28.09.2008 Начныя затрыманьні ў Наваполацку
27 верасня, прыкладна ў 22-30 у Наваполацку міліцыянты затрымалі актывістаў Аляксея Трубкіна, Мікалая Новікава і дзяўчыну, прозвішча якой пакуль невядомае. Усіх затрыманых даставілі ў Наваполацкі РАУС. Падрабязнасці затрыманьня высвятляюцца.
28.09.2008 Менск: У акруговай камісіі бюлетэні друкавалі на ксераксе
Старшыня Каліноўскай акруговай камісіі №108 друкавала бюлетэні для галасавання на ксераксе.
28.09.2008 Віцебск: Ні лічбы, ні апячатванне не супадаюць
Па дадзеных назіральніка, за пяць дзён датэрміновага галасавання прагаласавала 470 (23,65%) выбаршчыкаў, па дадзеных камісіі - 579 (29,13%). Усе чатыры дня лічбы назіральніка і камісіі супадалі, у пяты дзень (або ноч) на 109 -- несупадзенне.
28.09.2008 Магілёў: Не прагаласаваў датэрмінова – не атрымаеш месца ў інтэрнаце на наступны год
Пад такім лозунгам адбываецца мабілізацыя студэнтаў інтэрната №3 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова на датэрміновае галасаванне.
28.09.2008 Баранавічы: Сябры акруговых камісіяў ад АГП могуць не пабачыць падвядзення вынікаў выбараў
Сябры камісіяў ад АГП прызначаны працаваць 28 верасня на першую змену. Гэта значыць, што вечарам, падчас прывозу выніковых пратаколаў і бюлетэняў з выбарчых участкаў, яны не будуць прысутнічаць і не змогуць пабачыць вынікаў выбараў.
28.09.2008 Міжнародныя назіральнікі атрымаюць інфармацыю, беларускія -- не
Паседжанне Мазырскай акруговай выбарчай камісіі №42 расставіла ўсе кропкі ў пытанні прадастаўлення інфармацыі назіральнікам. Міжнародным – так, мясцовым – не.
28.09.2008 Менск: Актыўнасць выбаршчыкаў у апошні дзень датэрміновага галасавання "раптоўна" знізілася
Апошні дзень датэрміновага галасавання на фоне папярэдніх вылучыўся непараўнальна нізкай колькасцю выбаршчыкаў на сталічных ўчастках. Такім чынам, цалкам пацвердзілася меркаванне аб тым, што мінулая пятніца была вызначана кульмінацыйным днём у датэрміновым фарсе.
28.09.2008 Магілёў: Не прагаласаваў – не патрапіш у інтэрнат
У інтэрнаце РУП завода “Хімвалакно” па адрасе пр-т Шмідта, 5а камендантка не пускала жыхароў дадому, калі яны не прагаласавалі датэрмінова.
28.09.2008 Жабінка: Міліцыянт прагаласаваў за сваіх сяброў
Стала вядома, што на выбарчым участку № 44 г. Жабінкі міліцыянт, які прысутнічаў на выбарчым участку з пачатку датэрміновага галасавання, папрасіў сяброў выбарчай камісіі дазволіць яму прагаласаваць за сваіх сябраў, супрацоўнікаў МНС.
28.09.2008 Віцебск: Кандыдат Сямашка "пракалоўся"
Цяжкім апынулася і бяскрыўднае, здавалася б, пытанне аб працэдуры камплектавання каманды па зборы подпісаў за вылучэнне. У зале прагучала: дырэктар школы №2 выклікаў настаўнікаў, уручаў ім пасведчанні сяброў ініцыятыўнай групы Сямашкі і распарадзіўся сабраць не меней за 80 подпісаў.
27.09.2008 Віцебск: Агітацыю за кандыдата Аўчыннікава абавязалі праводзіць дворніка
Начальнік ЖЭУ растлумачыла, што раніцай да іх прыйшоў "добра апрануты малады чалавек", які "за шакаладку" папрасіў распаўсюдзіць агітацыйную прадукцыю кандыдата Аўчыннікава і артыкул пра кандыдата Гудкова.
27.09.2008 Калінкавічы: Узмацняецца ціск на назіральнікаў
У калінкавіцкую пракуратуру выкліканы назіральнік ад БХК Дзяніс Рабянок.
27.09.2008 Орша: Кандыдат ад улады распаўсюджвае агітацыйную прадукцыю без выходных дадзеных
Давераныя асобы дэпутата дзеючага складу Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Адашкевіча адкрыта распаўсюджваюць агітацыйныя ўлёткі з праграмай кандыдата без выходных дадзеных.
27.09.2008 Горкі: Акруговая выбарчая камісія агітуе за палітыку ўлады
Горацкая акруговая выбарчая камісія №81 звярнулася да выбаршчыкаў са зваротамі, у якіх утрымліваецца заклік “аддаць свае галасы за стабільнасць і грамадскую згоду, за захаванне ўсяго таго, што было дасягнута ў апошнія гады нашай з вамі крапатлівай працы, за моцную і квітнеючую Беларусь”.
27.09.2008 Віцебск: Кандыдата Левінава зноў зрабілі беспрацоўным
Гэтым разам, дзякуй Богу, толькі пры інфармаванні віцебскіх выбаршчыкаў пра кандыдатаў.










