15.09.2008 У Салігорску працягваецца ціск на незалежную прэсу

14 верасня падчас распаўсюду апошняга нумару незалежнай газэты "Свабодны Салігорск" на цэнтральным рынку гораду быў абсалютна беспадстаўна затрыманы валянцёр газэты маладафронтавец Аднрусь Тычына. Маладзёна затрымлівалі мясцовыя міліцыянты ў грубай форме. Пад час затрыманьня маладафронтаўца закавалі і, ня гледзячы на абурэньне наведнікаў рынку, даставілі ў мясцовы РАУС.

15.09.2008 У кампутары Трубкіна праз паўтары гады знайшлі экстрэмісцкія матэрыялы

13 верасня студэнт-каліновец Беластоцкага ўніверсітэта Аляксей Трубкін атрымаў па пошце па месцу жыхарства ў Наваполацку паперы з гродненскага абласнога камітэта КДБ, згодна якіх хлопцу трэба з’явіцца а 9-й гадзіне 18 верасня ў гродненскі суд Кастрычніцкага раёну. Студэнта абвінавачваюць у экстрэмізме.

15.09.2008 Капыль: Замест рэагавання па закону - шулерская падмена

Стаў шырока вядомы факт незаконнага ўключэння Капыльскім райвыканкамам у склад участковых камісій ад працоўных калектываў людзей, якія да гэтых калектываў не маюць ніякага дачынення. Пракуратура абавязала замяніць незаконна дэлегаваных прадстаўнікоў участковых камісій. Сутнасць праведзеных зменаў такая - ва ўчастковых камісіях засталіся тыя ж сябры, што і раней, але вылучаныя яны былі ўжо не ад працоўных калектываў, а шляхам збору подпісаў.

15.09.2008 Нясвіж: Камісіі абвясцілі "халодную вайну"

Пасля наведвання доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ паміж участковымі камісіямі і назіральнікам ад “Беларускага Хельсінкскага камітэту” пачалася сапраўдная "халодная вайна".

15.09.2008 Віцебск: Участкі на замку

Віцебскія назіральнікі, накіраваныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі і на ўчасткі для галасавання выбаршчыкамі, прадпрынялі чарговую спробу акрэдытавацца.

15.09.2008 Смаргонь: Скаргу Мікалая Уласевіча ў Вярхоўным Судзе палічылі пратэрмінаванай

У Вярхоўным Судзе яму было адмоўленна ў раглядзе скаргі на рашэнне Цэнтарвыбаркаму і акруговай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.

13.09.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні

Галоўнай падзеяй бягучага тыдня стала завяршэнне разгляду Цэнтральнай камісіяй і Вярхоўным судом скаргаў прэтэндэнтаў, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў. Нажаль, па выніках разгляду скаргаў сітуацыя з безальтэрнатыўнымі акругамі не змянілася. Але змяніцца можа, калі кандыдаты ў дэпутаты ад апазіцыйных партый канчаткова вызначацца адносна свайго ўдзелу ці няўдзелу ў выбарах. А пра роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў падчас агітацыйнай кампаніі казаць не прыходзіцца.

13.09.2008 Баранавічы: Свята выбаршчыкам -- спіртныя напоі без гандлёвых нацэнак

Салодкія наліўкі, піва, кава, гарбата, марозіва, печыва па нізкіх цэнах чакаюць галасуючых удзень выбараў 28 верасня ў буфетах на выбарчых участках у Баранавічах. Пра гэта ішла размова на паседжанні штаба па кантролю за спажывецкім рынкам у гарвыканкаме 12 верасня.

13.09.2008 Менск: Станіславу Багданкевічу вынесена папярэджанне

Папярэджанне вынесена за ўлётку, дзе на адным баку размешчана Пасланне Аб'яднаных дэмсіл, а на іншым - фотаздымак С.Багданкевіча, некалькі слоў пра яго, эмблема АГП, яе адрас і тэлефон.

13.09.2008 Бабруйск: У камісію не вылучалася, але стала яе старшынёй

Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Бабруйска не ўносіла ў спіс участковай камісіі Іну Дмітрук - дырэктара СШ № 21 г.Бабруйска, у якой размешчаны ўчастак для галасавання. Гэта тым больш цікава, што І. Дмітрук нейкім чынам стала старшынёй гэтай камісіі.

12.09.2008 Бабруйск: Кандыдату не далі правесці сустрэчу з выбаршчыкамі

Распавядае Алена Мядзведезва, якая балатуецца па Бабруйскай-Ленінскай акрузе №78.

12.09.2008 Жыхары Баранавічаў атрымалі ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў

У паштовых скрынях жыхароў Баранавічаў з’явіліся ўлёткі Грамадзянскай ініцыятывы “Беларуская салідарнасць у падтрымку пазіцыі Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ”.

12.09.2008 Менск: Скандальныя "вести" з Маскоўскага раёна

У жніўні «Вести Московского района» - афіцыйнае выданне Адміністрацыі Маскоўскага раёна Менску - двойчы выйшлі пад адным нумарам. Але размова ідзе не пра дадатковы наклад.

12.09.2008 Першая заўка на правядзеньне мітынгу 28 верасня

Сёньня ад імя намесьніцы старшыні Маладога Фронту Насты Палажанкі ў Менгарвыканкам была пададзена заяўка на правядзеньне мітынгу на 1000 чалавек 28 верасьня на плошчы Каліноўскага.

12.09.2008 «Рэпарцёры без межаў» выказалі занепакоенасць якасцю асвятлення выбараў у беларускіх СМІ

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» 12 верасня выступіла з заявай, у якой выказала занепакоенасць нізкай якасцю асвятлення выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў у беларускіх сродках масавай інфармацыі. У той жа час, арганізацыя нагадвае, што правядзенне дэмакратычных выбараў з’яўляецца адной з ўмоваў зняцця санкцый Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да афіцыйнага Мінска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства