25.08.2008 У Інтэрнэце з'явіўся беларускі прававы сайт для дзяцей

У Інтэрнэце пачаў працу беларускі прававы сайт для дзяцей mir.pravo.by. Як адзначыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі Алег Краўцоў, гэты рэсурс прызначаны для дзяцей і падлеткаў у веку ад 6 да 16 гадоў.

25.08.2008 Ігара Рынкевіча дапыталі ў справе выбуха ў Мінску

25 жніўня ў Завадскім РУУС Мінску быў дапытаны каардынатар грамадскай камісіі па раследванні абставінаў теракту, які адбыўся ў сталіцы ў ноч з 3 на 4 ліпеня, Ігар Рынкевіч. Як паведаміў Рацыі сам палітык, следчы размаўляў з ім як з “чалавекам, якога правяраюць на датычнасць да выбуху”.

25.08.2008 Таварыства аховы помнікаў просіць падтрымкі ў журналістаў

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звяртаецца да журналістаў з заклікам шырока асвятляць праблему «экскаватарнай» эксгумацыі на тэрыторыі Мінскіх брацкіх (вайсковых) могілак, якая, па звестках арганізацыі, пачнецца 26 жніўня.

25.08.2008 Гародня: Мэр гораду вырашыў сустрэцца з гарадзенцамі

Старшыня гарвыканкаму Аляксандр Антоненка, які балатуецца па Гарадзенскай занёманскай акрузе № 49, вырашыў сёння сустрэцца з гарадзенцамі ў ЖЭСе № 20, які знаходзіцца на тэрыторыі той акругі, дзе ён збіраецца балатавацца.

25.08.2008 Магілёўшчына: 20 дэмакратаў сабрала больш за 1000 подпісаў

Гэта стала вядома ў выніку размовы з кіраўніком выбарчага штабу дэмакратычных сілаў вобласці Юрыем Новікавым. Юрый Новікаў адзначыў, што толькі чатыры ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты не здолелі сабраць неабходную колькасць подпісаў. Двое з іх з Магілёва, адзін з Бабруйска і адзін з Крычава.

25.08.2008 Гомельшчына: Улады Гомельскай вобласці не адказалі на ліст грамадзянкі

Жыхарка Рэчыцы Алена Агафонава не атрымала адказ ад гомельскіх абласных уладаў на свой ліст с просьбай растлумачыць, чаму яе не ўключылі ў акруговую выбарчую камісію. Заканадаўства прадугледжвае, што адказы на лісты грамадзян павінны быць даны на працягу 2-х тыдняў.

25.08.2008 Барысаў: Ва ўчастковыя камісіі не патрапілі толькі прыхільнікі Віктара Гарбачова і Сяргея Салаша

Рашэннем Барысаўскага райвыканкама ў склад камісіі ўключана 1107 чалавек. "За бортам" засталося ўсяго 85 чалавек, якія жадалі прыняць непасрэдны ўдзел падчас падліку галасоў. Прычым 45 з іх прадстаўлялі Аб'яднаную грамадзянскую партыю і былі прыхільнікамі Віктара Гарбачова, а яшчэ 12 былі прыхільнікамі Сяргея Салаша.

25.08.2008 “Праца з электаратам” набірае сілу

Начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Сінякоў сваю "працу з электаратам" пачаткаў задоўга да падачы дакументаў для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

25.08.2008 Моладзь затрымліваюць за налепкі "Байкот"

Моладзевыя актывісткі Вольга Кісяневіч і Дар'я Непапуч былі затрыманыя на вуліцы Рафіева ў Менску 23 жніўня, у 21.00. Гэта адбылося падчас распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў, якія распавядаюць пра байкот маючых адбыцца парламенцкіх выбараў.

25.08.2008 Гомель: назіральнік ад СНД спяшаецца «ацаніць» выбары

Гомельскія газеты апублікавалі станоўчы водгук назіральніка ад СНД Анатоля Бекешчанкі адносна арганізацыі выбарчага працэсу ў Гомельскім рэгіёне. У адрозненне ад калегаў з місіі СНД, назіральнікі місіі АБСЕ ад падобных каментароў устрымліваюцца.

25.08.2008 Выканкамы грэбуюць прынцыпамі адкрытасці і галоснасці

Выканаўчыя ўлады ўпарта працягваюць настойваць на сваім разуменні прынцыпаў адкрытасці і галоснасці выбарчага працэсу, а таксама правоў назіральнікаў.

23.08.2008 Выйшаў рэгіянальны бюлетэнь "Выбары-2008"

Яго аўтары – незалежныя журналісты і праваабаронцы Гомельшчыны. Бюлетэнь бясплатна распаўсюджваецца сярод насельніцтва.

23.08.2008 Наваградак. Справай Юрыя Істоміна зоймецца пракуратура

22-га жніўня старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Юрыю Істоміну, якія збіраўся балатавацца па Наваградскай выбарчай акрузе, патэлефанавалі з Наваградскай пракуратуры і прапанавалі з’явіцца туды.

23.08.2008 Смаргонь. Праверка подпісаў нагадвае запалохванне

Як паведаміў Юры Кутузаў, сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Ірыну Вештард (вылучаецца па Смаргонскай выбарчай акрузе), прадстаўнікі выканаўчай улады пачалі масавую праверку подпісаў, пастаўленых за апазіцыйную прэтэндэнтку.

23.08.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні

Найбольш важнай падзеяй мінулага тыдня стала вызваленне палітычных вязняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Гэты крок уладаў адразу ж выклікаў дыскусію: наколькі падзея паўплывае на грамадска-палітычную сітуацыю падчас правядзення парламенцкіх выбараў. Праваабаронцы, якія праводзяць маніторынг выбарчай кампаніі, выказалі сваё меркаванне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства