20.04.2020 Блог Паўла Сапелкі: Укол праз штаны па згодзе
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў выпуску свайго блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" апісвае, як праводзяцца праверкі і якія рашэнні выносяцца па скаргах зняволеных і іх блізкіх на прыкладзе асуджанага Пятра Кучуры і яго жонкі Людмілы.
20.04.2020 На затрыманні актывістаў праціўнікі завода АКБ адказалі новай акцыяй пратэсту
У Брэсце 19 красавіка прайшла чарговая акцыя пратэсту супраць акумулятарнага завода, які пабудаваны ў некалькіх кіламетрах ад Брэста, піша "Брэсцкая газета". Нягледзячы на вялікае рэлігійнае свята, сітуацыю з каронавірусам і затрыманні ў пятніцу і ў суботу, на плошчы сабралася, паводле ацэнак праваабаронцаў, некалькі сотняў чалавек.
20.04.2020 Камітэт ААН разгледзіць скаргу беларускага музыкі
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў індывідуальнае паведамленне вакаліста музычнай групы аб умяшальніцтве беларускіх уладаў у свабоду творчага выказвання меркавання.
19.04.2020 Гомельскі чыноўнік адказаў праваабаронцам: інфармацыі па каранавірусу дастаткова. Ці так гэта?
Гомельскі гарвыканкам лічыць, што ў горадзе дастаткова інфармацыі па эпідэміялагічнаму становішчу, якое складваецца з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.
18.04.2020 Шкода, якую прычыніў РУУС, павіннна быць кампенсаваная: актывіст Мікалай Дзядок напісаў заяву
Актывіст анархічнага руху і блогер Мікалай Дзядок напісаў заяву на кампенсацыі шкоды, прычыненай дзеяннямі Маскоўскага РУУС г. Мінска.
18.04.2020 Рэктарка МДЛУ Баранава не лічыць адлічэнне студэнткі Пракопчык “палітычна матываваным”
Рэктарка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Баранава адказала праваабаронцам “Вясны” на зварот у сувязі з адлічэннем студэнткі 4 курса гэтай навучальнай установы Елізаветы Пракопчык.
18.04.2020 Затрыманні берасцейскіх экаактывістаў працягваюцца – забралі Зміцера Андрасюка
У дадатак да затрыманых раней актывістаў кампаніі супраць будаўніцтва завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка і Аляксандра Кабанава супрацоўнікі міліцыі затрымалі сёння яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніі «АйПаўэр».
17.04.2020 Берасце: Затрыманыя актывісты кампаніі супраць будаўніцтва завода АКБ Дзмітрый Бекалюк і Аляксандр Кабанаў
У Берасці пасля 19-00 17 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго з сябраў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва заводу АКБ Дзмітрыя Бекалюка.
17.04.2020 Што не ўлічыў суд, калі прызнаў гітару безгаспадарнай, хоць яе ўладальнік быў вядомы?
Музыка Вячаслаў Ч. з дапамогай ПЦ "Вясна" спрабуе вярнуць сваю бас-гітару, якую спачатку незаконна канфіскавала міліцыя, а пасля суд прызнаў яе безгаспадарнай.
17.04.2020 Што рабіць, калі за акцыю пратэсту прыйшлі судовыя выканаўцы? Тлумачыць юрыст
Што рабіць, калі грукаюцца ў дзверы судовыя выканаўцы, а магчымасці аплаціць штраф за ўдзел у мітынгу ў бліжэйшы час няма? З дапамогай юрыста "Вясны" Аляксея Лойкі мы склалі інструкцыю, што рабіць у такіх выпадках.
17.04.2020 Наталля Манькоўская пра петыцыю ў абарону студэнткі МДЛУ: Нельга караць за грамадзянскую пазіцыю
Подпіс пад петыцыяй за аднаўленне студэнткі Лізаветы Пракопчык на вучобе ў МДЛУ паставіла праваабаронца і прадстаўніца ініцыятыўнай групы “Ідэнтычнасць і права” Наталля Манькоўская.
17.04.2020 "Суддзя спыняла любую спробу абароны". У Баранавічах асудзілі праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка
У суддзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна 16 красавіка пачаўся суд над праваабаронцам "Вясны" і юрыстам Прафсаюза РЭП Аляксандрам Вайцешыкам. Яго абвінавачваюць у "дробным хуліганстве" (арт. 17.1 КаАП) за тое, што спрабаваў трапіць на пасяджэнне агракамбіната "Сноў" у Нясвіжы і нібыта штурхнуў дружынніка.
16.04.2020 Алесь Бяляцкі: Мемуары для мяне – адзін з самых захапляльных жанраў літаратуры
Пра мемуарную літаратуру і найноўшую гісторыю гаворым з Алесем Бяляцкім – літаратарам і праваабаронцам. Чытайце на Беларускім Радыё Рацыя.
16.04.2020 Беларусь у гадавым дакладзе Amnesty International: смяротнае пакаранне, дыскрымінацыя, абмежаванне асноўных свабод
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выпусціла гадавы даклад аб стане правоў чалавека ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Публікуем частку дакладу, якая прысвечана Беларусі.
16.04.2020 Суды не сталі разбірацца са скаргамі Людмілы Кучура на парушэнне правоў яе асуджанага мужа
Адразу два пасяджэнні пра скаргах Людмілы Кучура на дзеянні службовых асоб МУС прайшлі ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска ў канцы сакавіка. І абодва працэсы скончыліся вызначэннем аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з непадведамаснасцю.










