28.09.2008 Баранавічы: Пяць дзён скрыню апячатвала неўпаўнаважаная асоба
Толькі сёння, 28 верасня, выявілася, што сябра камісіі № 15 Баранавіцкай выбарчай акругі № 5 Ірына Іванюшкіна 5 дзён падчас папярэдняга галасавання ўводзіла ў зман назіральнікаў Мікалая Севярцава і Яўгена Даўгіловіча.
28.09.2008 Цуд у Мазыры: у дзень, калі агітаваць нельга, нарэшце з’явіліся стэнды
28 верасня з'явіліся стэнды для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі. У дзень галасавання, калі агітацыя ўжо скончылася!
28.09.2008 У Мінску пачаліся першыя затрыманні
У Мінску пачаліся першыя затрыманні напярэдадні акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. Так некалькі гадзінаў таму побач з кватэрай намесніка старшыні Маладога Фронту Артура Фінькевіча міліцыянты затрымалі актывіста Уладзіміра Шведа.
28.09.2008 Свіслач. Камісія кантралюе, за каго галасуюць выбаршчыкі
У вёсцы Замкі Свіслачскага раёну Гарадзенскай вобласці бюлетэні выбаршчыкам даюць без подпісаў. І толькі пасля таго, як выбаршчык запоўніць бюлетэнь, яго забіраюць назад, завяраюць, і аддаюць выбаршчыку, каб ён укінуў яго ў скрыню.
28.09.2008 Магілёў: Назіральніка спрабуюць выдаліць з участка
Складанне акта аб правапарушэнні назіральнікам – з’яўляецца перашкодай для працы камісіі. Так адрэгаваў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №98 86-й выбарчай акругі на акт аб правапарушэнні, які склаў назіральнік Андрэй Двігун.
28.09.2008 Гародня: “Назіральнік” ужо даў справаздачу пра дэмакратычнасць падвядзення вынікаў галасавання
Назіральнік Максім Губарэвіч змог зрабіць копію ўнікальнага па сваёй сутнасці дакумента – “Акта правядзення галасавання”, які захоўваецца ў старшыні ўчастковай камісіі ўчастка для галасавання №19 Гродненскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №50 Турковіча А.В.
28.09.2008 Ці ёсць праўда ў словах Ярмошынай?
Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай у СМІ прайшла інфармацыя, што на адным з выбарчых участкаў Бабруйска назіральнікі ад АБСЕ парушылі закон. Бабруйскія праваабаронцы размаўлялі з гэтымі прадстаўнікамі ад АБСЕ, якія ім патлумачылі, як развіваліся падзеі на ўчастку для галасавання.
28.09.2008 Гародня: Камісіі бачнасць празрыстых выбараў робяць толькі для замежных назіральнікаў
Як паведаміла назіральніца з выбарчага ўчастка № 3 Гродненскай-Занёманскай выбарчай акругі №49 Галіна Ашмяна, назіральнікам старшыня камісіі дазволіла сесці ў такім месцы, адкуль яны не маглі сачыць за ходам галасавання. З гэтага месца не была відаць нават скрыня для галасавання.
28.09.2008 Журналістку не дапусцілі да назіральнікаў
¬Сёння на выбарчым участку № 504 Коласаўскай выбарчай акругі № 106 журналістку недзяржаўнага выдання «Белорусы і рынок» Таццяну Каліноўскую не дапусціл¬і пагут¬арыць з назіральнікамі.
28.09.2008 ЦВК: Выбары ў Беларусі адбыліся
Па стане на 14:00 у парлямэнцкіх выбарах узялі ўдзел 50,3% выбарцаў. Каб выбары былі прызнаныя адбытымі, у першым туры павінны былі прыйсцьі на ўчасткі больш за 50,0% выбарцаў.
28.09.2008 Гомельшчына: Камісіі падрабляюць яўку
Дадзеныя некаторых участковых камісіій перавышаюць дадзеныя доўгатэрміновых назіральнікаў па яўцы выбаршчыкаў. Часам да 500 чалавек.
28.09.2008 Барысаў: Стаўка на выязное галасаванне?
Як паведаміў кандыдат у дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №62 Віктар Гарбачоў, на шматлікіх участках у яго акрузе рэзка павялічылася колькасць
28.09.2008 Менск: На выбарчых участках нешматлюдна, але колькасць прагаласаваўшых "зашкальвае"
У асноўны дзень выбараў участкі для галасавання ніяк нельга назваць шматлюднымі. Колькасць грамадзянаў, што прыйшлі сёння аддаць свае галасы, падлічваецца дзесяткамі. Але паводле інфармацыі ўчастковых камісіяў, іх чамусьці сотні.
28.09.2008 Дзе падзеліся скрыні для датэрміновага галасавання?
Колькі скрыня знаходзіцца без кантролю і ці сапраўды яна ў сейфе ці ў нейкім іншым месцы -- ніхто не ведае, бо скрыню назіральнікам так і не паказалі, а на ўчастку яна не з’явілася.
28.09.2008 Назіральнікам і давераным асобам адмаўляецца ў любой інфармацыі
Бабруйск: як стала вядома бабруйскім праваабаронцам, загад не даваць інфармацыю аб колькасці прагаласаваўшых на выбарчыя ўчасткі прыйшоў “зверху” – ад першага намесніка старшыні гарвыканкама Міхаіла Кавалевіча.










