14.07.2022 “Алесевы вочы сказалі мне пра многае”: Сяржук Сыс узгадвае пра сустрэчы з калегамі год таму
Праваабаронца Сяржук Сыс узгадвае свае мімалётныя сустрэчы з калегамі 14 і 15 ліпеня 2021 года, якія адбываліся ў калідорах Следчага камітэту, і на Акрэсціна.
13.07.2022 Ліквідацыя незалежных прафсаюзаў, затрыманні: хроніка пераследу 12-13 ліпеня
12-13 ліпеня ў Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі.
13.07.2022 "Ты пойдзеш у бой — а я плуг пакірую". Сямейныя гісторыі "вясноўцаў", якіх затрымалі год таму
Асабліва востра адсутнасць Алеся, Валянціна і Уладзя ўспрымаюць іх самыя блізкія людзі: для сем'яў год таму з дамоў забралі не праваабаронцаў, а сужэнцаў і татаў.
13.07.2022 Жыхара Полацка за абразы супрацоўнікаў МУС асудзілі ў другі раз
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Ігар Іваноў 8 верасня 2021 года ў глабальнай сетцы інтэрнет у тэлеграм-чаце "Шалтай-Балтай" размясціў абразлівыя каментары ў адрас першага намесніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.
13.07.2022 Заява праваабаронцаў аб прызнанні 16 новых палітычных зняволеных
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
13.07.2022 "Пора выносить мусор" — за такі каментар палітвязня асудзілі па "справе Зельцэра" да двух гадоў калоніі
31-гадовага палітвязня Віталя Лойку асудзілі па арт. 369 (абраза супрацоўніка КДБ) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса да двух гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў (3200 беларускіх рублёў).
13.07.2022 Блакаваў праезную частку, выкрыкваў лозунгі: у Мінску вынесены прысуд удзельніку жнівеньскай акцыі пратэсту
Суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд жыхару сталіцы Арцёму Закржэўскаму, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
13.07.2022 Апеляцыю Яны Пінчук на рашэнне аб дэпартацыі перанеслі. У Беларусі яе чакае вялікі тэрмін зняволення
У Другім апеляцыйным судзе агульнай юрысдыкцыі Санкт-Пецярбурга 13 ліпеня планавалася прыняць канчатковае рашэнне аб дэпартацыі ў Беларусь Яны Пінчук, якую дома чакае крымінальны пераслед.
13.07.2022 Палітвязню Паўлу Аўчарову, асуджанаму да пяці гадоў калоніі, дадалі яшчэ паўтара года зняволення
У судзе Шклоўскага раёна 6 ліпеня суддзя Аляксандр Тараканаў прысудзіў Паўлу ў дадатак да пяці гадоў зняволення яшчэ паўтара года ў калоніі.
13.07.2022 Пачаўся суд над палітзняволеным журналістам Юрыем Ганцарэвічам
Брэсцкі абласны суд 13 ліпеня пачаў разглядаць крымінальную справу палітзняволенага журналіста Юрыя Ганцарэвіча, якога абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.
13.07.2022 Журналістку Кацярыну Андрэеву асудзілі да 8 гадоў зняволення за "здраду дзяржаве". Што вядома пра суддзю?
Сёння ў Гомельскім абласным судзе агучылі прысуд палітзняволенай журналістцы "Белсату" Кацярыне Андрэевай, асуджанай да двух гадоў калоніі за стрым з "Плошчы Перамен" 15 лістапада 2020 года.
13.07.2022 У Камянцы асудзілі яшчэ аднаго берасцейскага "карагодніка"
Суд Камянецкага раёна 7 ліпеня вынес прысуд яшчэ аднаму ўдзельніку "карагоднай справы", жыхару Камянца Аляксею Жарэлу.
13.07.2022 "Праваабаронца — не злачынца": год за кратамі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч
14 ліпеня — роўна год, як старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна cхопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.
13.07.2022 "Бунтар хацеў заклікаць вайскоўцаў адмовіцца забяспечваць правапарадак падчас пратэстаў": як судзілі за імітацыю сілавой акцыі вайсковага пенсіянера Нешту з Баранавіч
23 чэрвеня суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч асудзіў вайсковага пенсіянера Дзмітрыя Нешту па тэрарыстычным артыкуле 289 Крымінальнага кодэкса і за выраб "кактэйляў Молатава" па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем звання "падпалкоўніка".
12.07.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Жорсткі прысуд Дануце Перадня і важнасць апублічвання інфармацыі, навіны пра Мікалая Статкевіча і глыбоцкую калонію, гісторыі беларусаў, якія ўцяклі з радзімы.