19.09.2008 Газета "Свабода" па-за законам
Суд Іўеўскага раёна на падставе заявы Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці прызнаў незарэгістраваную газэту “Свабода” экстрэмісцкім выданнем і вынес рашэнне аб знішчэнні наклада, канфіскаванага некалькі тыдняў таму.
19.09.2008 Небяспечны прэцэдэнт
Суд прызнаў нумар газеты «Свабода» экстрэмісцкім матэрыялам і пастанавіў яго знішчыць
19.09.2008 Бабруйск: З кандыдаткай змагаюцца “бруднымі” метадамі
У надрукаваным у газеце гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” матэрыяле ўзгадваецца асабістае жыццё не толькі Алены Мядзведзевай, але і яе дачкі, і ўнучкі – з указаннем усіх імёнаў і прозвішчаў.
19.09.2008 Барысаў: Выбаршчыкі не ідуць на сустрэчы з безальтэрнатыўным кандыдатам
На сустрэчу ў ваенным гарадку Печы ў гарнізоны Дом афіцэраў, зала якога мае больш двухсот месцаў, прыйшлі ўсяго дзесяць выбаршчыкаў.
19.09.2008 ЦВК не гарантуе назіральнікам доступу да бюлэтэняў
Місія назіральнікаў БДІПЧ (Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека) АБСЭ, якая працуе ў Беларусі, дагэтуль не атрымала запэўніваньняў ад Цэнтарвыбаркаму пра тое, што назіральнікі атрымаюць паўнавартасны доступ да падліку галасоў. Пра гэта гаворыцца ў другой прамежкавай справаздачы місіі, якую яна сёньня распаўсюдзіла для мэдыяў.
19.09.2008 Менскія кандыдаты ад АГП здымаюцца з выбараў
Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў офісе Аб’яднанай Грамадзянскай партыі лідэры АГП заявілі пра зьняцьцё з выбараў кандыдатаў у дэпутаты ад АГП, якія балятуюцца ў Менску. Здымаюцца 5 кандыдатаў, акрамя Анатоля Лябедзькі, для якога як сустаршыні Аб’яднаных Дэмакратычных сілаў зроблена выключэньне. Гэта Гана Ягорава, Валянціна Палявікова, Аляксандар Дабравольскі, Станіслаў Багданкевіч і Кацярына Маласаева.
19.09.2008 Пікеты для апазыцыянэркі забароненыя
Кандыдатка ў дэпутаты Парлямэнту Тацяна Севярынец двойчы зьвярталася ў Віцебскі гарвыканкам па дазвол на агітацыйныя пікеты. Абодва разы вядомай актывістцы адмоўлена з адной і той самай прычыны: нібыта яна, настаўніца расейскай мовы і літаратуры на пэнсіі, ня ўмее складаць заявы.
19.09.2008 Пракуратура ў збіцці Яны Паляковай парушэнняў закона не ўгледзела
Падчас дзесяцісуткавага разгляду пракурорскі следчы знайшоў аж восем сведак-міліцыянераў, якія сцвярджалі, што ў дзень збіцця Яны Паляковай (31 жніўня) з 9 раніцы да 10 вечара разам з капітанам Пугачовым знаходзіліся на цэнтральнай плошчы.
19.09.2008 Камянец: Адзін агітацыйны плакат на 10-тысячны райцэнтр
Сп. Лазарэнкаў спадзяваўся, што плакаты вернуцца на месца. Але якім было яго здзіўленне і абурэнне, калі праз 4 гадзіны пасля паседжання ЦВК з 3 ягоных агітацыйных плакатаў, што яшчэ віселі на выбарчых ўчастках, застаўся адзін.
19.09.2008 Віцебск: "Тяни-Толкай" праштурхоўвае кандыдатаў ад улады
Газета "Витьбичи" 16 верасня пад рубрыкай "28 верасня выбары" паведамляе пра выступ 12 верасня на агітацыйным перадвыбарчым мерапрыемстве групы "Тяни-Толкай". Гэты вечар ПАДАРЫЛІ моладзі дзеючы дэпутат Сяргей Сямашка і дэпутат Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Аляксандр Ласякін.
19.09.2008 Удзельнікаў кампаніі «Байкот» міліцыянты збівалі дубінкамі
Уначы 18 верасня ў Савецкім раёне Менска за расклейку налепак «Байкот!» былі арыштаваныя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сцяпан Лаўрэцкі і Вадзім Саколін. Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 самі затрыманыя, пры арышце да іх ужылі фізічную сілу: білі дубінкамі па нагах і спіне. У іх адразу жа забралі мабільныя тэлефоны, не даўшы патэлефанаваць ні бацькам, ні сябрам.
19.09.2008 Віцебск: Кандыдата могуць ізаляваць на 15 сутак
18 верасня кандыдату ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Андрэю Левінаву была ўручаная копія пратаколу аб адміністратыўным правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 9.1. КаАП. Вышэйшая санкцыя дадзенага артыкула -- 15 сутак адміністратыўнага арышту.
19.09.2008 Затрыманне кандыдата пад час пікету
Учора, 18 верасня, на 103 Масюкоўшчынскай акрузе адбыўся пікет, які Мінгарвыканкам не дазволіў правесці хрысціянскаму дэмакрату, кандыдату ў дэпутаты Садоўскаму Дзянісу. Падчас пікетавання супрацоўнікі міліцыі затрымалі на 40 хвілін усіх удзельнікаў, у тым ліку і самаго кандыдата.
19.09.2008 Горкі: Для кандыдата ад улады закона не існуе
Давераныя асобы кандыдата ў дэпутаты Андрэя Юркова патрабуюць зняць з выбарчай гонкі праўладнага кандыдата Таццяну Асмалоўскую. Нагодай для такога рашэння стала яе сустрэча з выбаршчыкамі ў нявызначаным мясцовым выканаўчым органам улады месцы.
19.09.2008 Віцебск: Агітацыйныя плакаты вырабленыя, але размяшчаць іх не дазваляюць
Кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый або адмаўляюць у размяшчэнні плакатаў, або дазваляюць, але на наступны дзень, выбачаючыся, паведамляюць, што па ўказанні раённых адміністрацый вымушаныя іх зняць.










