29.09.2008 Віцебск: Ад падпалкоўніка беларускіх назіральнікаў ратавалі міжнародныя
Старшыня акруговай камісіі з'явілася з падпалкоўнікам міліцыі, які прапанаваў нацыянальным назіральнікам пакінуць памяшканне. Міжнародным калегам прыйшлося за іх заступіцца.
29.09.2008 Мазыр: З участковай камісіяй разбяруцца “кампетэнтныя органы”
Павінны будуць “кампетэнтныя органы” разабрацца, з якімі мэтамі старшыня камісіі разам з усімі бюлетэнямі выходзіў у асобны пакой, атсутнічаў там 15-20 хвілін і адкуль з гатовым выніковым пратаколам выйшаў да сябраў участковай камісіі.
29.09.2008 Барысаў: Паўтысячы бюлетэняў у скрыні для галасавання на даму
Назіральнікі Зміцер Бабіцкі і Зміцер Мацельскі ў Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 на ўчастку №45 зафіксавалі неапраўдана вялікую колькасць бюлетэняў у скрыні для галасавання на даму.
29.09.2008 Магілёў: “Дэпутат” Юшкевіч здабываў перамогу пачкамі
Калі ж ускрылі ўрну для галасавання ў дзень выбараў, то сталі заўважны невялікія стосы бюлетэняў перагнутых папалам (колькасцю ад 6-20)” за кандыдата ў дэпутаты Юшкевіча. Такіх стосаў было мінімум 6-7. Пазней на краю стала аднекуль узяўся вялікі стос, каля 200 бюлетэняў, які паступова растусаваўся сярод іншых бюлетэняў.
29.09.2008 Ніхто з беларускіх апазіцыянераў не прайшоў у парламент - Л.Ярмошына
Пасля агучаных лічбаў па 100 акругах з 110 журналісты задалі пытанне, ці правільна яны разумеюць, што ніхто з апазіцыянераў не прайшоў у парламент. "Абсалютна правільна, ніхто з прадстаўнікоў апазіцыі не прайшоў", пацвердзіла Л.Ярмошына.
29.09.2008 Пераслед актывістаў пасьля мітынгу 28 верасня
Позна вечарам пасьля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы міліцыянты затрымалі некалькі ўдзельнікаў акцыі пратэсту. Сярод затрыманых на станцыі метро "Кастрычніцкая" - Андрэй Зубараў, Георгій Паўленка, Сяргей Пятроўскі. Прозвішчы некаторых актывістаў высьвятляюцца.
28.09.2008 У Віцебску зьбілі журналіста і фатографа Ўладзімера Базана
У Віцебску каля 20 й гадзіны вечара зьбілі рэдактара недзяржаўнай газэты «Курьер из Витебска» Уладзімера Базана. Калі ён разам з жонкай ён вяртаўся дахаты, ля ягонага дому на яго напалі невядомыя, моцна ўдарылі галавой аб сьценку і разьбілі яе да крыві. Жонка выклікала «хуткую дапамогу», якая адвезла Ўладзімера Базана ў траўмапункт.
28.09.2008 Магілёў: У акруговую камісію назіраць за перадачай выніковых пратаколаў пусцілі толькі прадстаўнікоў місіяў СНД і АБСЕ. Беларусы – за дзвярыма
Назіральнікаў не пускаюць ў памяшканне акруговай выбарчай камісіі №85, куды прывезлі пратаколы з вынікамі галасавання ад участковых выбарчых камісій.
28.09.2008 Бабруйск: Большасць выбаршчыкаў прагаласавала па месцы жыхарства
На выбарчым ўчастку № 33 (Бабруйская сельская акруга № 80) большасць выбаршчыкаў прагаласавала па месцы жыхарства. У трох “вынасных” скрынях сябры камісіі налічылі 427 бюлетэняў, колькасць за асноўны дзень склала 253 бюлетэня, і за перыяд датэрміновага галасавання – 66 бюлетэняў.
28.09.2008 У Беларусі на парламенцкіх выбарах прыняло ўдзел 75,3% выбаршчыкаў
Як праінфармавалі ў Цэнтравыбаркаме, найбольшая яўка выбаршчыкаў у Віцебскай вобласці - 86,8% выбаршчыкаў, найменшая - у г. Менску - 61,8%.
28.09.2008 Магілёў: З участка выдалены назіральнік
З 95-га выбарчага ўчастка 86-й выбарчай акругі выдалены назіральнік -- праваабаронца Барыс Бухель. Назіральнікаў бліжэй 10 метраў да бюлетэняў не падпускалі.
28.09.2008 Больш чым пятая частка выбаршчыкаў – супраць усіх
На ўчастку для галасавання №14 Менскай сельскай выбарчай акругі №69 завяршыўся падлік галасоў. З 1 571 выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, тут надзвый вялікая колькасць тых, хто прагаласаваў супраць усіх кандыдатаў – іх 346 чалавек.
28.09.2008 Гародня: Змест бюлетэняў не агучваецца
Як паведаміў Сяргей Мальчык, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Сяргея Антусевіча, які балатуецца па Гарадзенскай цэнтральнай акрузе № 50, на працэдуры падліку галасоў у параўнанні з мінулымі выбарамі нічога не змянілася. Усё адбываецца па старой адладжанай схеме.
28.09.2008 МУС расцэньвае акцыю апазіцыі як грубае парушэнне парадку
Дзеяньні апазіцыі, якая арганізавала несанкцыянаваную акцыю на Кастрычніцкім пляцы ў цэнтры Менска, з'яўляецца грубым парушэннем правапарадку, заявіў журналістам у сітуацыйна-аператыўным штабе (СОШ) МУС міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў, адказваючы на пытанне агенцтва "Інтэрфакс-Захад".
28.09.2008 У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма
Як паведаміў назіральнік Алесь Слабадзін, які назірае на Гарадзішчанскім выбарчым участку № 1 Баранавіцкай сельскай акругі № 7, парушэнні Выбарчага кодэксу РБ пачаліся адразу пры пачатку падліку галасоў. Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Мікалай Грынюк даў загад: адкрыць усе скрыні і высыпаць на стол бюлетэні адразу з усіх скрыняў. Калі наглядальнік запатрабаваў праводзіць раздзельны падлік галасоў, як таго патрабуе заканадаўства, старшыня камісіі адказаў: “Ад нас гэтага не патрабуюць”.










