03.09.2008 Пінск: Паседжанне педагогаў выкарыстана для агітацыі за кандыдата ад улады
Напярэдадні новага навучальнага года ў Пінску ў гарадскім Доме культуры адбылося пленарнае паседжанне педагогаў горада. Усяго у мерапрыемстве прыняло удзел больш за 700 чалавек, настаўнікаў і дырэктароў навучальных устаноў Пінска.
03.09.2008 Орша: Лічбы сведчаць, што роўнасці няма
У Оршы назіральнікі правялі аналіз ходу асвятлення (згадвання) кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў мясцовай прэсай. У якасці аб'ектаў для аналізу былі ўзятыя абедзве газеты, якія выдаюцца ў Оршы - дзяржаўная "Аршанская газета" і прыватная - «Телеком Экспресс».
03.09.2008 Кандыдату ў дэпутаты забаранілі называць сайт партыі
Учора большасць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў завяршыла запісы сваіх выступаў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Ад заўтрашняга дня ў эфіры пачнуць гучаць іх прамовы.
03.09.2008 За пікет у гарвыканкама міліцыянты склалі пратакол на інваліда-вазочніка
Учора ў Магілёве інвалід-вазочнік Уладзімер Вусікаў пікетаваў гарвыканкам. Ён патрабаваў, каб яго аднавілі ў чарзе на атрыманьне сацыяльнага жытла, а таксама кампэнсавалі кошт пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэньне.
02.09.2008 Тры кандыдаты ў дэпутаты АДС здымаюць свае кандыдатуры
Цягам панядзелка тры вылучэнцы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на выбары ў палату прадстаўнікоў заявілі, што здымаюць свае кандыдатуры. Усе тры выпадкі зафіксаваныя на Гомельшчыне.
02.09.2008 Магілёў: Кандыдаты патрабуюць разгледзець пытанне аб пераносе даты выбараў для выпраўлення дапушчаных парушэнняў
1 верасня адбылася сустрэча дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты Магілёўшчыны . У сустрэчы бралі ўдзел 14 з 16 зарэгістраваных дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты. Па выніках сустрэчы быў падрыхтаваны зварот кандыдатаў у дэпутаты 4-га склікання Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь да прадстаўнікоў улады і выбаршчыкаў ад дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны.
02.09.2008 У Берасьці пададзеная заяўка на пікет, прымеркаваны да 9-х угодкаў зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага
Адпаведную заяўку падаў у гарвыканкам праваабаронца Раман Кісляк. Пікет запланаваны на 16 версьня.
02.09.2008 «Белсат» прапануе эфір кандыдатам у дэпутаты
Тэлеканал «Белсат» прапануе кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў магчымасць пазнаёміць са сваёй выбарчай праграмаю ў эфіры. Кожны грамадзянін, зарэгістраваны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь у якасці кандыдата ў дэпутаты, без увагі на прыналежнасць да палітычнай партыі ці погляды, мае права бясплатна выступіць перад гледачамі напрацягу 8 хвілін.
02.09.2008 Праваабаронцы: Умовы ўтрымання пад вартай у Беларусі скрайне незадавальняючыя
Умовы ўтрымання пад вартай у Беларусі скрайне незадавальняючыя і ўяўляюць з сябе формы нечалавечых адносінаў, - да такой высновы прыйшла група даследчыкаў з Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Як зазначыў віце-прэзідэнт гэтай арганізацыі Алесь Бяляцкі падобнае даследаванне ў Беларусі правесці досыць цяжка, бо доступ да інфармацыі пра ўтрыманне зняволеных закрыты. Але праабаронцы здолелі сабраць звесткі праз былых супрацоўнікаў судовых органаў ды тых, хто адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.
02.09.2008 Судаленка зняў кандыдатуру, але сцэнар “альтэрнатыўнасці” захаваўся
Леанід Судаленка 1 верасня накіраваў у акруговую выбарчую камісію заяву аб зняцці сваёй кандыдатуры. Прычынай ён назваў тое, што прынцыпы адкрытасці і галоснасці выбарчай кампаніі “праігнараваны арганізатарамі выбараў”.
02.09.2008 Старшыня Рэчыцкай камісіі заяўляе, што ў Пуціцкага – тысячы акцый
Падчас рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў старшыня Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі Віталь Атаманчук заявіў, нібыта кандыдат Валерый Пуціцкі валодае тысячамі акцый акцыянерных кампаній. Прыхільнікі В. Пуціцкага разглядаюць гэтую заяву як спробу пасеяць сумненні сярод тых, хто прысутнічаў на паседжанні, і такім чынам дыскрэдытаваць кандыдата.
02.09.2008 У ЦВК паступіла 50 скаргаў
На 10 гадзінаў раніцы 2 верасьня у Цэнтральную выбарчую камісію паступіла роўна 50 скаргаў ад незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Ён сказаў, што 3 верасьня Цэнтарвыбаркам будзе разглядаць скаргі прадстаўнікоў рэгіёнаў, на наступны дзень — сталіцы. Пры неабходнасьці ЦВК зьбярэцца і 5 верасьня.
02.09.2008 У Гародні на аднаго кандыдата стала меней
З дыстанцыі зышоў адзін з зарэгістраваных кандыдатаў – Сяргей Камянецкі, які зараз з’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Відавочна, што прычыны такіх паводзінаў Сяргея Камянецкага палягаюць у тым, што ў апошні момант вылучэння прэтэндэнтаў “на дыстанцыі” нечакана для многіх з’явіўся Аляксандар Антоненка, цяперашні старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму.
02.09.2008 Горкі: Кандыдату ў дэпутаты пагражаюць зменамі ў аўтабіяграфіі і забаронай друку перадвыбарчай праграмы
Кандыдату ў дэпутаты ад ГА БНФ “Адраджэньне” Андрэю Юркову акруговая выбарчая камісія №81 пагражае зменамі ў аўтабіяграфіі і забаронай друку перадвыбарчай праграмы ў мясцовай газеце.
02.09.2008 Назіральнік ад СНД прывёў несапраўдныя дадзеныя
Каардынатар місіі назіральнікаў СНД па Гомельскай вобласці Іван Катлабай станоўча ацаніў падрыхтоўку да выбараў у Палату прадстаўнікоў.










