндэнта ў кандыдаты Ірыну Вештард не толькі не сьціхае, але набірае моц. Спн. Ірына зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу ў Смаргонскай акруговай камісіі № 59 у панядзелак, 21 ліпеня. І адразу ж пачаліся акты запалохваньня. Спачатку невядомыя расфарбавалі ёй уваходныя дзьверы, затым сапсавалі замок, разьбілі камнем вакно. Новы віток ціску пачаўся 25 ліпеня адразу двумя здарэньнямі. Увесь дзень мабільны тэлефон спадарыні Ірыны быў "атакаваны" тэлефанаваньнямі ад мужчын. Усе яны знайшлі яе нумар на інтэрнэт-старонцы ў раздзеле “інтым”.

28.07.2008 Магілёў: Супраць незалежнага прэтэндэнта Аляксея Паўлоўскага пачалі выкарыстоўваць чорны піяр

За два дні ініцыятыўная група Аляксея Паўлоўскага сабрала 140 подпісаў, але сам прэтэндэнт у кандыдаты адчувае моцнае супрацьдзеяньне ўладаў у гэтым працэсе. Падчас збору подпісаў Аляксей Паўлоўскі сутыкнуўся з неардынарнай сітуацыяй, якая пазьней паўтарыся шмат разоў. Справа ў тым, што некаторыя жыхары дамоў адмовіліся даваць за яго свае подпісы, матывуючы гэта тым, што дырэктар сярэдняй школы №33 спадар Нікіфарэнка яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі склікаў паседжаньні бацькоў, на якіх паведамляў ім і школьнікам, што спадар Аляксей Паўлоўскі дармаед, два гады нідзе не працаваў і жыў за кошт дзіцячых дапамог і што за яго не варта ні падпісвацца, ні галасаваць.

28.07.2008 Бабруйск: Асуджаны кандыдат у дэпутаты Аляксандр Чыгір

Сёньня ў Бабруйску быў вынесены прысуд Аляксандру Чыгіру, які зьбіраецца прыняць удзел у выбарах у якасьці кандыдата ў дэпутаты па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе. Нягледзячы на несупадзеньні ў паказаньнях сведкаў, і той факт, што ён быў зьбітым супрацоўнікамі міліцыі, грамадскага актывіста прызналі вінаватым у тым, што ён быццам бы пашкодзіў аўтамабіль таксі, і збіў кіроўцу. Прысуд – два штрафы па 30 базавых і дзесяць сутак арышту.

25.07.2008 Суд спыніў разгляд скаргі берасцейскаму праваабаронцы

Суд Ленінскага раёна Брэста 24 ліпеня спыніў разгляд скаргі праваабаронцы Рамана Кісляка на рашэнне гарвыканкама "Аб прызначэнні сталага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Брэсце"

25.07.2008 Канстытуцыйны суд заплюшчыў вочы на новы Закон аб СМІ

"Мы разглядалі праект закона аб СМІ, аналізавалі ўсе ягоныя нормы, якія рэгламентуюць дзейнасць СМІ, прамой супярэчнасці нормам Канстытуцыі, у прыватнасці, арт.33 і 34 мы не ўгледзелі", - заявіў старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі Пётр Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае «Інтэрфакс».

25.07.2008 У Бабруйску ізноў судзяць былога настаўніка А.Чыгіра

Сёньня Бабруйскі раённы суд аднаўляе разгляд адміністрацыйнай справы супраць палітыка, прэтэндэнта на кандыдата ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў Алеся Чыгіра. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве й непадпарадкаваньні міліцыі.

25.07.2008 Ператрус у кватэры дырэктара недзяржаўнага выдавецтва

24 ліпеня ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус у кватэры дырэктаркі выдавецкага дома «Витебский курьер» Жанны Паповай. Выдавецтва выпускае адзіную на сёння ў горадзе зарэгістраваную недзяржаўную грамадска-палітычную газету «Витебский курьер М».

25.07.2008 Актывіста тэрмінова забіраюць у войска

Актывіста Руху “За Свабоду” Віталя Каратыша з Кажан-Гарадка, які мае намер балатавацца ў Палату Прадстаўнікоў, ваенны камісар без чаргі правёў па ўсім кабінетам медычнай камісіі.

25.07.2008 Акт вандалізму супраць амбасады Літвы ў Менску

У ноч на 25 ліпеня ў Менску быў зьдзейсьнены акт вандалізму супраць пасольства Літвы ў Беларусі, паведамляюць літоўскія СМІ, у прыватнасьці, lrytas.lt

25.07.2008 Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб беларускай арфаграфіі

Кіраўнік Беларусі падпісаў закон "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". 24 чэрвеня ён быў прыняты ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў.

25.07.2008 Офіс АБСЕ у Менску займаецца праблемай умоваў побыту затрыманых у турме на Акрэсціна

Пра гэта паведаміла ў лісце арганізацыі "Маладыя дэмакраты" выканальніца абавязкаў кіраўніка Офіса Марыя Лагус у адказе на іх просьбу наведаць арыштаваных актывістаў.

25.07.2008 Салігорск: У складзе акруговых камісій - супрацоўнікі выканкамаў і дзяржаўных арганізацый

Адзінай газетай рэгіёна, якая апублікавала дадзеныя аб месцах працы і пасадах сябраў акруговых выбарчых камісій, стала газета "Нясвiжскiя Навiны". У артыкуле указаны склад акруговай выбарчай камісіі Нясвіжскай выбарчай акругі №72 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Акрамя прозьвішча, імя, імя па бацьку, спосабу вылучэньня кожнага сябры акруговай камісіі, указана таксама месца працы і пасада.

25.07.2008 Салігорск: На патэнцыйных сябраў ініцыятыўных групаў аказваецца ціск

Назіральніку па Слуцкай выбарчай акрузе №74 Віталю Амяльковічу стала вядома, што падчас стварэньня ініцыятыўнай групы аднаго з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.У. Юрэвіча, сябра БСДП (Грамада), на яе магчымых чальцоў апынялася ціск. Мэтай ціску было жаданне не дапусціць удзелы асобных грамадзян у працы ініцыятыўнай групы Юрэвіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства