28.09.2008 Віцебск: Выніковыя пратаколы ўчастковых камісій спачатку патрапяць у кабінеты кіраўнікоў выканкама
Мэта пераезду акруговых камісій -- змяніць шлях старшыняў участковых камісій з пратаколамі галасавання. Зараз яны будуць патрапляць у акруговую камісію праз кабінет кіраўніка адміністрацыі або галоўнага раённага ідэолага.
28.09.2008 Гародня: Камісія папярэдзіла, што Яраслава Раманчука могуць зняць у любую хвіліну
Сёння у Гарадзенскую паўночную акругу № 51 быў выкліканы Юры Істомін, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па гэтай акрузе Яраслава Раманчука. Старшыня камісіі Дземчанка ў вуснай форме давёў да даверанай асобы інфармацыю, што на тэлефоннай лініі працуе нейкая сістэма, якая тэлефануе выбаршчыкам і запісаным на стужку голасам прапаноўвае прагаласаваць за кандыдата ад апазіцыі.
28.09.2008 Брэст: Назіральніца выдаленая з участка
А 19 гадзіне з выбарчага участка №34 Брэсцкай-Цэнтральнай акругі №2 за зроблены фатаздымак скрыні для галасавання была выдалена назіральніца Наталля Касцючык.
28.09.2008 Баранавічы: Сябры камісіі ездзяць па вёсках і “вылаўліваюць” выбаршчыкаў
Назіральнік ад БХК Алесь Слабадзін адзначае, што на Гарадзішчанскім выбарчым участку № 1 Баранавіцкай сельскай акругі № 7 зафіксаваны адначасовы выезд трох групаў сяброў камісіі па розных накірунках у розныя вёскі.
28.09.2008 Менск: Міліцыя не падтрымала кандыдата ад улады
Супрацоўнікі структуры МУС не падтрымалі кандыдата ад улады. Такім стаўся вынік падліку галасоў на адным з закрытых выбарчых участкаў – у шпіталі МУС. Супраць усіх выказаліся ажно 78 выбаршчыкаў участка.
28.09.2008 На Кастрычніцкай плошчы – міліцыянты ў цывільным
На гэты момант на Кастрычніцкую плошчу прайсьці даволі лёгка. Няма ніякіх кардонаў, ніякага ачапленьня. Але ўлады гэтым разам, паколькі нельга зрабіць каток, паставілі восем такіх дэкаратыўных канструкцый, якія займаюць амаль траціну плошчы. Гэта мэталёвыя слупы, на якіх усталяваныя гаршкі зь кветкамі, а ўнізе -- імправізаваныя клюмбы, таксама з кветкамі. Атрымалася, што ўвесь цэнтар плошчы -- дэкаратыўная клюмба, і яшчэ дзьве такія клюмбы крыху на адлегласьці ад гэтага месца.
28.09.2008 Магілёў: Сябра ўчастковай камісіі альбо хворы, альбо…
Назіральнік на участку 54 Магілёўскай акругі №85 Алесь Паплыка звярнуў увагу на неадэкватныя паводзіны аднаго з сябраў участковай камісіі і западозрыўшы, што той знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, стаў фіксаваць гэтае здарньне. Яго здагадку падцвердзіў і назіральнік ад БНФ Віталь Макаранка, які таксама стаў складаць адпаведны акт. Старшыня камісіі ў адказ толькі й патлумачыў, што чалавек не п’яны, што яму проста блага і неўзабаве павінна пад’ехаць “хуткая дапамога” і забраць яго.
28.09.2008 Для менскіх назіральнікаў падрыхтаваны ўзор хвалебных водгукаў пра выбары
Як паведаміў Алесь Лагвінец, у Сухараўскай выбарчай акрузе №102 на ўчастках №369 і №371 назіральнікі ад праўладных грамадскіх арганізацыяў, а таксама працоўных калектываў атрымалі ўзоры хвалебных зваротаў да міжнародных назіральнікаў.
28.09.2008 Драгічын: Нябожчык “пажадаў прагаласаваць на даму”
Некаторыя выбаршчыкі не дачакаліся сябраў камісіі і па зразумелых прычынах: у адным выпадку муж з жонкай ужо год таму з’ехалі ў Расію, а ў другім “заяўка ў камісію прыйшла” ад нябожчыка.
28.09.2008 Белаазёрск: З выбарчага ўчастка выдалена давераная асоба
З выбарчага ўчастка №16, які размешчаны ў будынку сярэдняй школы №3 Белаазёрску (Бярозаўская выбарчая акруга №9) быў выдалены назіральнік, давераная асоба Юрася Губарэвіча – Ігар Салавей.
28.09.2008 Тэндэнцыя не мяняецца: інфармацыю назіральнікі атрымаць не могуць
“Старшыня выбарчай камісіі паказала мне на маё месца, дзе я павінна ціхенька сядзець".
28.09.2008 Зняць плакаты мэра не паднялася рука
У СШ № 20 у дзень выбараў вісіць агітацыйная прадукцыя Антоненкі. Хіба што ў старшыні ўчастковай камісіі не паднялася рука сарваць плакаты мэра гэтак жа, як гэта ён зрабіў з плакатамі апазіцыйных кандыдатаў.
28.09.2008 Гомель: Спіс па галасаванні на даму складаўся без заявак выбаршчыкаў
Назіральнік на ўчастку №8 па 35-й Гомельскай-Прамысловай акрузе Анатоль Паплаўны стаў сведкам таго, што спіс для галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў быў складзены камісіяй загадзя.
28.09.2008 Гародня: На выбары запрашаюць нябожчыкаў
Запрашэнне прыняць удзел у галасаванні прыйшло да чалавека, які ўжо даўно не цікавіцца выбарамі. Анатолій Іванавіч Козел проста памёр. Але яго па ранейшаму заклікаюць выканаць свой грамадзянскі абавязак. На яго імя прыйшло запрашэнне прыняць удзел у выбарах. Гэты факт сведчыць пра тое, што спісы выбаршчыкаў складаліся абы як і іх галасы нікога не цікавяць. І звесткі па выбаршчыках, якія падае ЦВК Беларусі, не адпавядаюць рэчаіснасці. Нагадаем, што як паведамлялася раней, некаторых жывых у спісе выбаршчыкаў няма. Прыкладам, сям’я кандыдата ў дэпутаты па 49-ай выбарчай акрузе Сяргея Кузмянка у спісы не была ўнесеная. Гэтак жа як і прозвішча самога кандыдата.
28.09.2008 Віцебск: Пераразлік пры падліку галасоў
Далікатная сітуацыя склалася ў Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 19, на выбарчых участках № 21 і № 22. Адзначым, што выбарчы ўчастак № 21 размешчаны ў клінічнай лякарні, выбарчы ўчастак № 22 - у воінскай частцы № 52400. На выбарчым участку № 21 галасы размеркаваліся наступным чынам: Ігар Каныгін - 2, Андрэй Левінаў - 3, Сяргей Сямашка - 148, супраць усіх - 2.










