01.08.2008 Дэпутат Мікалай Сергіенка вельмі крытычна ацэньвае вынікі працы дзеючага парламента

Баранавіцкая незалежная газета “Intex-press” 31 ліпеня надрукавала інтэрв’ю карэспандэнта газеты Руслана Гарбачова з дэпутатам ПП Нацыянальнага сходу другога і трэцяга скліканняў Мікалаем Сергіенкам, які вельмі крытычна ацаніў сваю дзейнасць і дзейнасць усіх цяперашніх дэпутатаў. На пытанне карэспандэнта, як ён ацэньвае вынікі васьмігадовай працы ў парламенце, Мікалай Сергіенка адказаў: “Если оценивать по 10-бальной системе, я поставил бы себе оценку 4. Оценки 7-10 я не поставил бы никому, пяти депутатам поставил бы 6. Большинству парламентариев нужно ставить оценку 4-5. Свою работу, как и работу других депутатов, я в первую очередь оцениваю по её эффективности. Много работать – это не всегда “хорошо” работать”.

01.08.2008 Баранавічы: Дзяржаўныя СМІ пачалі датэрміновую агітацыю за дэпутата Ваньковіча

Апошнім часам у дзяржаўных баранавіцкіх СМІ амаль у кожным нумары з’яўляюцца артыкулы пра дзейнасць дэпутата Палаты прадстаўнікоў Анатоля Ваньковіча, які збіраецца балатавацца на гэтую пасаду другі раз, нягледзячы на тое, Выбарчы кодэкс дазваляе агітацыю толькі пасля рэгістрацыі кандыдатаў.

31.07.2008 ЦВК не прыняла да разгляду скаргу на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Тацяны Рысевец

Скарга была напісаная ў сувязі з парушэньнямі, а дакладней ціскам на сябраў ініцыятыўнай групы актывісткі. На трох чалавек з 26, якія ўвайшлі ў склад ініцыятыўнай групы, быў аказаны ціск па месцы працы, таму пад пагрозай звальненьня яны былі вымушаныя адклікаць свае подпісы ў пісьмовай форме.

31.07.2008 Выбары: “спэцпропускі” ў Палату прадстаўнікоў

ЦВК разгледзеў 9 скаргаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, чые ініцыятыўныя групы не былі зарэгістраваныя. У 2004 годзе такіх скаргаў было болей. Ці стала кампанія больш лібэральнай?

31.07.2008 Таццяна Севярынец: «Страх, як бiзун, якiм палохаюць»

Выбарчая кампанiя, якая нядаўна стартавала ў Беларусi, нечаканасцяў не прынесла. У тым сэнсе, што тут усё, як заўжды. Апазiцыйныя кандыдаты знаходзяцца пад пiльнай увагай i моцным прэсiнгам улад ад самага пачатку выбарчай кампанii. Так, у Вiцебску з вялiкiмi перашкодамi ўдалося зарэгiстраваць iнiцыятыўную групу Таццяне Севярынец.

31.07.2008 СЯРЖУКА ГУМІНСКАГА ЗЬНЯЛІ З ЦЯГНІКА

У сераду, 30 ліпеня, а палове на восьмую вечара супрацоўнікі міліцыі зьнялі з цягніка аднаго зь лідэраў Аршанскага Маладога Фронту Сяржука Гумінскага, які накіроўваўся ў Шклоў да сябра.

31.07.2008 Гродзенцы адмаўляюцца ад мізэрных сацыяльных выплат

Гродзенскім уладам не хапае сродкаў на аказанне адраснай дапамогі насельніцтву. Як высветлілася, сродкаў патрабуецца ў некалькі разоў болей чым запланавана.

31.07.2008 Большасць скаргаў засталіся без разгляду

31 ліпеня Цэнтрвыбаркам заслухаў 10 скаргаў незалежных кандыдатаў у дэпутаты і прыняў пастановы аб выкарыстанні дзяржаўных СМІ для перадвыбарчай агітацыі і аб парадку галасавання грамадзян, якія знаходзяцца пад арыштам.

31.07.2008 Якой будзе сёлетняя выбарчая кампанія?

Гэтай восеньню ў Беларусі адбудуцца парлямэнцкія выбары. Пакуль выбарчая кампанія на самым пачатку й нічога цікавага не адбываецца. Аднак ужо цяпер экспэрты заўважаюць зьмену падыходу да парлямэнцкіх выбараў, перад усім з боку ўладаў.

31.07.2008 У КДБ дапытвалі жонку Яраслава Берніковіча

Пад увагу КДБ трапіла Іна Берніковіч — жонка патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12, сябра Партыі БНФ Яраслава Берніковіча, настаўніца хіміі і біялёгіі паводле адукацыі. 31 ліпеня яе распытвалі пра выбухі ў Менску 4 ліпеня.

31.07.2008 Разгляд позвы Аляксандра Меха адбудзецца 4 жніўня

31 ліпеня Аляксандар Мех, які вылучаецца кандыдатам на дэпутата па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12, атрымаў паведамленьне зь мясцовага суду, што яго пазоў да Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў будзе разглядацца ў панядзелак, 4 жніўня.

31.07.2008 Цэнтарвыбаркам не задаволіў скаргу Зміцера Вінаградава

31 ліпеня ў Цэнтрвыбаркаме былі разгледжаны заявы Зьміцера Вінаградава з Мядзеля. Сп. Вінаградаў абскарджваў адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы і ўчыненні перашкодаў падчас падачы дакументаў.

31.07.2008 У Беларусі ўпершыню прагаласуюць арыштаваныя

Выбаршчыкі, якія адбываюць пакараньне ў выглядзе арышту, маюць права галасаваць на выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў. Такое тлумачэньне дала Цэнтральная выбарчая камісія на пасяджэньні ў Менску.

31.07.2008 Камітэт фінансавых расследаванняў патрабуе дэкларацыі аб даходах

Камітэт фінансавых расследаванняў Магілёўcкай вобласці патрабуе ад апазыцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты прадставіць дэкларацыі аб даходах. Позвы з'явіцца ў камітэт ў якасці сведкаў атрымалі каля 10 апазыцыйных актывістаў.

31.07.2008 Гародня: Для назіральнікаў праводзяць паказныя паседжаньні

У незалежных назіральнікаў у Гродне складваецца ўражаньне, што для іх акруговыя камісіі праводзяць паказныя паседжаньні. Так, на паседжаньне акруговай камісіі па Гродзенскай цэнтральнай выбарчай акрузе № 50 быў па тэлефоне запрошаны незалежны назіральнік Янка Курчэўскі. Ад самога пачатку ён сутыкнуўся з негатыўнымі адносінамі да яго з боку сяброў камісіі. Асабліва нэрвова яны рэагавалі на беларускую мову. На самым паседжаньні ніякіх важных пытаньняў не абмяркоўвалася. Гучалі толькі агульныя фразы. Праз паўгадзіны назіральніку паведамілі, што паседжаньне скончылася, і яму трэба зыходзіць. Але сябры камісіі не разышліся, і што яны рабілі пасля выдаленьня незалежнага назіральніка, застаецца тайнай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства