12.08.2008 Журналісту Валерыя Шчукіну адмовілі ў інфармацыі пра патэнцыйных кандыдатаў

У дзвюх акруговых выбарчых камісіях у Віцебску адмовілі ў прадстаўленні інфармацыі журналісту Валерыю Шчукіну. Паводле спадара Шчукіна, абнародаванне гэтых фактаў паспрыяла змене стаўлення да яго.

12.08.2008 Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі вылучана 73 653 чалавекі

ЦВК падвяла вынікі кампаніі па вылучэнні сябраў участковых выбарчых камісіяў. Найбольш прэтэндэнтаў вылучаюцца самастойна, каля траціны вылучылі працоўныя калектывы, а палітычныя партыі – 1,72%.

12.08.2008 Астравец: сяброў АГП ва ўчастковыя камісіі не ўключаюць

Кіраўнік Астравецкай пярвічнай арганізацыі АГП Мікалай Уласевіч 11 жніўня у 11.00 наведаў акружную камісію з мэтай даведацца пра хаду фармавання участковых выбарчых камісій. Сп. Уласевіч папрасіў паглядзець пратаколы вылучэння ў склад камісій і журнал рэгістрацыі заяваў. Але загадчык арганізацыйнага адзела Астравецкага райвыканкаму Галіна Махневіч адмовіла яму ў гэтым.

12.08.2008 Бабруйск: сябры ініцыятыўных груп праўладных кандыдатаў вучаць выбаршыкаў, як ставіць подпісы

Сябры ініцыятыўных груп ад незалежных вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты сутыкнуліся з новай праблемай. Падчас збору подпісаў выбаршчыкі, якія прагаласавалі па месцу працы за праўладных вылучэнцаў, адмаўляюцца ставіць подпісы за незалежных. “Нам сказалі, што мы маем права пакінуць толькі адзін подпіс, а калі падпішамся за вас, то гэта будзе супраць закона”, - адказвалі людзі зборшчыкам подпісаў. Сябры ініцыятыўных груп адзначаюць, што пераўпэўніць людзей у тым, што яны могуць падпісацца за ўсіх, хто вылучаецца па іх акрузе амаль немагчыма.

12.08.2008 "Малады фронт" пікетаваў амбасаду Расеі

Некалькі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" правялі пікет каля амбасады Расеі ў Менску. Яны трымалі расьцяжкі «Адна шостая частка Зямлі – няўжо гэтага мала?» і «Спыніць агрэсію!»

12.08.2008 Гомельская вобласць: Старшыня Хойніцкай камісіі: «Факты немагчыма праверыць»

Леанід Судаленка, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па Хойніцкай выбарчай акрузе (Гомельская вобласць), атрымаў адказ на заяву аб парушэнні заканадаўства з боку тых, хто збірае подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты саветніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Георгія Дашкевіча. У адказе старшыня акруговай выбарчай камісіі Віктар Васькевіч напісаў, што прыведзеныя ў заяве факты “немагчыма праверыць”.

11.08.2008 Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі сацыяльнага грамадзкага аб'яднаньня "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" (БХД)

Па словах сябра аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніса Садоўскага, падчас судовага паседжання 12 жніўня прадстаўнік Мінюста зняў прэтэнзіі да прапісаных у статуце мэтаў, задач і метадаў арганізацыі, аднак працягваў настойваць на наяўнасці тэхнічных памылак пры падачы дакументаў на рэгістрацыю. "Усе тэхнічныя памылкі можна вырашыць у працоўным парадку, але Вярхоўны суд не даў часу на іх выпраўленне і адмовіў нам у задавальненні скаргі", — сказаў Д.Садоўскі ў інтэрв'ю БелаПАН.

11.08.2008 Падаткавікі прэсуюць дачку палітвязня Казуліна

Органы фінансавых расследаванняў маюць прэтэнзіі да малодшай дачкі палітвязня Аляксандра Казуліна Юліі. Падаткавікі жадаюць прымусіць Юлію даць справаздачу аб ейных прыбытках за некалькі мінулых гадоў. Дачка Казуліна мае намер абскардзіць дадзенае рашэнне ў пракуратуры гораду Менску.

11.08.2008 Магілёў: прэзентаваныя вынікі маніторынга СМІ па выбарчай тэматыцы

У Магілёве на сустрэчы з журналістамі былі прадстаўлены вынікі маніторынга СМІ падчас выбарчай кампаніі, якое здзяйсняе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Маніторынг праводзіцца адносна 19 дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, сярод якіх прадстаўлены як газеты і інтэрнэт-сайты, так і каналы тэлебачання і радыё.

11.08.2008 Смаргонь: “Светлы шлях” дэпутаткі да выбараў

У смаргонскай раённай газэце “Светлы шлях” зьявіўся артыкул пра дзейную дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Тацяну Голубеву (КПБ), якая зьбіраецца вылучацца паўторна

11.08.2008 Менск: Ціск на вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі ўзмацняецца

Прэтэндэнт у кандыдаты па 99-ай Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі Юрый Карэтнікаў паведаміў, што значна ўзмацніўся ціск на сябраў ягонай ініцыятыўнай групы, якія вылучылі свае кандыдатуры ва ўчасковыя камісіі па гэтай акрузе.

11.08.2008 Аштрафаваны прадпрымальнік Алесь Таўстыка

Прадпрымальніку з рынка Ждановічы Алесю Талстыку далі 140 тысяч рублёў штрафа за тое, што той размаўляў з пакупніком на беларускай мове.

11.08.2008 Афіцыйны прафсаюз ня даў прэтэндэнту правесьці сустрэчу з калегамі

Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па Жодзінскай выбарчай акрузе фэльчар Аляксандар Валчанін зьвярнуўся да кіраўніцтва цэнтральнай гарадзкой лякарні і прафсаюзнага камітэту. Ён папрасіў дапамагчы сабраць калектыў і выкласьці сваю выбарчую праграму, каб калегі па працы вылучылі яго кандыдатам у дэпутаты. Спадар Валчанін працуе ў гэтай лякарні ўжо 25 гадоў, таму і разьлічваў на падтрымку.

11.08.2008 Уладзімір Навасяд: “Для таго, каб выбары прайшлі без фальсіфікацый неабходны давер”

Вынікі выбарчых кампаній, якія праходзяць у Беларусі ўжо даўно не прызнаюцца еўрапейскай супольнасцю. У сваю чаргу беларуская апазіцыя кожны раз наракае на тое, што падлік галасоў праводзіцца са значнымі фальсіфікацыямі і што масавыя фальсіфікацыі адбываюцца менавіта падчас датэрміновага галасавання. Таму “Пагоня” вырашыла пацікавіцца, што трэба зрабіць для таго, каб пазбегнуць магчымых фальсіфікацый на этапе датэрміновага галасавання.

11.08.2008 Віталя Каратыша адпусьцілі з войска для падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ў якасьці кандыдата

Адзіны кандыдатад ад сьпісу АДС па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13 Віталь Каратыш быў адпушчаны з войска на тры дні для таго, каб падаць дакумэнты на рэгістрацыю як кандыдата. Віталя адпусьцілі ў нядзелю. Два дні ён зьбіраў подпісы, а сёньня зьбіраецца падаваць дакумэнты. "Зараз маю 1500 подпісаў, - кажа Віталь Каратыш, - сёньня буду іх падаваць. Калі буду зарэгістраваны ў якасьці кандыдата ў дэпутаты, то паводле заканадаўста мушу быць адпушчаны з войска на час правядзеньня агітацыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства