12.09.2008 Гомельшчына: выйшаў інфармацыйны бюлетэнь “Выбар”
Сярод матэрыялаў – інфармацыя аб перашкодах, з якімі сутыкаюцца дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты.
12.09.2008 Магілёў: Лідзія Ярмошына лічыць прэтэнзіі да працы камісіі надуманнымі, а скаргу праваабаронцаў неабгрунтаванай
Такі адказ атрымалі магілёўскія праваабаронцы Аляксандр Каралёў і Зміцер Салаўёў ад старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай на скаргу з нагоды адмовы ў допуску назіральнікаў да працэдуры праверкі подпісаў выбаршчыкаў у акруговай камісіі выбарчай акругі №85.
12.09.2008 Выступы кандыдатаў пакажуць яшчэ раз
Пачынаючы ад панядзелка, беларускія тэле-і радыё каналы паўторна пакажуць выступы ўсіх кандыдатаў у дэпутаты, якія ўжо прагучалі. Пра гэта паведаміла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі Лідзія Ярмошына.
12.09.2008 Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
Па выніках разгляду скаргаў ЦВК і Вярхоўным судом сітуацыя з безальтэрнатыўнымі акругамі не змянілася: іх як было 12, столькі ж і засталося. Аднак сыходзячы з практыкі мінулай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў рана казаць, што ўсе сённяшнія кандыдаты пройдуць выбарчы марафон да канца. Нагадаем, падчас выбараў 2004 года за час агітацыйнай кампаніі былі пазбаўленыя рэгістрацыі або адмовіліся ад далейшай барацьбы 60 (!) кандыдатаў.
12.09.2008 Горкі: Дэмакратычнаму кандыдату вынесена папярэджанне
Папярэджанне вынесена за некалькі агітацыйных плакатаў, якія былі вывешаны прыхільнікамі кандыдата па-за вызначанымі месцамі ў Мсціслаўлі і Горках. У той жа самы час рашэнне райвыканкаму, у якім вызначаны месцы, дзе дазваляецца вывешваць агітацыйныя матэрыялы, застаецца “пад сукном”.
12.09.2008 Барысаў: Кандыдату-дэпутату Гумінскаму не сорамна
На сустрэчах з выбаршчыкамі (адбыліся ўжо тры) Гумінскі не адводзіць вачэй і ўпэўнена заяўляе, што яму не сорамна за тое, што прагаласаваў за закон "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян".
12.09.2008 Полацк: Такія розныя “роўныя” ўмовы
Па-рознаму праходзіць агітацыйная кампанія ў двух кандыдатаў па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28.
12.09.2008 Віцебск: Падвойныя стандарты
Атрымліваецца, кандыдату ад улады Сяргею Сямашку сустракацца ў школах з бацькамі можна, а незалежнаму кандыдату -- не.
11.09.2008 Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
Калі пытанне наконт прымянення "скразной" нумарацыі было ўзнята на паседжанні Цэнтральнай камісіі, Лідзія Ярмошына паведаміла, што гэта яе загад. Яна патлумачыла, што менавіта такі спосаб нумарацыі быў абраны дзеля таго, каб "было лягчэй". Натуральна, паўстала пытанне: каб каму і ў чым "было лягчэй"? І адказ на яго знойдзены – калі ўзгадаць сітуацыю з так званымі куратарамі з ліку прадстаўнікоў раённых адміністрацыяў.
11.09.2008 БРСМ заплаціць актыўным выбаршчыкам квіткамі на дыскатэку
Да рэалізацыі рэспубліканскага марафону “Моладзь і выбары – формула адказнасці” прыступілі беларускія БРСМаўцы. Пакуль апазіцыйная моладзь ладзіць флэш-мобы і распаўсюджвае налепкі ды ўлёткі з заклікамі байкатаваць выбары, праўладная грамадская арганізацыя запланавала зрабіць усё, каб моладзь ішла на выбары гуртам.
11.09.2008 Гомельшчына: сябры АГП выходзяць з акруговых камісій
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі выходзяць з акруговых выбарчых камісій у Гомельскай вобласці. Заявы аб гэтым яны накіравалі ў прэзідыюм абласнога Савета дэпутатаў і ў абласны выканаўчы камітэт (органы, якія фарміравалі камісіі).
11.09.2008 Бабруйск: На выбарчых участках змяняюць колькасць жыхароў
У новых раёнах Бабруйска, якія працягваюць дабудоўвацца і сёння, колькасць жыхароў пастаянна расце. Так, напрыклад, у мікрараёне “Захадні” на часы мінулых выбараў насельніцтва было ледзь не ўдвая менш, чым зараз. Суадносна, павялічылася ў два разы і колькасць выбаршчыкаў.
11.09.2008 Праваабаронца Уладзімер Лабковіч апытаны ў якасьці сьведкі па справе выбуху ў Менску
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУСа Менску сёньня распытвалі праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча наконт выбуху ў Менску 4 ліпеня. На гутарку Лабковіча выклікаў афіцыйнай позвай намеснік крымінальнага вышуку Ленінскага РУУСа Барабанаў А.С.
11.09.2008 Берасце: Берасцейскія актывісты даюць тлумачэнні па справе аб выбуху ў Менску
З пачатку тыдня берасцейскія актывісты даюць тлумачэнні супрацоўнікам праваахоўных органаў. Міліцыянтаў цікавіць, дзе пэўныя асобы знаходзіліся 3-4 ліпеня, калі ў Менску адбыўся выбух, і хто можа гэта падцвердзіць.
11.09.2008 Віцебск: Агітатара затрымлівалі з аўтаматамі
Раніцай 10 верасня Сенненскі РАУС правёў на галоўпаштамце райцэнтра спецаперацыю па ўзброеным захопе "злачынцы", які раздаваў выбаршчыкам газету "Таварыш" і агітаваў за яе галоўнага рэдактара Сяргея Вазняка - кандыдата ў дэпутаты па Сенненскай выбарчай акрузе № 30.










