27.08.2008 Юрыя Істоміна абвінавачваюць у парушэнні выбарчага заканадаўства. Заўтра суд
Палітыка вінавацяць у тым, што ён нібыта парушыў артыкул 45 Выбарчага кодэксу – 18 жніўня разам з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы вёў у Наваградку незаконную агітацыю, распаўсюджваючы матэрыялы, якія надрукаваныя за межамі Рэспублікі Беларусь.
27.08.2008 Сябра Партыі БНФ Аляксандр Мех датэрмінова даведаўся аб сваёй рэгістрацыі кандыдатам
З пастановы старэйшага памочніка Брэсцкага міжгарнізоннага вайсковага пракурора маёра юстыцыі Дымшы О.Е. аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы, датаванай 21 жніўня 2008г., сябра партыі БНФ Алесь Мех датэрмінова даведаўся аб сваёй рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.
26.08.2008 Алесь Анціпенка: «Калі нічога не адбываецца, можна ствараць толькі жоўтую прэсу»
Сёння ў офісе ГА «БАЖ» адбылася чарговая прэс-канферэнцыя, што тычылася выхаду ў свет чацвертага нумару бюлетэню «Асвятленне парламенцкіх выбараў 2008 года ў беларускіх СМІ». Як адзначыў падчас сустрэчы з журналістамі медыя-эксперт, сябра Рады БАЖ Алесь Анціпенка, у сродках масавай інфармацыі знізіўся інтарэс да выбарчай кампаніі. У гутарцы з прэс-службай БАЖ эксперт распавёў, з якіх прычын, на ягоную думку, журналісты перасталі пісаць пра выбары.
26.08.2008 КДБ вяртае журналістам кампутары
Журналісты недзяржаўных СМІ ў рэгіёнах атрымліваюць з КДБ адабраныя сёлета ў красавіку дакумэнты і кампутары.
26.08.2008 Рэчыца: назіральнікам своечасова паведамляюць аб паседжаннях камісіі
У акруговай камісіі Рэчыцкай выбарчай акругі ў ліку назіральнікаў дзейнічаюць сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ. Назіральнікам тут своечасова паведамляюць аб датах правядзення паседжанняў камісіі.
26.08.2008 Скаргу ў ЦВК напісаў Іван Шэга
Слонімскі прэтэндэнт на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў здзіўлены трактоўкай сваіх паводзін з выбаршчыкамі.
26.08.2008 Барысаў: Спроба правакацыі або абраза?
Сябра партыі БНФ Сяргей Салаш, які падаў дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 шляхам збору подпісаў грамадзянаў, учора ўвечары, 25 жніўня, знайшоў у сваёй паштовай скрыні позву з міліцыі. Намеснік начальніка аддзела прафілактыкі правапарушэнняў Барысаўскага РАУС Алег Воўкаў запрашаў Сяргея Салаша з'явіцца для дачы тлумачэнняў з нагоды адміністрацыйнага правапарушэння 18 жніўня да 10 раніцы.
26.08.2008 Маладэчна: Вылучэнцы ў дэпутаты ад улады ўжо выступаюць па радыё
Да 28 жніўня 2008 г. уключна адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але вылучэнцы ў дэпутаты ад улады ўжо даўно пачалі агітацыю.
26.08.2008 Смаргонь: Датэрміновая агітацыя ў Смаргоні
Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Таццяна Голубева, якая з’яўляецца і прэтэндэнтам у кандыдаты на сёлетніх выбарах, ужо два тыдні вядзе актыўную перадвыбарчую агітацыю.
26.08.2008 У Брэсце былі затрыманы два актывісты апазіцыі
У Брэсце ўвечары 25 жніўня былі затрыманы два актывісты апазіцыі, якія распаўсюджвалі ўлёткі аб байкоце парламенцкіх выбараў. Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, інцыдэнт адбыўся на вуліцы Савецкай, непадалёк ад кінатэатра "Беларусь", дзе сямёра маладых актывістаў апазіцыі раздавалі прахожым улёткі. На некаторых з удзельнікаў акцыі былі майкі з падпісам "Байкот".
26.08.2008 Менск: Адміністрацыі раённых выканкамаў утойваюць інфармацыю пра склад участковых выбарчых камісіяў
Этап фармавання участковых камісіяў скончыўся амаль два тыдні таму, 13 жніўня, але зацікаўленыя суб'екты выбарчай кампаніі да цяперашняга моманту не маюць поўнай інфармацыі пра склад сталічных УВК.
26.08.2008 У Аршанскім і Дубровенскім раёнах сустрэч з выбаршчыкамі не будзе
Акруговая камісія падчас агітацыйнай кампаніі запланавала 5 сустрэч з выбаршчыкамі… і ўсё 5 - у горадзе Орша. Сустрэчы з кандыдатамі на тэрыторыі Аршанскага і Дубровенскага раёнаў арганізоўваць камісія не палічыла патрэбным.
26.08.2008 Баранавічы: Як праводзіцца праверка сапраўднасці подпісаў – назіральнікі не даведаюцца
Юрыст Баранавіцкага райвыканкама Сяргей Сліва, які выконвае абавязкі юрыста ў акруговай выбарчай камісіі, на пытанне назіральніка, як патрапіць на паседжанне, адказаў так: “Прыходзьце ў райвыканкам, сядзіце там з ранку да вечара – і тады ўсё пачуеце і пабачыце”.
26.08.2008 Баранавічы: Дзяржаўная газета пракладае Уладзіміру Майсюку “дарогу” ў парламент
У артыкуле карэспандэнта Алены Юркевіч “Дороги Владимира Майсюка”адзначаецца, што жыхары Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў чатыры гады таму аддалі за Майсюка 75 адсоткаў галасоў і што генеральны дырэктар “Брэстаўтадора” спраўдзіў іх надзеі як дэпутат.
25.08.2008 Брэсцкія "дробныя хуліганы" падалі ў суд скаргу на гарвыканкам
19 актывістаў дэмакратычных сілаў з розных гарадоў Брэсцкай вобласці падалі ў суд скаргу на рашэнне брэсцкага гарвыканкама, які забараніў правядзенне "Марша "дробных хуліганаў".










