28.09.2008 Баранавічы: Беларускіх назіральнікаў зрабілі другасортнымі ў параўнанні з міжнароднымі
Як паведаміў з участка № 15 Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 назіральнік Мікалай Севярцаў, яму адмаўляецца ў прадастаўленні любой інфармацыі, а міжнародныя назіральнікі яе атрымліваюць па першым жа жаданні.
28.09.2008 Перадача пратаколаў у акруговыя камісіі рыхтуецца быць закрытай
Магілёўскі назіральнік Аляксандр Каралёў паведаміў акруговай выбарчай камісіі №85, што прысутнічаць яму падчас перадачы пратаколаў ад участковых выбарчых камісій у акруговую выбарчаю камісію яму можа перашкодзіць толькі нарад міліцыі.
28.09.2008 Маларыта: Пячатка на скрыні для датэрміновага галасавання за ноч змяніла свой выгляд
Назіральнік Уладзімір Малей паведаміў, што ён зафіксаваў факт змянення адбітку пячаткі на урне, што ўстаноўлена на выбарчым участку №65 Брэсцкай-Мухавецкай выбарчай акругі №4.
28.09.2008 Выбаршчыкам указваюць на "ўзорных" кандыдатаў
Узоры бюлетэняў для галасавання – больш чым проста прыклады парадку запаўнення. Пасродкам гэтых нібыта тыповых паперак, вывешаных на ўсіх выбарчых участках, грамадзянам "падказваюць", за каго варта галасаваць.
28.09.2008 Менск: УВАГА! Падпалкоўнік міліцыі даклаў кіраўніцтву пра ўскрыццё скрыні для галасавання і ўкід бюлетэняў. Яму пагражаюць негатыўнымі наступствамі, калі ён не адкліча свой рапарт
Як стала вядома з дакладных крыніцаў, учора, 27 верасня, падпалкоўнік міліцыі Казлоў, які адказваў за захаванне парадку на сталічным выбарчым участку № 463 Старавіленскай выбарчай акругі №105 (па якой балатуецца лідэр АГП Анатоль Лябедзька), зафіксаваў, што падчас абедзеннага перапынку скрыня для датэрміновага галасавання была ўскрыта і адбылося ўкідванне бюлетэняў.
28.09.2008 На Случчыне міліцыя дапамагала людзям галасаваць за "патрэбнага чалавека"
Каардынатар па назіранні на выбарах у Мінскай вобласці Мікалай Пахабаў сёння агучыў шэраг фактаў зафіксаваных парушэнняў.
28.09.2008 Светлагорск: Давераныя асобы дэмакратычнага кандыдата дастаўленыя ў міліцыю
У Светлагорску 27 верасня давераныя асобы дэмакратычнага кандыдата Сяргея Дайнекі былі дастаўлены міліцыяй у раённы аддзел унутраных спраў. У адной з давераных асобаў міліцыя правяла агляд кватэры.
28.09.2008 Гародня: кандыдата ў дэпутаты Сяргея Кузьмянка не было… у спісах выбаршчыкаў
Унікальны прэцэдэнт здарыўся сёння на адным з выбарчых участкаў Гародні. Калі кандыдат ў дэпутаты па Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе Сяргей Кузьмянок прыйшоў на выбарчы ўчастак прагаласаваць, выявілася, што ўсёй яго сям’і няма ў выбарчых сьпісах.
28.09.2008 Магілёў: Старшыня камісіі называе розныя лічбы аб колькасці прагаласаваўшых датэрмінова
Старшыня камісіі дала наступныя звесткі: 18,8% прагаласавала датрэмінова, на ўчастку зарэгістравана – 1806 чалавек. Хаця калі праз некалькі хвілін ёй нехта патэлефанаваў, яна прыбегла і сказала, што датэрмінова прагаласавала прыкладна 35%.
28.09.2008 Rzeczpospolita: дэпутатамі ў Беларусі стануць 22 апазіцыянеры, ёсць спісы
Брусэль падаў афіцыйнаму Мінску спіс з 22 апазіцыянераў, якія маюць заняць месца ў новаабараным ПП НС, -- даведалася газета Rzeczpospolita, блізкая да канцылярыі польскага прэзідэнта.
28.09.2008 Гародня: Участковыя камісіі адмаўляюцца даваць звесткі
У Гародні па Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе на некаторых участках прадстаўнікі ўчастковых камісій не хацелі даваць звесткі па выніках датэрміновага галасавання.
28.09.2008 Віцебск: Назіральнік ад аблвыканкама кіруе старшынёй камісіі
На 53 участку Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №18 зарэгістравана шэсць назіральнікаў. Адзін - давераная асоба кандыдата, астатнія - ад структур улады. На дадзеным участку месцаў для назіральнікаў не прадугледжана. На апячатванні скрынкі для галасвання не было ні аднаго
28.09.2008 УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
29 верасня (панядзелак) у 13-00 у офісе РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” адбудзецца прэс-канферэнцыя праваабаронцаў, на якой будуць агучаны вынікі маніторынга кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
28.09.2008 Віцебск: Назіральнікі будуць "назіраць" за сваім начальнікам
На ўчастку № 52 Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №18 зарэгістравана сем назіральнікаў. Пяцёра -- ад структур улады: гарвыканкам, раённы аддзел адукацыі, райкам прафсаюза, раённы Савет ветэранаў, БРСМ. Двое - ад працоўнага калектыву і прафсаюзнай арганізацыі ТАА "Малако", з працаўнікоў якога і сфармаваная дадзеная ўчастковая камісія. Гэтыя двое будуць назіраць за сваім начальнікам Нінай Шубінай, якая з'яўляецца старшынёй камісіі. На працэдуры опячатвання ўрнаў для галасавання прысутнічала толькі двое з сямі.
28.09.2008 Наваполацк: беспадстаўнае затрыманне моладзевых актывістаў
Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці затрымання ў Наваполацку актывістаў. Нагадаем, што 27 верасня, каля 10 гадзін вечара, у наваполацкай краме “Эканом” былі беспадстаўна затрыманыя чацвёра маладых людзей, сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Моладзь БНФ” – Аляксей Трубкін, Міхась Новікаў, Андрэй Галавырын і Вікторыя Штукар.










