22.09.2008 На брэсцкім рынку адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў
На Варшаўскім рынку ў Брэсце адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў, паведамляе “Радыё Свабода”. Падставай для гэтага сталі дзеянні супрацоўнікаў падатковай інспекцыі. Яны прыйшлі на рынак і запатрабавалі ад гандляроў дзіцячымі каляскамі сертыфікаты адпаведнасці. Прадпрымальнікі пачалі абурацца, бо яны маюць сертыфікат якасці і ўсе іншыя неабходныя дакументы.
22.09.2008 Полацак: затрыманьні за распаўсюд газэты «Выбар»
На моладзевых актывістаў Алеся Круткіна з Полацку і Кастуся Іванова зь Віцебску склалі пратаколы ў Полацкім гарадзкім аддзеле міліцыі. ¬ Хлопцы, якіх вінавацяць у распаўсюдзе друкаваных выданьняў, што ня маюць выходных дадзеных, паўтары гадзіны правялі ў пастарунку. Па складаньні пратаколу ім паведамілі, што дашлюць позвы ў суд або на адміністрацыйную камісію.
22.09.2008 Віцебск: Камісіі згубіліся ў часе
Выбарчы ўчастак №56 Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга №20) аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства. На першы погляд.
22.09.2008 Гомель: Вайсковыя сілы ўзмацняюць цэнтр?
Незвычайная актыўнасць вайскоўцаў была заўважаная ў Гомелі 18 верасня. За 10 дзен да выбараў ў цэнтр горада пачала перасоўвацца ваенная тэхніка і самі вайскоўцы. У 14 30 па вуліцы Барыкіна ў бок цэнтра горада ехаў бронетранспарцёр, за ім машына з вайскоўцамі – усе ў атачэнні міліцэйскага патруля. Апошні раз, калі спецыяльная тэхніка наўпрост ездзіла па вуліцах Гомеля, быў 9 траўня – на гадавіну Дня Перамогі.
22.09.2008 Віцебск: На выбарчым участку - агітацыя за кандыдата ад улады
20 верасня ў Віцебску працягнулася вылучэнне назіральнікаў ад груп выбаршчыкаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі і ўчасткі для галасавання. Пры гэтым назіральнікі сутыкнуліся з праблемамі.
21.09.2008 Драгічын: Міліцыя затрымлівае за агітацыю
21 верасня ў Драгічыне за распаўсюд агатацыйных матэрыялаў за кандыдата ад Партыі БНФ Уладзіміра Казеку былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі давераная асоба кандыдата Алесь Рамановіч і сябра перадвыбарчага штаба Васіль Пракопчык.
21.09.2008 Светлагорск: Не ўсіх выбаршчыкаў уключаюць у спісы
Адзін з сяброў участковай выбарчай камісіі ў Светлагорску паведаміў, што ад старшыні камісіі паступіла ўказанне не ўключаць у спіс усіх выбаршчыкаў на ўчастку.
21.09.2008 Мазыр: Кандыдату ад АГП вынесена папярэджанне
Рашэнне акруговай камісіі: папярэджанне кандыдату Леаніду Арлову за «неккоректность ведения предвыборной агитации».
21.09.2008 Арганізаванага зняцця кандыдатаў ад АДС з выбараў не будзе
Палітрада АДС не пайшла на зняцце ўсіх сваіх кандыдатаў з выбараў.
20.09.2008 Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
Галоўнай інтрыгай тыдня заставалася пытанне: будуць ці не будуць удзельнічаць у выбарах кандыдаты ад апазіцыі? Безальтэрнатыўных акругаў за тыдзень паболела: зараз іх 14, што складае 15% ад агульнай колькасці. Праваабаронцы высветлілі, якім чынам сілавыя структуры “падрыхтаваліся” да выбарчай кампаніі.
20.09.2008 Гомель: “Студэнт, не бойся сказаць НЕ!”
"Гэтая брашура інфармуе студэнтаў і пераконвае самастойна вырашыць, ісці на выбары ці не, а не паслумяна плясціся ў статку, якім кіруе дэкан".
20.09.2008 Гомель: Мэр-кандыдат выкарыстоўвае адміністратыўны рэсурс
Да візіту кандыдата ў дэпутаты і мэра Гомеля ў адной асобе адміністрацыя школы пачала рыхтавацца загадзя. 17 верасня ўсім працаўнікам школы было даведзена, што яўка на сустрэчу з мэрам – рэч абавязковая і палягае ў рэчышчы прафесіных абавязкаў.
20.09.2008 Барысаў: Выканкам праінструктаваў начальнікаў
У Барысаўскім райвыканкаме прайшоў сход усіх кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстановаў горада і раёна пад "кодавай" назвай "Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезону". Аднак асноўнай тэмай былі будучыя выбары.
20.09.2008 Баранавічы: Перад выбарамі ўлады прыхарошваюць статыстыку
Аддзел ідэалагічнай работы Баранавіцкага гарвыканкама распаўсюдзіў праз дзяржаўную газету “Наш край” інфармацыю “Беларусь в предверии выборов”.
19.09.2008 Новыя дыскі сэрыі «Беларускі Музычны Архіў»
Лэйбл «Беларуская Музычная Альтэрнатыва» рыхтуе да выданьня новыя CD сэрыі «Беларускі Музычны Архіў». Нагадаем, што ўжо выйшлі архіўныя дыскі клясычнай музыкі Міхася Забэйды-Суміцкага, Міколы Равенскага, Станіслава Манюшкі, папулярныя сьпевы пад гітару Сяржука Сокалава-Воюша, Віктара Шалкевіча, Данчыка ды г.д.










