27.09.2008 Магілёў: Дык ці быў графік?

Хто ж хлусіць? Старшыня акруговай выбарчай камісіі №85 спадарыня Кліменкова ці старшыня акруговай выбарчай камісіі №60 спадар Папоў?

27.09.2008 Масты: міліцыянты зрываюць ўлёткі

27 верасьня міліцыянты зрывалі па ўсім горадзе ўлёткі і нават спрабавалі выцягнуць іх з паштовых скрынак, паведаміў дэпутат Мастоўскага раённага Савету Зьміцер Кухлей.

27.09.2008 Вінцук Вячорка: «Афіцыйныя лічбы датэрміновага галасаваньня заніжаюцца»

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў, што гэтая «выбарчая кампанія» горшая па ўмовах для дэмакратычных кандыдатаў, чым кампанія 2004 года.

27.09.2008 Скандал: На адным з участкаў Менска зафіксаваны ўкід бюлетэняў

На выбарчым участку № 456 у Менску падчас абедзеннага перапынку з 14 да 16 гадзін была раскрытая ўрна для галасавання

27.09.2008 Сянно: За даярак і жывёлаводаў прагаласавала брыгадзір

Брыгадзір Фаіна Ананенка не стала адрываць даярак і жывёлаводаў ад вытворчага працэсу. На выбарчы ўчастак №36 накіравалася адзінаасобна.

27.09.2008 У Баранавічах ужо наступіла 28 верасня

У гарадскім аўтобусе маршрута № 14 агучваецца запісаная абвестка: “Сёння, 28 верасня, праходзяць выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Вы можаце прагаласаваць з 8-00 да 20-00”.

27.09.2008 Глыбокае: Ілжэ-агітатары для карцінкі

Днём 26 верасня па Глыбокім хадзілі групай мужчыны відавочна на моцным падпітку, валацужнага выгляду і раздавалі мінакам улёткі з праграмай Берніковіча.

27.09.2008 Барысаў: Удзел у выбарах ужо не права, а абавязак

На дзвярах пад'ездаў дамоў на вуліцы Трусава расклееныя ўлёткі, у якіх сцвярджаецца, што "у адпаведнасці з Выбарчым Кодэксам Рэспублікі Беларусь, удзел у выбарах з'яўляецца АБАВЯЗКАМ кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, дасягнуўшага 18 гадоў".

27.09.2008 Віцебск: Барацьба скаргаў. Кандыдату ад ПКБ вынесена папярэджанне

26 верасня на паседжанні акруговай выбарчай камісіі Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №20 былі разгледжаныя дзве скаргі аб парушэнні заканадаўства падчас агітацыйнай кампаніі.

Дэмакраты спалілі перад Цэнтравыбаркамам свае пасведчанні кандыдатаў у «дэпутаты»

27.09.2008 Дэмакраты спалілі перад Цэнтравыбаркамам свае пасведчанні кандыдатаў у «дэпутаты»

У знак пратэсту супраць фальсіфікацыяў «парламенцкіх выбараў», якія рыхтуюцца , кандыдаты ў дэпутаты ад Еўрапейскага спісу перад будынкам ЦВК сёння спалілі свае пасведчанні кандыдатаў у «дэпутаты».

27.09.2008 Маладэчна: “Птушачка” ў патрэбным месцы

У Маладэчне на выбарчых участках ужо каторыя па ліку выбары практыкуецца такая схаваная форма агітацыі, як узор запаўнення бюлетэня.

27.09.2008 Віцебск: Назіральнікі не змогуць даведацца пра колькасці прагаласаваўшых датэрмінова

Датэрміновае галасаванне завяршаецца 27 верасня ў 19.00, а акруговыя камісіі ў гэты дзень працуюць да 14.00. Такім чынам, назіральнікі ў акруговых камісіях будуць пазбаўленыя магчымасці атрымаць 27 верасня звесткі аб датэрмінова прагаласаваўшчых выбаршчыках.

27.09.2008 Галасаванне ў Міёрах: адзін за ўсіх…

На шэрагу ўчасткаў у Міёрскай выбарчай акрузе № 24 пры датэрміновым галасаванні не патрабуюць ад выбаршчыкаў пашпарты, а некаторым прапануюць прагаласаваць за іншых членаў сям’і, прапісаных па тым жа адрасе.

27.09.2008 Віцебск: Датэрміновае галасаванне - "грамадзянскі абавязак"

У настаўніцкай гімназіі №8 г. Віцебска (Віцебская-Чкалаўская выбарчая акруга №18) размешчаны лісток з ананімным заклікам: "Праявіце свой грамадзянскі абавязак - прагаласуйце датэрмінова".

27.09.2008 Вілейка: Безальтэрнатыўнасць выбару негатыўна адбіваецца на галасаванні

Як адзначаюць назіральнікі, пры датэрміновым галасаванні многія, пабачыўшы ў бланку толькі адно прозьвішча, нават не ідуць у кабінку. Бюлютэні для галасавання людзі проста выкідваюць, часта дэманстратыўна іх парваўшы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства