28.08.2008 Адмоўлена ў рэгістрацыі Вінцуку Вячорку і Віктару Івашкевічу

Не зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў дэпутаты першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка. Не зарэгістраваны таксама намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

28.08.2008 Віцебск: Назіральнікам "забылі" паведаміць пра змены ў часе паседжанняў акруговых камісій

Назіральнікаў "забылі" праінфармаваць пра змены ў часе паседжання камісіі, але не забылі праінфармаваць пра гэта ідэолага адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска Мікалая Шлюпакова.

28.08.2008 Рэчыца: Праверка подпісаў – у адсутнасць назіральнікаў

У Рэчыцы 27 жніўня прайшло паседжанне акруговай выбарчай камісіі, на якім зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты. У папярэднія дні мясцовыя назіральнікі ад дэмакратычных сіл былі пазбаўлены магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў за кандыдатаў.

28.08.2008 Аршанскі рэгіён: Па два кандыдаты на дэпутацкія крэслы

Сталі вядомыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Аршанскім рэгіёне.

28.08.2008 Мазыр: На двух акругах пяць кандыдатаў

Не прызналі сапраўднымі шмат подпісаў за дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Касцяна, але паколькі ён быў вылучаны яшчэ і па партыйнаму пратаколу ад КПБ, то рэгістрацыю ў якасці кандыдата атрымаў.

28.08.2008 У Барысаве не зарэгістравалі двух кандыдатаў ад апазіцыі

Сёння раніцай адбыліся паседжанні акруговых выбарчых камісій па дзвюх Барысаўскіх акругах № 62 і 63. У выніку Барысаўская сельская выбарчая акруга №63 застаўся безальтэрнатыўнай. У рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты было адмоўлена сябру партыі БНФ Сяргею Салашу, і за дэпутацкі мандат будзе "спаборнічаць" толькі генеральны дырэктар Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Барысаўхлебпрам" Васіль Гур'янаў.

28.08.2008 Баранавічы: Кандыдат зарэгістраваны, нягледзячы на парушэнні

Заяву пра асабістую думку ў пісьмовым выглядзе падаў на імя старшыні акруговай выбарчай камісіі № 7 П. Дубоўскага сябра гэтай камісіі Іван Савіцкі, вылучаны ад АГП. Выказваючы асабістую думку, І. Савіцкі падкрэслівае, што праглядаючы падпісныя лісты за кандыдата ад улады Уладзіміра Майсюка, у подпісах і афармленні ён ўбачыў шматлікія парушэнні.

28.08.2008 Баранавічы: Акруговая камісія аб’язджае выбаршчыкаў і аказвае ціск на назіральніка

Назіральніца паведаміла, што прадстаўнікі ўлады аб’язджалі людзей, якія паставілі подпісы ў падтрымку А.Пашко і прасілі іх зняць свае подпісы. Людзі на гэта толькі смяяліся, гаворачы – як я здыму свой подпіс, калі я яго паставіў?

28.08.2008 Віцебск: Рэгістрацыя кандыдатаў прайшла са стратамі

27 жніўня адбыліся паседжанні акруговых камісій Віцебскай-Чыгуначнай (№19) і Віцебскай-сельскай (№21) выбарчых акруг, на якіх вырашалася пытанне аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

28.08.2008 Гомель: Не зарэгістраваны ў якасці кандыдата Адам Варанец

27 жніўня акруговыя камісіі Гомельскага рэгіёна зарэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты па 8-мі акругах. Не атрымаў рэгістрацыі толькі вылучэнец ад АДС па 37-ай акрузе - Гомель-Сельскі - Адам Варанец. 125 з пададзеных ім подпісаў грамадзян акруговая камісія прызнала несапраўднымі.

28.08.2008 Полацк: Зарэгістравалі абодвух

Па Полацкай выбарчай акрузе № 28 на паседжанні акружной камісіі, якое адбылося ў другой палове дня 27 жніўня, зарэгістраваны два кандыдаты – намеснік старшыні віцебскага аблвыканкама Петр Южык і прадстаўнік БСДП (Грамада) Альберт Маркаў.

28.08.2008 Газета “Рэспубліка” піярыць Анатоля Глаза

У нумары №153 (4576) газеты “Рэспубліка” за 19.08.2008 г. з’явіўся вялікі, на палову паласы газеты, артыкул “Кадры по-прежнему решают многое”. Гэта інтэрв’ю з прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе №80, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Анатолем Глазам.

28.08.2008 Мастоўская акруга засталася без апазіцыйнага кандыдата. Выбары будуць безальтэрнатыўныя

27 жніўня ў Вялікай Бераставіцы Гарадзенскай вобласці адбылося паседжанне Мастоўскай акруговай выбарчай камісіі, на якой разглядалася пытанне рэгістрацыі прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты.

28.08.2008 Светлагорск: Кандыдаты зарэгістраваны

У Светлагорску 27 жніўня адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі, на якім кандыдатамі ў дэпутаты Нацыянальнага сходу зарэгістраваны Сяргей Дайнека і Валянціна Кавалёва.

28.08.2008 На Гарадзеншчыне зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты першы прадстаўнік АДС

Сёння раніцай адбылося паседжанне акруговай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі № 52. Кандыдатамі ў дэпутаты сярод трох прэтэндэнтаў зарэгістраваныя старшыня раённай арганізацыі БРСМ Мікалай Гарбачонак і прадстаўнік партыі АГП Віктар Падчыненкаў. А вось былы старшыня Саюзу палякаў на Беларусі, выкладчык Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Тадэвуш Кручкоўскі нечакана для многіх незалежных назіральнікаў не зарэгістраваны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства