17.08.2008 Пачалося вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі чацвёртага склікання

17 жніўня пачалося вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі чацвётага склікання.

Казулін на свабодзе

16.08.2008 Казулін на свабодзе

Сёньня з калёніі Віцьба-3 на свабоду выйшаў Аляксандар Казулін. Сёньня ўранку Казуліна выклікалі ў адміністрацыю калёніі, дзе яму пра гэта паведамілі і паказалі загад аб памілаваньні. Але Казулін загаду аб памілаваньні не падпісаў. Памілаваньня ён прызнаваць не зьбіраецца, бо тым самым мусіў бы прызнаць і сваю віну. Тады яго адпусьцілі проста так, бяз подпісу.

16.08.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні

Галоўнай падзеяй бягучага тыдня стала завяршэнне фармавання ўчастковых выбарчых камісій. Як паказалі вынікі, працаваць у камісіях будуць толькі асобныя прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і грамадскіх аб’яднанняў. Наступнай тэндэнцыяй тыдня стаў яшчэ больш актыўны “піяр” праўладных кандыдытатаў у дзяржаўных СМІ

16.08.2008 Міліцыянты наведаліся да Меляшкевіча

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку наведаліся сёння да актывіста Руху “За Свабоду”, сябра акруговай выбарчай камісіі Юрася Меляшкевіча. Яны забралі яго ў аддзяленне Маскоўскага РАУС, дзе апыталі наконт выбуху 3 ліпеня і ўзялі адбіткі пальцаў і аналіз сліны. Актывіст лічыць падобныя дзеянні ціскам ўлады напярэдадні выбараў.

16.08.2008 Бярозаўскі раённы важак БРСМ ледзь не страціў працу з-за свайго подпіса

У Бярозаўскім раёне быў аказаны ціск з боку ўладных структур не толькі на сябра ініцыятыўнай групы Юрася Губарэвіча, работніцу раённага вузла паштовай сувязі Тацяну Тарасевіч, але і на кіраўніка раённага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, больш вядомага людзям як БРСМ, Руслана Клюкача.

16.08.2008 Баранавічы: Прэтэндэнты ў кандыдаты высвятляюць адносіны на старонках газеты

Адказ дзеючаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў Мікалаю Сергіенка, які спрабаваў праз прэсу абразіць Аляксандра Галькевіча (ён вылучае сваю кандыдатуру па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6), Аляксандр даў праз газету “Інтэкс-прэс” (№ 33 за 14.08.2008г.).

16.08.2008 Вілейка: Назіральнік місіі СНД сустрэлася з мясцовымі назіральнікамі

Днямі Вілейку наведала Людміла Рудая -- міжнародны назіральнік місіі ад краінаў СНД. Яна правярала інфармацыю, якая была пададзена БХК пра дзейнасьць Вілейскай акруговай выбарчай камісіі № 64. Сустрэлася яна і з назіральнікам ад БХК Аляксеем Сюдаком. Яны абмеркавалі інфармацыю, што 18 ліпеня ў памяшканні для працы камісіі нікога не было, а сакратар знаходзіўся ў іншым кабінеце.

16.08.2008 Участковыя камісіі сфармаваныя: рэгіёны падводзяць вынікі

На Гарадзеншчыне ў склад ўчастковых выбарчых камісій не ўлучылі аніводнага (!) прадстаўніка дэмакратычных партый. Усяго ж у ўчастковыя камісіі па 13 выбарчых акругах Гарадзеншчыны быў вылучаны 141 прадстаўнік дэмакратычных партый і рухаў. 123 з іх былі прапанаваны ў камісіі адпаведнымі партыйнымі пратаколамі рэгіянальных структур, яшчэ 18 – шляхам збору подпісаў. Аднак, мясцовыя адміністрацыі цалкам праігнаравалі кандыдатаў у камісіі ад дэмакратычных сілаў.

16.08.2008 У склад участковых камісій увайшоў толькі 161 прадстаўнік палітычных партый

Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, з 69.845 чалавек, якія ўвайшлі ў склад участковых выбарчых камісій, толькі 161 прадстаўляе палітычныя партыі.

16.08.2008 Дакументы на рэгістрацыю кандыдатаў падала больш за 100 групаў

Дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў акруговыя выбарчыя камісіі падалі ўжо 97 чалавек. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

16.08.2008 Падарунак старшыні Вярхоўнага суда

У Мінску пакрыўджаныя на несправядлівыя судовыя рашэнні грамадзяне вырашылі павіншаваць з днём народзінаў старшыню Вярхоўнага Суда Валянціна Сукалу, падрыхтаваўшы яму адмысловы падарунак.

15.08.2008 Рэчыца і Хойнікі: дзейныя дэпутаты вылучацца не сталі

Галоўная прычына – тамтэйшыя вельмі незадаволеныя вынікамі іхнай дзейнасці. Таму шанцы з’явіліся ў прадстаўнікоў апазыцыі.

15.08.2008 С.Скрабец здымаецца з выбараў і заклікае іншых

Кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец сёньня заявіў, што спыняе свой удзел у выбарчай гонцы.

15.08.2008 Менск: Збор подпісаў за прэтэндэнтаў ад улады «педагагічнымі» метадамі

Этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў НС РБ падыходзіць да свайго завяршэння. Але некаторыя прэтэндэнты ад улады не перастаюць парушаць патрабаванні Выбарчага кодэкса, скарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс падчас збору подпісаў. У гэтым ім па-ранейшаму актыўна дапамагаюць кіраўнікі навучальных установаў сталіцы.

15.08.2008 Гомель: Патрабаванне да прэтэндэнта ў кандыдаты звольніцца з працы пракуратура лічыць законным

Звальненні з працы ці пагрозы звальнення патэнцыйных кандыдатаў, а магчыма -- і будучых дэпутатаў, вылучэнне якіх “несанкцыянавана ўладамі”, сталі адной з тэндэнцыяў выбарчай кампаніі-2008. У гэтай сітуацыі найбольш здзіўляе пазіцыя пракуратуры, якая прызваная сачыць за выкананнем законнасці. Адзін з апошніх прыкладаў бяздзеяння пракуратуры і апраўдання ёю беззаконня – рэакцыя на пагрозы звальнення прэтэндэнта ў кандыдаты па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе Канстанціна Жукоўскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства