08.10.2008 На кожнае прадпрыемства будзе прыстаўлены супрацоўнік КДБ

Дзяржава мае намер сур'езна ўзяцца за ўзмацненне мерапрыемстваў па абароне сваіх сакрэтаў. Ужо да снежня цяперашняга года ўсе дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі па ўзгадненні з КДБ павінныя вызначыць спіс кіраўнікоў і спецыялістаў, якія ў абавязковым парадку будуць падвышаць кваліфікацыю або праходзіць перападрыхтоўку па пытаннях забеспячэння абароны дзяржаўных сакрэтаў.

08.10.2008 Пракуратура пасылае журналістаў у КДБ

Адказ на чарговае патрабаванне вярнуць адабраную падчас сакавіцкага ператрусу маёмасць атрымаў днямі з пракуратуры Мінска сябра БАЖ з Баранавічаў Аляксей Белы.

08.10.2008 За паўгода ў Гомелі збілі трох замежных студэнтаў

Каб абараніць індусаў ад кулакоў і гузакоў, БРСМ гатовы правесці іх з вучобы дадому.

08.10.2008 Старшыня АБСЕ сустрэўся з лідэрамі апазіцыі

7 кастрычніка увечары адбылася сустрэча дзейнага старшыні АБСЕ, міністра замежных справаў Фінляндыі Аляксандра Стуба з кіраўнікамі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

08.10.2008 Антон Астаповіч вінаваціць пракуратуру ў бяздзейнасці

Прыхільнік Руху “За Свабоду”, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч у лісце да генпракурора выказвае абурэнне пасіўнасцю пракуратуры ў справе абароны гісторыка-культурнай спадчыны.

08.10.2008 Міліцыянтам вярнулі бясплатны праезд і падвысяць зарплату

Міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў падпісаў пастанову, якая фактычна вяртае супрацоўнікам органаў унутраных справаў і ўнутраных войскаў МУС страчаныя летась ільготы. Гаворка вядзецца аб бясплатным праездзе ва ўсіх відах гарадскога і прыгараднага транспарта грамадскага карыстання.

08.10.2008 «Белсаюздрук» адмовіўся распаўсюджваць «Нашу Ніву»

Рэспубліканскае прадпрыемства «Белсаюздрук» у чарговы раз адмовілася распаўсюджваць праз сваю гандлёвую сетку недзяржаўную газету «Наша Ніва».

08.10.2008 У Беларусь не пусцілі віцэ-старшыню Парламенцкай асамблеі савета Еўропы

Віцэ-старшыні Парламенцкай асамблеі савета Еўропы і віцэ-спікеру эстонскага парламента Крыйсціне Оюланд адмовілі ў выдачы беларускай візы.

08.10.2008 Франка Вячорку прымусова паклалі ў вайсковы шпіталь

Як толькі ён увайшоў у кабінэт, у яго забралі ўсе рэчы, пераапранулі яго ў вайсковую форму і паклалі ў шпіталь у аддзяленьне траўматалёгіі на абсьледаваньне.

08.10.2008 Галіна Сямдзянава: «Нам удалося даказаць, што мы мелі факты грубага парушэння выбарчага заканадаўства на ўсіх этапах»

Насамрэч, нашыя кандыдаты, якія засталіся ўдзельнічаць у выбарах, у першы ж дзень падалі заявы на непрызнанне сапраўднасці выбараў. Па звестках ЦВК іх было 24. Але падчас абмеркавання мы высветлілі, што сапраўды такія скаргі накіравалі як мінімум 35 чалавек.

07.10.2008 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году

У першы месяц восені, 28 верасьня, адбыліся выбары дэпутатаў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня. Парламенцкія выбары адбываліся на фоне складанай сітуацыі з правамі чалавека. Асноўныя грамадзка-палітычныя правы, такія як свабода слова, свабода мірных сходаў і асацыяцыяў, заставаліся істотна абмежаванымі, мелі месца факты палітычна-матыванага перасьледу апанентаў рэжыму з боку афіцыйных уладаў Беларусі, што не спрыяла правядзеньню выбараў у атмасферы даверу.

07.10.2008 А.Лукашэнка: “Даць лічыць галасы — гэта прынізіць беларускі народ”

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў падчас наведваньня КДБ, што патрабаваньне назіральнікаў лічыць галасы — гэта недапушчальна: “Даць лічыць галасы — гэта прынізіць беларускі народ”.

07.10.2008 Эўрапарлямэнт заклікае беларускія ўлады прызнаць СПБ на чале з А. Борыс

Эўрапейскія дэпутаты заклікаюць беларускія ўлады прызнаць Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Такі запіс трапіў у рэзалюцыю Эўрапейскага парлямэнту – паведаміў Польскаму радыё старшыня камісіі Эўрапарлямэнту на справах Беларусі Яцак Пратасевіч.

07.10.2008 Ці аб'ектыўна ЦВК разгледзіць скаргі?

Разгляд Цэнтрвыбаркамам скаргаў з патрабаваннем прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі "не будзе аб'ектыўным". Такую думку 6 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску выказала член Партыі БНФ Галіна Сямдзянава, якая падчас выбарчай кампаніі з'яўлялася членам ЦВК з правам дарадчага голасу. Скаргі Цэнтральная камісія плануе разгледзець 14 кастрычніка.

07.10.2008 У Беларусь прыбывае кіраўнік АБСЭ

Сёньня ў Менск зь візытам прыбывае дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Фінляндыі Аляксандр Стуб. Ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства