10.09.2008 Віцебск: Кандыдату Левінаву прапанавалі паўтарыць яго выступ
9 верасня акруговая камісія разглядала скаргу кандыдата ў дэпутаты Андрэя Левінава на збоі з гукам падчас яго тэлевыступу. Нагадаем, што тая частка выступу, у якой кандыдат заклікаў выбаршчыкаў прыйсці на ўчастак 28 верасня і ні ў якім разе не галасаваць датэрмінова, прайшла ў тэлеэфіры бязгучна.
10.09.2008 БАЖ прадставіў чарговы маніторынг СМІ
9 верасня эксперты Беларускай асацыяцыі журналістаў на прэс-канферэнцыі прадставілі чарговы аналітычны даклад па маніторынгу асвятленьня выбараў у сродках масавай інфармацыі.
10.09.2008 Баранавічы: Адстояць у судзе сваю рэпутацыю да выбараў кандыдат не паспее
З зыскам на журналіста дзяржаўнай газеты “Наш край” Мікалая Худэнкі і непасрэдна самога выдання звярнуўся ў суд прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, які зараз зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5.
10.09.2008 У 2008 годзе ў Беларусі да пакарання смерцю прыгавораны адзін чалавек
У 2008 годзе ў Беларусі да пакарання смерцю прыгавораны адзін чалавек, да пажыццёвага зняволення — трое. Пра гэта 9 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.
10.09.2008 Анатоля Лябедзьку пусцілі на сустрэчу з выбаршчыкамі толькі пасля “званка”
На Барысаўскім заводзе пластмасавых вырабаў адбылася першая сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў , зарэгістраванымі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62. Сакратар акруговай камісіі Таццяна Стасава спрабавала не дапусціць на сустрэчу нават давераную асобу Віктара Гарбачова -- лідэра АГП Анатоля Лябедзьку.
10.09.2008 Кандыдату не давалі выступіць перад выбаршчыкамі
Незалежны кандыдат у Гарадзенскай-Занёманскай акрузе № 49 Сяргей Кузьмянок даведаўся, што кандыдат ад улады Аляксандар Антоненка выступае ў канцы дня ў аўторак перад выбаршчыкамі ў школе № 34. Выявілася, што сустрэча была арганізаваная для аднаго дэпутата, хаця ў акрузе іх чатыры.
10.09.2008 Ярмошына: “Партыі знаходзяцца ў прывілегірованым становішчы”
Назіральнік за выбарамі Карней Пятровіч атрымаў адказ на свой чарговы ліст ад старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Сп. Ярмошына ў адказе паведаміла, што палітычныя партыі зараз у Беларусі знаходзяцца ў прывілегірованым становішчы (!!!) і што скарачэнне колькасці кандыдатаў (на што ўказаў у лісце К.Пятровіч), адбылося і ад працоўных калектываў.
10.09.2008 Хэльсынкская камісія ЗША правядзе слуханьне аб выбарах у Беларусі
Слуханьне адбудзецца 16 верасьня, у цэнтры ўвагі будзе сытуацыя з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі. Ініцыятарам слуханьняў выступіў кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс (на фота).
10.09.2008 Супрацоўнікі КДБ Брэста збілі моладзевага актывіста
Сябра моладзевага крыла АГП з Брэста Юрый Панасюк звярнуўся да праваабаронцаў і паведаміў пра грубыя, незаконныя дзеянні спецслужб у дачыненні да яго, а таксама ўжыванні катаванняў. Усе гэтыя дзеянні здзяйсняліся нібыта ў сувязі з расследаваннем справы аб выбуху ў Менску.
09.09.2008 Аршанскі рэгіён: Поўная адсутнасць цікавасці да выбараў
Назіральнікамі былі прааналізаваныя выпускі газет "Наша Талачыншчына" - Талачынскі р-н, «Лепельскі край» - Лепельскі р-н, "Аршанская газета" - Аршанскі р-н, "Дняпроўская ніва" - Дубровенскі р-н адносна асвятлення выбарчай кампаніі. Такой адсутнасці цікавасці дзяржаўных выданняў да выбараў не адзначалася ні разу ў выбарчых кампаніях апошніх гадоў.
09.09.2008 “Роўныя ўмовы” для кандыдатаў па-светлагорску
За увесь час падрыхтоўкі да выбараў афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі не апублікавалі ніводнага матэрыяла пра Сяргея Дайнеку, дэмакратычнага кандыдата ў Светлагорску. Яму адводзяцца толькі хвіліны для выступлення на абласным радыё і тэлевізіі, якія выдзелены ўсім кандыдатам “на роўных умовах”.
09.09.2008 Вярхоўны суд задаволіў дзве скаргі незарэгістраваных кандыдатаў
Вярхоўны суд Беларусі ў аўторак разгледзеў 9 скарг грамадзян у сувязі з адмовай у рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты. Дзве з іх былі задаволеныя: кандыдатамі сталі Аляксей Туровіч і Ўладзімір Маркаў.
09.09.2008 Барысаў: Заўтра судом будзе разглядацца справа Сяргея Салаша
Заўтра, 10 верасня, у Барысаўскім раённым судзе будзе разглядацца справа аб абвінавачванні незарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай акрузе №63 Сяргея Салаша ў здзяйсненні правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 9.2 КаАП РБ.
09.09.2008 Гомель: Байкот у асобна ўзятай акрузе
Кандыдат па 34-ай акрузе Васіль Палякаў, які адмовіўся ад удзелу ў выбарах, пачаў праводзіць кампанію за байкот выбараў.
09.09.2008 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Юрыя Карэтнікава
Падчас судовага паседжання Юрый Карэтнікаў прадставіў пісьмовыя заявы выбаршчыкаў, якія пацвярджалі, што даты і подпісы пастаўленыя імі ўласнаручна. Таксама былі дапытаныя сведкі - выбаршчыкі, якія непасрэдна ў судовым паседжанні пацвердзілі, што яны і іх родныя самі ўласнаручна падпісаліся за вылучэнне Ю. Карэтнікава.










