22.04.2020 Яне Чуліцкай у трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні справы супраць міліцыянтаў, якія яе збілі
Яне Чуліцкай у трэці раз адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да амапаўцаў, якія збілі яе пры затрыманні на Дзень волі ў 2017 годзе. Такое рашэнне прыняў Першамайскі аддзел Следчага камітэту Мінска.
21.04.2020 Сваякі асуджаных да смяротнага пакарання. Трэці выпуск праваабарончага падкаста
Прэзентуем трэці выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Прысвечаны ён сваякам тых, хто быў асуджаны да смяротнага пакарання. Хтосьці з асуджаных яшчэ жывы, а ў дачыненні да іншых была ўжытая “вышэйшая мера пакарання”.
21.04.2020 Мінгарсуд адмяніў два штрафы актывісту Валянціну Троцкаму
Валянцін Троцкі быў двойчы асуджаны да штрафаў у 50 і 30 базавых велічынь судом Фрунзенскага раёна г. Мінска за ўдзел у акцыях пратэсту 7 і 20 снежня 2019 года супраць "паглыбленай інтэграцыі" Беларусі і Расіі.
21.04.2020 Amnesty International: у 2019 годзе ў свеце прывялі ў выкананне 657 смяротных прысудаў, два з іх — у Беларусі
За мінулы год у свеце было прыведзена ў выкананне як мінімум 657 смяротных прысудаў, але працягваецца тэндэнцыя да зніжэння прымянення гэтага віду пакарання, піша TUT.BY. Аднак некаторыя краіны, такія як Кітай, па-ранейшаму хаваюць сапраўдную статыстыку. Пра гэта праваабарончая арганізацыя Amnesty International распавяла ў сваім штогадовым дакладзе.
21.04.2020 "Вясна" звярнулася да Спецдакладчыка ААН па факце непрадастаўлення прававой абароны Ягору М.
Праваабаронцы апавясцілі Спецыяльнага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн аб парушэнні правоў Ягора М., затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужку ў снежні мінулага года, і немагчымасці абскардзіць незаконнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў судзе.
21.04.2020 "Рэпарцёры без межаў": Каранавірусны крызіс пагоршыў сітуацыю са свабодай слова
Існуе выразная карэляцыя паміж ціскам на свабоду сродкаў масавай інфармацыі ў адказ на пандэмію каранавірусу і рэйтынгам краіны ў штогадовым індэксе свабоды слова, апублікаваным на днях праваабарончай арганізацыяй "Рэпарцёры без межаў".
21.04.2020 Блог Алеся Бяляцкага: Турма. Забытыя людзі. Гісторыя: XV. “ГУМОВЫ ТАПАК”
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў сваім блогу ўспамінае падзеі 2011 года, калі супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.
21.04.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Асоба: Марыя Аліева — яскравая прадстаўніца жаночага руху 90-х гадоў. Яна вяла мітынг за кусок каўбасы ды ўзначальвала шэсце пустых каструль.
21.04.2020 Экадом праінфармаваў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі аб пераследзе брэсцкіх актывістаў
Грамадскае аб'яднанне "Экадом" 20 красавіка падало ў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі ЕЭК ААН інфармацыю аб прэвентыўных затрыманнях трох брэсцкіх актывістаў і пакаранні двух з іх 15-ю суткамі арышту.
21.04.2020 Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову зноў хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці
Журналістка-фрылансерка з Гомеля Ларыса Шчыракова атрымала па пошце новы пратакол за парушэнне артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Аднак у ім не пазначана, якое менавіта супрацьпраўнае дзеянне яна зрабіла.
20.04.2020 Камітэт па абароне журналістаў заклікае падпісаць петыцыю, каб вызваліць усіх зняволеных журналістаў
У разгар пандэміі COVID-19 Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) заклікае ўсе ўрады вызваліць усіх журналістаў з турмаў, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.
20.04.2020 Анлайн-мерапрыемствы да 34-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы ад "Экадома"
У межах склаўшыйся эпідэміялагічнай абстаноўкі, а таксама кіруючыся рэкамендацыямі аб самаізаляцыі, ГА «Экадом» падрыхтаваў шэраг анлайн-мерапрыемстваў, закліканых нагадаць аб важнай тэме – катастрофе на Чарнобыльскай АЭС.
20.04.2020 Праціўнікі завода АКБ Кабанаў і Андрасюк атрымалі вялікія тэрміны арышту
У судзе Ленінскага раёна Брэста судзяць траіх актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода і бралі ўдзел у акцыі пратэсту 12 красавіка. На іх заведзеныя адміністрацыйныя справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).
20.04.2020 Палітвязня Мікіту Емяльянава этапавалі ў Бабруйск
Палітвязня Мікіту Емяльянава этапавалі ў папраўчую калонію №2 горада Бабруйск. Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку dissidentby. Другі палітвязень Іван Комар, асуджаны разам з Мікітай, знаходзіцца таксама ў Магілёўскай вобласці – у шклоўскай калоніі №17.
20.04.2020 Смяротнае пакаранне ў ЗША: Гісторыя існавання і крокі да адмены
Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” і Беларуская праваабарончая школа падрыхтавалі сумесны матэрыял пра гісторыю існавання смяротнага пакарання ў ЗША, крокі да адмены гэтага віда пакарання, прыклады памылковых прысудаў.










