26.09.2008 Камісіі ўтойваюць колькасць датэрмінова прагаласаваўшых
Старшыня камісіі ўчастку для галасавання №19 Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акругі №17 (за два дні тут прагаласавала больш больш за 23% выбаршчыкаў) адмовіўся прадставіць інфармацыю пра колькасць датэрмінова прагаласаваўшых у трэці дзень.
26.09.2008 Слуцк: Настаўнікаў прымушаюць галасаваць датэрмінова
Прадстаўнік БХК у Салігорску і рэгіёне Леанід Мархотка сфатаграфаваў аб'яву, размешчаную на дошцы аб'яваў Слуцкай гімназіі №1. "Паважаныя калегі!!! Сёння (25 верасня) неабходна тэрмінова прагаласаваць. Па выбарчых участках запатрабавалі спісы непрагаласаваўшых настаўнікаў".
26.09.2008 Кнігарні баяцца вымірання
У беларускіх кнігарнях пераважная большасць літаратуры прадстаўлена расійскімі выданнямі. А колькасць беларускамоўнай літаратуры ідзе на адзінкі. Як распавяла "Народнай волі" дырэктар Дома кнігі "Веды" Таццяна Клімовіч, на паліцах нашых крам у чатыры разы менш літаратуры беларускай вытворчасці, чым расійскіх кніг, дапаможнікаў, альбомаў і падручнікаў.
26.09.2008 Зьміцер Прэдка затрыманы з улёткамі пра выбары
Сябра ГА БНФ "Адражэньне" Зьміцер Прэдка распаўсюджваў у адным зь інтэрнатаў Зялёнага Лугу незалежную інфармацыю аб выбарах з вытрымкамі з выбарчага заканадаўства. У памяшканьні інтэрната Зьміцер быў груба затрыманы дружынай, якая дзейнічала ў адпаведнасьці з загадам кіраўніка інтэрнатаўскай дружыны і ідэоляга Дзмітрыя Фёдаравіча Кузьняцова, які зьяўляецца сябрам акруговай выбарчай камісіі па Ўсходняй выбарчай акрузе № 107.
26.09.2008 Глыбокае: Берніковіч правёў пікет на ганку райвыканкаму
Кандыдат ад Партыі БНФ па Глыбоцкай выбарчай акрузе № 22 Яраслаў Берніковіч у рамках сваёй агітацыйнай кампаніі правёў аднаасобную акцыю пратэсту супраць недэмакратычных мэтадаў, якія выкарыстоўваюцца падчас гэтых выбараў. Акцыя адбывалася ў цэнтры Глыбокага, а гледачамі былі шматлікія мінакі.
26.09.2008 Царква "Новае Жыццё" адмовілася ад прапанаванага участку ў раёне МКАД
Вернікі пратэстанцкай царквы "Новае Жыццё" адмовіліся ад прапанаванага Мінгарвыканкамам участку ў раёне Мінскай кальцавой дарогі і вуліцы Шаранговіча.
26.09.2008 Адзін з лідэраў маладзёжнага крыла Партыі БНФ Франак Вячорка адпраўлены ў ваенны шпіталь
Такое рашэнне 26 верасня прыняла Мінская абласная ваенная медыцынская камісія. Ф.Вячорка паведаміў БелаПАН, што не выключае свайго хуткага накіравання на тэрміновую вайсковую службу.
26.09.2008 У мікрараёне Сухарава міліцэйскі патруль затрымаў актывіста Руху “За Свабоду” Карэна Акопава.
Актывіст затрыманы нібыта за распаўсюд налепак позна вечарам 25 верасня. Яго адвезлі для разбіральніцтва ў гарадскі аддзел міліцыі № 2, што на вул. Адзінцова. Як вядома, у сувязі з выбарамі, на гэтым тыдні беларуская міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме.
26.09.2008 Маладафронтаўцаў масава выклікалі ў пракуратуру
На 26 верасня актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” масава выклікалі “на прафілактычныя гутаркі” ў пракуратуру. Позвы напярэдадні разносілі ўчастковыя інспектары.
26.09.2008 Баранавіцкай недзяржаўнай газеце адмовілі ў інфармацыі пра датэрміновае галасаванне
Прадстаўнікі акруговых выбарчых камісій г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна адмовіліся прадаставіць карэспандэнту недзяржаўнай мясцовай газеты «Intex-press» Руслану Гарбачову інфармацыю пра колькасць выбаршчыкаў, што прагаласавалі датэрмінова.
26.09.2008 Франака Вячорку зноў выклікалі ў ваенкамат
Франак Вячорка цяпер знаходзіцца ў абласной вайсковай мэдычнай камісіі.
26.09.2008 Каб КДБ вярнула журналісту рэчы, трэба напісаць 47 лістоў?
27 верасня споўніцца роўна паўгода з часу «рэйду» беларускіх спецслужб па кватэрах і офісах незалежных журналістаў і шэрагу грамадскіх арганізацый. Тады пад ператрусы патрапіла каля двух дзесяткаў нашых калег. Аднак рэчы вярнулі лічаным асобам: напрыклад, Эдуарду Брокараву (Горкі, Магілёўская вобл.), Тамары Шчапёткінай (Бяроза, Брэсцкая вобл.), Уладзіміру Вараб’ёву (Мінск), Вадзіму Баршчэўскаму (Віцебск).
26.09.2008 На Гарадзеншчыне здымаюцца кандыдаты
Барацьбу за 110 дэпутацкіх мандатаў працягваюць 263 кандыдаты. Гэту лічбу “Свабодзе” назвалі сёньня ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
26.09.2008 Акцыя 28 верасня забаронена
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт не дазволіў правядзенне 28 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску акцыі пратэсту.
26.09.2008 Менск: Выбаршчыкі пазбаўлены магчымасці таемнага галасавання
Як высветляецца падчас датэрміновага галасаванне, далёка не ўсе выбарчыя участкі ў Менску абсталяваныя кабінамі для таемнага галасавання.










