13.08.2008 Human Rights Watch: абодва бакі забівалі мірных жыхароў
Абодва бакі ў канфлікце вакол Паўднёвай Асэтыі не прыкладалі патрэбных намаганьняў, каб пазьбегнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Такая выснова ўтрымліваецца ў справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.
13.08.2008 Новы закон РБ «Аб сродках масавай інфармацыі» ўступіць у сілу 8 лютага 2009 г.
Пра гэта сёння падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміла першая намесніца міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч.
13.08.2008 Сёмы раз адмовілі ў рэгістрацыі гродзенскай абласной суполкі БСДГ
Упраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама сёмы раз запар адмовіла ў рэгістрацыі абласной суполцы партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада. Сябры партыі не выключаюць, што супрацоўнікі ўпраўлення юстыцыі падмянілі пададзеныя на рэгістрацыю дакуманты.
13.08.2008 Шміту дазволілі сустрэчу з Казуліным пры ўмове, што ён пра яе не раскажа
Кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску Ханс Ёхен Шміт распавёў, што сустрэчу з палітвязнем Аляксандрам Казуліным яму дазволілі пры ўмове, што ён не раскажа пра яе змест. Нямецкі дыпламат заявіў, што сам не даваў гэтай інфармацыі ў СМІ і выказаў незадаволенасць тым, што яна з’явілася праз адну прэс-службу, паведамляе “DW-RADIO”.
13.08.2008 Суд у Шклове супраць журналіста завяршыўся міравым пагадненнем бакоў
Шклоўскі раённы суд (Магілёўская вобл.) спыніў крымінальную справу супраць выдаўца і рэдактара недзяржаўнай маланакладнай газеты «Шклоўскія навіны» Аляксандра Шчарбака.
13.08.2008 Барысаў: Ні адзін з сябраў АГП не патрапіў у склад участковых камісій па выбарчай акрузе №62
Сёння, 13 жніўня, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Барысаўскага райвыканкама Павел Жуга паведаміў сябру АГП і кіраўніку створанай ва Украіне кампаніі "За вольнае развіццё прадпрымальніцтва" Віктару Гарбачову, які мае намер балатавацца па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62, што ні адзін з 45 сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі не ўвайшоў у склад участковых выбарчых камісій па гэтай акрузе.
13.08.2008 Гарадзеншчына: апазыцыю не ўключылі ва ўчастковыя камісіі
У некаторых камісіях адмовіліся даваць дадзеныя пра ўключэньне прадстаўнікоў ад АДС ва ўчастковыя камісіі, але там, дзе зьвесткі ўжо атрыманыя, ніхто ў камісіі не патрапіў.
13.08.2008 Крычаў: міліцыя высьвятляе, ці п’е Няроўны
Сяржук Няроўны, галоўны рэдактар крычаўскай газэты «Вольны горад», падаў скаргу на дзеяньні міліцыянтаў крымінальнага аддзелу тамтэйшага РАУС.
13.08.2008 Светлагорск: Участковыя камісіі: ніякай апазіцыі!
У Светлагорским раёне ва участковыя выбарчыя камісіі не ўключаны ніводны прадстаўнік дэмакратычных сіл. Аб гэтым намеснік старшыні акруговай выбарчай камісіі Уладзімір Кукар паведаміў Святлане Міхальчанцы, якая ўваходзіць ва ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Сяргея Дайнекі.
13.08.2008 Баранавічы: Назіральніку адмовілі ў інфармацыі
Каб даведацца, як ідзе фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій і калі будзе выніковае паседжанне Баранавіцкага гарвыканкама і Савета дэпутатаў па гэтым пытанні, назіральнік ад Беларускага Хельсінскага камітэта Віктар Цяпін, ён жа журналіст газеты “Товарищ” 12 жніўня (у аўторак) звярнуўся да начальніка арганізацыйна-кадравае работы гарвыканкама Алега Савося.
13.08.2008 Барысаў: Акруговая камісія ўгледзела датэрміновую агітацыю ў недзяржаўнай газеце
У недзяржаўнай газеце "Барысаўскія навіны" за 5 жніўня было апублікавана інтэрв'ю з яе рэдактарам Анатолем Букасам. Сакратар акруговай выбарчай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №63 Таццяна Стасава па тэлефоне запатрабавала тлумачэнняў у сувязі з гэтай публікацыяй, - паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Анатоля Букаса кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Ігар Ляднік.
13.08.2008 Баранавічы: “Наш край” піша толькі пра “праўладнага” кандыдата
Чарговы артыкул у газеце “Наш край”, заснавальнікам якой з’яўляюцца Баранавіцкія гарадскія і раённыя Саветы і выканкамы, тычыцца дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў НС РБ, генеральнага дырэктара РУП “Брэстаўтадар” Уладзіміра Майсюка, які зараз вылучаецца кандыдатам па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7. Матэрыял надрукаваны ў № 94 за 12 жніўня 2008 г.
13.08.2008 У Ашмянах складзены пратакол на Івана Крука
Пратакол у Ашмянскай пракуратуры складзены за распаўсюд улётак і перададзены ў суд. Са слоў Івана Крука, яму пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.
13.08.2008 Назіральнікі БДіПЧ АБСЕ будуць весці маніторынг беларускіх СМІ
Падчас назірання за выбарчым працэсам у беларускі парламент удзельнікі міжнароднай місіі будуць адсочваць, як асвятляюць гэтыя выбары айчынныя СМІ, — заявіў 12 жніўня на прэс-канферэнцыі медыя-кансультант місіі міжнародных назіральнікаў БДіПЧ АБСЕ, прадстаўнік Славакіі Іван Гадарскі.
13.08.2008 Смаргонь: Апазіцыйныя актывісты ў склад участковых камісій не патрапілі
Ніводзін з дэмакратычных актывістаў не быў уключаны ў склад участковых камісій Смаргонскага раёна. Усяго вылучалася тры чалавека, шляхам збору подпісаў. Каб падкрэсліць, што яны прапаноўваюцца ад апазіцыі, заявы выбаршчыкаў былі пададзеныя ў райвыканкам 10 жніўня прэтэндэнтам у кандыдаты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Ірынай Вештард, разам з адмысловым суправаджальным пісьмом.










