30.04.2020 Прапановы па канцэпцыі Закона аб доступе да інфармацыі аб дзейнасці судоў накіраваныя ўладам
Шэраг няўрадавых арганізацый Беларусі накіравалі ўладам сумесныя прапановы па канцэпцыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб доступе да інфармацыі аб дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі”.
29.04.2020 У Мазыры спынілі справу аб экстрэмізме супраць кіраўніка мясцовага "Руху за Свабоду"
У Мазыры спынена адміністрацыйная справа аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў супраць кіраўніка мясцовага аддзялення "Руху за Cвабоду" Рыгора Крывіцкага. Пасля двух месяцаў спробаў прыцягнуць актывіста да адказнасці міліцыя так і не даказала яго віну.
29.04.2020 Краіны былога СССР злоўжываюць рэпрэсіўнымі мерамі пры барацьбе з COVID-19
Урады краінаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі рэагуюць на пандэмію COVID-19 рэпрэсіўнымі і гвалтоўнымі мерамі, якія ніяк не адпавядаюць іх абавязацельствам у галіне правоў чалавека, заявіла ў сваім дакладзе Amnesty International.
29.04.2020 Каардынатарка ААН звярнулася да ўладаў і грамадзян Беларусі ў сувязі з COVID-19
Пастаянная каардынатарка ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі звярнулася да беларусаў з заклікам заставацца дома, каб спыніць распаўсюджванне каранавіруса COVID-19. На яе думку, гэта дапаможа медработнікам і ўсім жыхарам краіны справіцца з крызісам.
29.04.2020 Блог Паўла Сапелкі: Чыім судом суддзю судзілі?
У новым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка аналізуе рэалізацыю на практыцы гарантый незалежнага справядлівага суда і сумежных правоў, прадугледжаных міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі.
29.04.2020 Выбары ва ўмовах пандэміі: Важныя прапановы праваабаронцаў
Удзельнікі незалежнай кампаніі па назіранні за выбарамі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" накіравалі 29 красавіка ў Цэнтрвыбаркам, Палату прадстаўнікоў і Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусі шэраг важных прапаноў па правядзенні прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня гэтага года.
28.04.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
У Брэсце працягваюцца акцыі супраць АКБ. 26 красавіка "Вясне" споўнілася 24 гады. У інтэрнаты ды іншыя сацыяльныя ўстановы пранік COVID-19 і "гэта можа прывесці да катастрофы", адзначае Сяргей Драздоўскі.
28.04.2020 "Вясна" праінфармавала спецдакладчыкаў ААН аб арыштах берасцейскіх актывістаў
У сувязі з арыштам на працяглыя тэрміны экалагічных актывістаў з Брэста Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка было накіравана паведамленне спецыяльным дакладчыкам Савета ААН па правах чалавека. Паведамленне падрыхтавалі юрысты і валанцёры Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
28.04.2020 Блог Алеся Бяляцкага: Турма. Забытыя людзі. Гісторыя: XVI. “ДЗЕКАБРЫСТЫ”
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў сваім блогу ўспамінае падзеі 2011 года, калі супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.
27.04.2020 Па блогеру Сяргею Пятрухіну распачатая праверка па Крымінальнаму кодэксу
Як паведаміў праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін, у дачыненні да брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна міліцыя распачала праверку ў межах артыкула 188 Крымінальнага кодэксу ("Паклёп"). Падрабязнасці справы ўдакладняюцца.
27.04.2020 Наталля Сацункевіч: Часам назіраць за мірнымі сходамі ў Беларусі было небяспечна
У гэты раз мы паразмаўлялі з праваабаронцай “Вясны” Наталляй Сацункевіч. Чаму паміж працай у Акадэміі навук і праваабарончай дзейнасцю яна абрала апошняе, чаму раней яна не магла адкрыта заявіць, што з’яўляецца феміністкай, як паўплывала на праваабарончую дзейнасць і наогул правы чалавека пандэмія COVID-19? Пра гэта і шмат іншае — у нашым матэрыяле.
27.04.2020 Брэсцкага экаактывіста міліцыя аштрафавала за распаўсюд улётак
Падчас традыцыйнай нядзельнай акцыі супраць завода АКБ супрацоўнікі міліцыі затрымалі экаактывіста Міхаіла Галузу. Падставай для затрымання стала "вызначэнне асобы", паведамляе "Берасцейская Вясна".
27.04.2020 Ярмошына: Выбарчая кампанія ў складаных эпідэмічных умовах не будзе асаблівай
Кіраўніца ЦВК Беларусі распавяла Sputnik, як будуць праходзіць выбары кіраўніка дзяржавы ва ўмовах пандэміі каранавіруса.
27.04.2020 Алена Маслюкова паскардзілася ў пракуратуру на незаконную канфіскацыю яе тэлефона і ноўтбука
Праваабаронца "Вясны" і экаактывістка Алена Маслюкова звярнулася ў пракуратуру Светлагорскага раёна на незаконную канфіскацыю ў яе кватэры супрацоўнікамі міліцыі тэлефона і ноўтбука.
26.04.2020 26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 24 гады
З нагоды Дня народзінаў “Вясны” прапануем вам прасачыць, як разгортвалася яе гісторыя — праз успаміны Алеся Бяляцкага.










