31.10.2008 Чыноўнікі забаранілі дабрачынны канцэрт

Сталічны выканкам забараніў правядзеньне 1-га лістапада на сталічнай Плошчы Бангалёр дабрачыннага канцэрта ў межах агульнанацыянальнае кампаніі “Беларускую кнігу – дзецям”, дзе меліся выступіць вядомыя беларускія выканаўцы.

31.10.2008 Суд па справе Івана Шылы (дапаўняецца)

У Салігорскім раённым судзе, дзе сёння, 31 кастрычніка, разглядаецца справа моладзевага актывіста Івана Шылы, зараз аб’яўлены перапынак.

31.10.2008 Праваабаронцы будуць дабівацца вяртання недзяржаўных выданняў у кіёскі

¬Беларускія правабаронцы бачаць адной са сваіх задач на бліжэйшы час вяртанне ў кіёскі недзяржаўных друкаваных выданняў. Пра гэта заявіў юрыст Алег Волчак, прэзентуючы 30 кастрычніка ў Мінску сваю новую кнігу «Хат¬ні адвакат».

31.10.2008 Непаўнагадовага актывіста запалохваюць вопісам маёмасьці

На днях да непаўнагадовага актывіста лідзкай філіі «Маладога Фронту» Рамана Тункеля завіталі судовыя прыставы, якія прыстрашылі бацькоў апазыцыянера вопісам маёмасьці.

31.10.2008 Суд адмовіў Меху ў зыску супраць “Белтрансгазу”

Берасьцейскі абласны суд адмовіў у аднаўленьні на працы актывісту Партыі БНФ Алесю Меху, які раней працаваў у Кобрынскім упраўленьні магістральных газаправодаў “Белтрансгаз”. Ён быў звольнены напярэдадні выбараў, пасьля таго, як на патрабаваньне адміністрацыі ня адмовіўся ад удзелу ў выбарчай кампаніі.

31.10.2008 Ператрус у Драгічыне

Сёньня ў Драгічыне міліцыянты мясцовага РАУС ўварваліся ў кватэру сябра Партыі БНФ Ўладзімера Казекі.

30.10.2008 Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць арышту Аляксандра Баразенкі

У сувязі з затрыманнем Аляксандра Баразенкі Каардынацыйны Савет індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь выступіў з заявай.

30.10.2008 У Антона Койпіша канфіскавалі 2500 запрашэньняў на Дзяды

29 кастрычніка ўвечары ў мікрараёне Вясьнянка міліцыянты затрымалі актывіста Моладзі БНФ Антона Койпіша, калі той раскідваў па скрынях улёткі-запрашэньні на дазволены мітынг-шэсьце Дзяды, што мае адбыцца ў нядзелю, 2 лістапада.

30.10.2008 Брэсцкі абласны суд разгледзіць скаргу Аляксандра Меха

Сёньня, 30 кастрычніка, ў Брэсцім абласным судзе адбудзецца разгляд скаргі Аляксандра Меха на звальненне.

30.10.2008 Акцыя салідарнасьці на Кастрычніцкай

Больш за дзесяць чалавек выйшлі 29 кастрычніка з партрэтамі Аляксандра Баразенкі да Палацу Рэспублікі, дзе праходзіў чарговы зьезд БРСМ.

29.10.2008 Пінск. Затрыманыя за салідарнасьць з Баразенкам

Як паведаміў «Нашай Ніве» намесьнік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, сёньня ў Пінску былі затрыманыя трое актывістаў апазыцыі. Ігар Салавей, Алесь Любянчук і Канстанцін Чувак выйшлі на плошчу Кірава з расьцяжкай «Свабоду Аляксандру Баразенку».

29.10.2008 Затрыманыя Франак Вячорка і Міхаіл Пашкевіч

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Франака Вячорку і Міхаіла Пашкевіча ў Палацы Рэспублікі. Хлопцы прыйшлі туды на паседжаньне 40 з’езду БРСМ, які праводзіўся ў 90-ю гадавіну ленінскага камсамолу.

29.10.2008 Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» выклікаюць у КДБ

Адразу двух актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выклікалі «на гутарку» у Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

29.10.2008 Бязногага інваліда пакаралі за плакат «Хто скраў мае льготы?»

Суд пакараў інваліда-вазочніка Ўладзімера Вусікава за правядзеньне пікету ля будынка Магілёўскага гарвыканкаму

29.10.2008 Агучанае абвінаваўчае заключэнне па злачынствах сталінізму ў Беларусі

Абвінаваўчае заключэнне па разгляду злачынстваў сталінізму ў Беларусі агучанае на пашыраным паседжанні грамадскага трыбунала ў Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства