19.09.2008 Светлагорск: Старшыня акруговай камісіі перашкаджае выступоўцам
Падчас сустрэчы з выбаршчыкамі старшыня Светлагорскай акруговай выбарчай камісіі Сяргей Меркулаў двойчы перапыняў выступленне Святланы Міхальчанкі, даверанай асобы дэмакратычнага кандыдата Сяргея Дайнекі.
19.09.2008 Віцебшчына: Ці сыйшоў у адпачынак губернатар на перыяд агітацыйнай кампаніі?
У абласных газетах не было інфармацыі, што старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў адпачынку ў сувязі з правядзеннем перадвыбарчай агітацыі. Больш таго, падпарадкаваныя яму газеты працягваюць публікаваць партрэты і інтэрв'ю з "губернатарам".
19.09.2008 Баранавічы: Назіральнікі АБСЕ выратавалі сітуацыю
На баранавіцкі завод “Атлант”, дзе павінен быў выступаць кандыдат у дэпутаты Мікалай Чарнавус, ахова не хацела пускаць ягоных давераных асобаў, а таксама кандыдата ў дэпутаты Алега Пашко, які таксама балатуецца па адной з баранавіцкіх выбарчых акруг.
19.09.2008 Брэст: Сяброў Партыі БНФ ва ўчастковых камісіях не засталося
У склад участковых выбарчых камісій Брэста быў уключаны толькі адзін прадстаўнік ад Партыі БНФ. Зараз прадстаўнікоў гэтай партыі ў камісіях няма.
19.09.2008 Віцебск: Нарэзка акругаў уводзіць выбаршчыкаў у зман
Намеснік старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Лосіч накіраваў кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе №19 Андрэя Левінава праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі на тэрыторыю Віцебскай сельскай выбарчай акругі №21.
18.09.2008 Алег Гулак: Самае сур'ёзнае пытанне засталося без адказу
Алег Гулак адзначае, што "самае сур'ёзны пытанне - законнасць фармавання ўчастковых камісій - так і засталося без адказу. Камісія відавочна не жадала яго разглядаць, а сябрам ЦВК ад апазіцыйных партый не хапіла настойлівасці, каб упэўніць Цэнтральную камісію зрабіць гэта".
18.09.2008 Выбары ў Савет Рэспублікі будуць безальтэрнатыўнымі
18 верасня Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зарэгістравала на сваім паседжанні 55 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
18.09.2008 Гародня: Яраславу Раманчуку зноў адмовілі ў сустрэчы з выбаршчыкамі
На гэты раз адмова прыйшла з гарадзенскага мясакамбіната. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы гарадзенскага мясакамбіната Алег Крывеня патлумачыў кандыдату ў дэпутаты па Гарадзенскай паўночнай акрузе № 51, што мясакамбінат ёсць закрытае прадпрыемства, што не мае памяшканняў для сустрэч і што рабочыя там не маюць часу на сустрэчы, паколькі на абед ім адведзена ўсяго пятнаццаць хвілінаў.
18.09.2008 Спіртавоз альбо яшчэ адна гісторыя з суда над "экстрэмістамі".
У траўні 2006 года на памежным пераходзе Кузьніца Беластоцкая арганізацыя "Wolna Bialorus" праводзіла пікет. Бел-чырвона-белыя сцягі, плякаты, раздаваліся улёткі і CD з праграма Мілінкевіча і іншымі дэм.пастановамі і т.п.
18.09.2008 Мазыр: “Роўныя” ўмовы агітацыі кандыдатаў і іх няроўныя магчымасці
Палеская акруговая выбарчая камісія №43 не склала аніякага плану сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Парламента з выбаршчыкамі. На запыт кандыдата ў дэпутаты М. Гаўрыленка сакратар акруговай выбарчай камісіі №43 - Валянціна Міхайлаўна Аўраменка адказала: “ Дамаўляйцеся самі з кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў для правядзення сустрэч з працоўнымі калектывамі”. Маючы досвед папярэдніх выбараў, не застаецца сумнення, што ніводзін з кіраўнікоў не пагодзіцца ладзіць сустрэчы з кандыдам ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі, якім з’яуляецца М. Гаўрыленка. Застаецца спадзявацца толькі на сустрэчы з людзьмі на вуліцах.
18.09.2008 Мазыр: На стэнды для агітацыі кандыдатаў няма сродкаў
Назіральнікам Наздрой П.І. на паседжанні Мазырскай акруговай выбарчай камісіі было паднята пытанне, чаму не ўсталяваны месцы для размяшчэння агітацыйных матэрыалаў згодна Рашэння Мазырскага райвыканкама №924 ад 12.08.2008 г. старшыня каміссіі Пашынскі М.М. (ён жа Кіраўнік справамі райвыканкама) адказаў, што на ўсталяванне вулічных стэндаў намя грошай і што агітацыйныя матэрыялы будуць размешчаны непасрэдна на выбарчых участках.
18.09.2008 Менск: Сябра Цэнтральнай камісіі Сліжэўскі правакуе кандыдата Валянціну Свяцкую на парушэнне закону
Учора, 17 верасня, Валянціна Свяцкая, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Ясенінскай выбарчай акрузе № 100, накіравала заяву ў Цэнтральную выбарчую камісію. Спадарыня Свяцкая заявіла, што сябра Цэнтральнай камісіі Сліжэўскі А.Л. спрабуе аказаць на яе ціск, скарыстоўваючы сваё службовае становішча.
18.09.2008 Баранавічы: Праўладныя кандыдаты за два тыдні не знайшлі часу сустрэцца з журналістамі
Кандыдаты ў дэпутаты ПП НС РБ па выбарчых акругах горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, якія прадстаўляюць уладныя структуры, не знайшлі часу адказаць на пытанні журналістаў незалежнае газеты “Intex-Press”. Гэта былы дырэктар “Аўтадора”, а зараз дэпутат Уладзімір Майсюк, генеральны дырэктар ОАО “Гарант-Сервісу” Святлана Пішч і генерал Ваньковіч.
18.09.2008 Гародня: Самы вялікі крыты рынак Гародні не прыме Яраслава Раманчука.
Адміністрацыя ІТАА “Карона” адмовіла кандыдату ў дэпутаты па Гарадзенскай паўночнай акрузе № 51 Яраславу Раманчуку ў мажлівасці правесці на гарадзенскім крытым рынку “Карона” сустрэчу з выбаршчыкамі.
18.09.2008 Барысаў: У школах здымаюць агітацыйныя плакаты Гарбачова
Як паведаміў кандыдат у дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62, кіраўнік зарэгістраванай ва Украіне кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў, адміністрацыя некаторых сярэдніх вучэбных устаноў, атрымаўшы яго агітацыйныя плакаты, не вывешвала іх у агульнадаступных месцах, альбо вывесіла на адзін дзень, а потом зняла.










