05.08.2008 Дашкевіча і Фінькевіча выклікаюць у Менгарвыканкам

Лідэраў Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча выклікалі ў Менгарвыканкам з нагоды заявы на правядзеньне рэгістрацыйнага Зьезду Маладога Фронту на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкая плошча).

05.08.2008 Судовае паседжаньне па зыску Аляксандра Меха працягнецца 22 жніўня

4 жніўня адбылося папярэдняе паседжаньне суда Кобрынскага раёна, на якім разглядалася заява Аляксандра Меха аб узнаўленьні яго на працы ў мясцовым упраўленні магістральных газаправодаў ААТ «Белтрансгаз». Нагадем, Аляксандр Мех быў звольнены 28 чэрвеня за свой намер удзельнічаць у выбарах.

05.08.2008 У Беларусі акрэдытаваны 152 назіральнікі за парламенцкімі выбарамі

У Беларусі акрэдытаваны 152 назіральнікі за парламенцкімі выбарамі. Пра гэта 5 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

05.08.2008 А.Янукевіча выклікаюць ў міліцыю па справе 3 ліпеня

Супрацоўнік КДБ Юры Салаўёў патэлефанаваў намесніку старшыні Партыі БНФ, кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ і спісу АДС Аляксею Янукевічу і запрасіў на размову ў сувязі з выбухам у Мінску 3 ліпеня.

05.08.2008 У КДБ апыталі гомельскага каардынатара БХК Алеся Яўсеенку

Позвай ва ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці 4 жніўня быў выкліканы мясцовы каардынатар РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Алесь Яўсеенка.

04.08.2008 КДБ адказаў, чаму па справе аб выбуху дапытваюць апазіцыю

Ва Упраўленні КДБ па Гарадзенскай вобласці былі выкліканыя Зміцер Слуцкі і лідэрка «Маладых дэмакратаў» у Горадні Аляксандра Васілевіч. Абодва палітыкі з’яўляюцца сябрамі ініцыятыўнай группы па вылучэнню ў кандыдаты намесніка старшыні АГП Яраслава Раманчука.

04.08.2008 Полацк: “Абяцалі, што можна будзе збіраць подпісы ў рабочы час…”

Адзін з сяброў ініцыятыўнай групы намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Пятра Южыка, які вылучаецца па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28, распавёў у прыватнай размове пра спосаб стварэння дадзенай ініцыятыўнай групы.

04.08.2008 Полацк: Планы па ідэалагічным забеспячэнні

Кіраўнікам устаноў і прадпрыемстваў Полацка загадана забяспечыць праядзенне шэрагу мерапрыемстваў па ідэалагічнаму забеспячэнню падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. І калі такія пункты планаў, як вывучэнне выбарчага заканадаўства ці падрыхтоўка даведачна-метадычных матэрыялаў па правядзенні выбараў можна толькі вітаць, то шэраг іншых пунктаў выклікаюць пэўныя пытанні.

04.08.2008 Менск: Прымусовы збор подпісаў на прадпрыемстве

Супрацоўнікаў НПА "Інтэграл" прымушаюць прыходзіць на працу з пашпартамі і ставіць свае подпісы ў падтрымку намесьніка генеральнага дырэктара прадпрыемства спадара Казлова. "Падчас збору подпісаў па кватэрах пра гэты факт прымусу за адзін толькі вечар я пачуў дзесьці ад 5-6 выбаршчыкаў 97-ай Кастрычніцкай акругі. Пры гэтым людзі кажуць, што іх папярэджваюць пра тое, што падпісвацца за іншых прэтэндэнтаў яны ўжо не маюць права", - паведаміў Сяргей Карповіч, сябра ініцыятыўнай группы Віктара Івашкевіча.

04.08.2008 Акруговая камісія №21 не ведае пра колькасць і межы выбарчых участкаў

У 21- ую выбарчую акругу ўваходзяць тры сельскіх раёны: Віцебскі, Гарадоцкі, Шумілінскі і частка г. Віцебска: г.п. Руба (Чыгуначны раён). Адзінага зацверджанага спісу выбарчых участкаў у 21-ай акрузе няма. Па стане на 19 гадзінаў 1 жніўня ў камісіі былі толькі ў наяўнасці газетныя публікацыі па Віцебскім, Шумілінскім, Чыгуначным раёнах. Тэрмін стварэння ўчасткаў – не пазней за 26 ліпеня. Прайшоў тыдзень, а акруговая камісія №21 не ведае пра колькасць і межы ўчасткаў у Гарадоцкім раёне.

04.08.2008 Віцебск: месцы працы і партыйнасць прэтэндэнтаў у кандыдаты – сакрэт

Сакратар акруговай выбарчай камісіі па Віцебскай сельскай выбарчай акрузе №21 Здольнікава Марына Анатольеўна адмовілася прадставіць журналісту Валерыю Шчукіну звесткі пра месцы працы і партыйнасці прэтэндэнтаў у кандыдаты, ініцыятыўныя групы якіх зарэгістраваныя камісіяй. Назвала толькі імёны, прозвішчы і імёны па бацьку. Прычынай адмовы было названа тое, што дадзеныя звесткі не падлягаюць разгалошванню ў сродках масавай інфармацыі.

04.08.2008 Наваградак: супрацоўнікі КДБ атрымалі загад “адкатаць” адбіткі пальцаў партыйцаў

1 жніўня дахаты да наваградскага актывіста Артура Майсяевіча, які з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Юрыя Істоміна па Наваградскай выбарчай акрузе №57, а таксама кіраўніком Наваградскай суполкі АГП завіталі супрацоўнікі КДБ. Яны задалі актывісту толькі адно пытанне: ці сапраўды той належыць да апазіцыйнай партыі АГП. Пасля таго, як атрымалі станоўчы адказ, яны заявілі, што мусяць узяць у зборшчыка подпісаў адбіткі пальцаў. Дзеля чаго трэба “адкатаць” адбіткі пальцаў, супрацоўнікі спецслужбаў не растлумачылі. Яны не звязвалі свае дзеянні з выбухам у Мінску -- проста сказалі, што такі атрымалі загад ад кіраўніцтва.

04.08.2008 Магілёў: Дзяржаўная газета піярыць праўладнага прэтэндэнта

У Магілёўскай абласной газеце “Магілёўская праўда” за №65-66 за 1 жніўня 2008 года з’явіўся артыкул “Иди сам, помоги другим, и дано тебе будет!”. Артыкул – гэта інтэрвью са старшынёй абласнога грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Уладзімірам Васіленкам. Трэба адзначыць, што вышэйзгаданы спадар ужо зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па выбарчай акрузе №84. У артыкуле распавядаецца пра дасягненні арганізацыі за апошнія часы, у тым ліку звяртаецца ўвага на тое, што ветэраны вайны ў Афганістане адстаялі права на ільготны праезд, дамагліся прыняцця абласной праграмы на 2006-2010 гг. па падтрымцы ветэранаў вайны ў Афганістане і г.д.

04.08.2008 Брэсцкая вобласць -- адзіная, дзе зарэгістраваныя ўсе ініцыятыўныя групы

Па выніках рэгістрацыі па Брэстчыне зарэгістравана 49 ініцыятыўных груп па вылучэнні прэтэндэнтаў на кандыдацкія месцы. У тым ліку 34 - у падтрымку беспартыйных і 15 - у падтрымку сябраў партый, з іх 14 - ад кааліцыі АДС. Расклад выглядае так: БНФ - 5 груп, ПКБ - 4, БСДП (Грамада) - 3 і АГП - 2 ініцыятыўныя групы. Зараз ідзе вылучэнне ў сябры участковых каміссій. У Брэсцкай вобласці будзе працаваць 982 такія камісіі.

01.08.2008 5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў

У той час, як становішча праваабаронцаў значна пагаршаецца ў Еўропе і асабліва на тэрыторыі Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД), Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), апублікавала рускую версію часткі сваёй гадавой справаздачы за 2007 год, прысвечаную гэтаму рэгіёну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства