23.09.2008 Віцебск: Затрыманне даверанай асобы кандыдата Каныгіна
22 верасня быў затрыманы Сяргей Гаўруцікаў -- давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Ігара Каныгіна. Яго затрымалі па даносу "пільнага грамадзяніна", якому не спадабаўся змест выяўленай у паштовай скрыні ўлёткі.
23.09.2008 Віцебск: Кандыдату ствараюцца перашкоды ў вядзенні агітацыі
Кандыдату ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Андрэю Левінаву в.а. генеральнага дырэктара ААТ "Кераміка" П.З.Прыжытомскі пісьмова адмовіў у сустрэчы з работнікамі прадпрыемства.
22.09.2008 Канстанцін Жукоўскі зняў сваёй кандыдатуру з выбараў
22 верасня кандыдат у дэпутаты па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе №38 Канстанцін Жукоўскі зняў сваёй кандыдатуру з выбараў. Адпаведную заяву ён накіраваў у акруговую выбарчую камісію.
22.09.2008 Гомельшчына: незалежныя сайты асвятляюць выбарчую кампанію
Шэраг рэгіянальных інтэрнет-сайтаў рэгулярна змяшчаюць інфармацыю аб выбарчай кампаніі ў Гомельскай вобласці. Яны публікуюць як уласныя матэрыялы, так і мясцовыя навіны, якія перад тым з’явіліся ў агульнабеларускіх незалежных крыніцах. У прыватнасці, рэгіянальныя сайты прапануюць сваім наведвальнікам інфармацыю аб няроўных умовах, якія створаны для кандыдатаў ад улады і ад дэмакратычных сілаў.
22.09.2008 Кіраўнік ЦВК Беларусі лічыць у сваёй большасці надуманымі прэтэнзіі кандыдатаў у дэпутаты
"У выбарчых камісіях, зразумела, працуюць жывыя людзі, недахопы ёсць, але вялікая частка прэтэнзій з'яўляецца надуманай", - адзначыла кіраўнік беларускага ЦВК.
22.09.2008 Кандыдатаў у дэпутаты застаецца ўсё менш
Ахвотных удзельнічаць у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў становіцца ўсё меней. Барацьбу за 110 мандатаў працягваюць 270 чалавек.
22.09.2008 Усе лідэры БХД у сьпісе на асабісты дагляд
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД Аляксей Шэін падчас перасячэння літоўска-беларускай мяжы 19 верасня быў затрыманы беларускімі памежнікамі. На Аляксея быў складзены пратакол асабістага догляду. Памежнікі пераглядалі асабістыя рэчы палітыка і шукалі ў яго кампутар.
22.09.2008 Конкурс на тэму: "Хто стане дэпутатам?"
Віцебская гарадзкая газэта "Віцьбічы" абвясьціла палітгульню для сваіх чытачоў: прадказаць, каго абяруць у парлямэнт. Недарэчнае пытаньне…
22.09.2008 Каму дазволена разьвешваць плякаты на слупах?
У райцэнтры Гарадок адказ ведаюць: праўладнаму кандыдату Васілю Байкову, які балятуецца па тутэйшай Віцебскай-Сельскай выбарчай акрузе.
22.09.2008 У посце за вяртанне бернардынскага касцёла ўдзельнічаюць 59 вернікаў
59 чалавек з Мінску і гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна ўдзельнічаюць у посце за вяртанне вернікам будынкаў Мінскага бернардынскага кляштара бернардынаў.
22.09.2008 Лукашэнка: "Назіральнікі не павінны аказваць ціск на выбарчыя камісіі"
У Беларусі створаныя беспрэцэдэнтныя ўмовы адкрытасці выбарчай кампаніі, - заявіў сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб ходзе выбарчай кампаніі.
22.09.2008 Брэсцкія актывісты патрабуюць афіцыйных тлумачэнняў гарвыканкама
Актывісты Руху “За Свабоду” Раман Кісляк, Сяргей Вакуленка, Андрэй Шарэнда і Зміцер Шыманскі звярнуліся ў Брэсцкі гарвыканкам з патрабаваннем афіцыйнага тлумачэння рашэння №1715 “аб вызначэнні пастаяннага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у г.Брэсце”.
22.09.2008 Ярмошына: "Выходныя - гэта святое…"
Ярмошына сцвярджае, што "выходныя ў людзей - гэта святое, гараджане ў гэтыя дні раз'яжджаюцца. А прызначыць выбары на будні дзень, зрабіўшы яго выходным - гэтае занадта дарагое задавальненне".
22.09.2008 У Смаргоні праходзіць кампанія байкоту выбараў
Пасля таго, як па Смаргонскай выбарчай акрузе № 59 не былі зарэгістраваныя апазіцыйныя кандыдаты, мясцовыя актывісты пачалі кампанію па байкоту выбараў.
22.09.2008 Лоеў: Крыўдзяць “сваіх”?
У дзяржаўнай газеце Лоеўскага райвыканкама “Серп і Молат” за 20 верасня 2008 года надрукаваны зварот да выбаршчыкаў кандыдата ў дэпутаты, які балатуецца по Хойніцкай выбарчай акрузе № 47 Дашкевіча Г.В.










