11.11.2008 ЕС запатрабуе адмены пакарання за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі
Еўрасаюз будзе патрабаваць ад беларускіх уладаў адмены крымінальнага артыкула, што прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя ліквідаванай, прыпыненай або незарэгістраванай арганізацыі.
10.11.2008 Праваабаронцу Яну Палякову прывялі ў суд пад канвоем
10 лістапада ў Салігорску да вядомай праваабаронцы Яны Паляковай прыйшоў міліцыянт і запатрабаваў ісьці зь ім у суд.
10.11.2008 У Сьвіслачы перасьледуюць Анатоля Валюка
У Сьвіслачы, што на Гарадзеншчыне, мясцовая міліцыя перасьледуе Анатоля Валюка, грамадска-палітычнага актывіста, старшыню мясцовай суполкі партыі БНФ.
10.11.2008 Ля Дома правасуддзя – новае затрыманне
Некалькі моладзевых актывістаў, пратэстуючы супраць прысуду маладафронтаўцам, вывесілі над Домам правасуддзя бел-чырвона-белы сцяг. Сярод моладзі – непаўнагадовая актывістка Юлія Міхайлава, удзельніца пікету 7 лістапада. Актывістку затрымалі і ўтрымліваюць зараз у Доме правасуддзя.
10.11.2008 Пераслед клецкага актывіста Яўгена Мікуліча
Пасьля сустрэчы з крыміналістам Клецкага РУУС Сяргеем Касьцюкевічам актывіст Руху «За Свабоду» Яўген Мікуліч зьвярнуўся ў пракуратуру з просьбай абараніць яго і яго сям’ю.
10.11.2008 Пракуратура папярэдзіла Гарбачова за заклікі да акцыі
10 лістапада старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва (зарэгістравана ва Ўкраіне) Віктар Гарбачоў зноў быў выкліканы па месцы жыхарства ў пракуратуру Барысаўскага раёну.
10.11.2008 Абаронцы гродзенскіх дрэваў атрымалі позвы ў суд
Грамадскія актывісты Гродна, абаронцы дрэваў, атрымалі позвы ў суд, які адбудзецца 13 лістапада. Спроба перашкодзіць супрацоўнікам зялянгаса знішчаць зялёныя насаджэнні 16 кастрычніка бягучага года скончылася складаннем пратакола, паводле якога міліцыянты абвінавачваюць трох жыхароў горада ў здзяйсненні дробнага хуліганства і непадпарадкаванні законным патрабаванням
10.11.2008 Акцыі ў падтрымку зняволенага Аляксандра Баразенкі
Сёньня ў Берасці прайшлі акцыі пратэсту супраць зняволення актывіста кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Аляксандра Баразенкі.
10.11.2008 Маладафронтаўцаў даставілі ў Дом правасуддзя (адноўлена, фота)
Скончыўся суд над маладафронтаўцамі. Кожны з актывістаў прысуджаны да трох сутак арышту.
10.11.2008 Полацкіх актывістаў будуць судзіць
На полацкіх моладзевых актывістаў склалі пратаколы за тое, што 7 лістапада яны разгарнулі ў цэнтры горада сьцягі — бел-чырвона-белы і памаранчавы сьцяг руху “Маладая Беларусь” . Сваю акцыю хлопцы знарок прымеркавалі да 7-га лістапада, жадаючы такім чынам падтрымаць антыкамуністычную акцыю моладзі ў Менску.
10.11.2008 Сёньня будуць судзіць маладафронтаўцаў
У судзе Ленінскага раёну Менску сёньня будуць судзіць моладзевых актывістаў, якіх затрымалі 7 лістапада насупраць будынку КДБ. Яны трымалі расьцяжку: “Камунізм пад трыбунал!”. Непаўналетніх адпусьцілі, а супраць пяці сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
10.11.2008 Справу Пісальніка пакінулі без разгляду
Суд Кастрычніцкага раёну Гродна пакінуў без разгляду справу аб экстрэмісцкім змесце нумару газэты “Глос з-над Немна ў выгнанні”, ініцыятарам якой выступаў кіраўнік упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігар Сяргеенка.
06.11.2008 Конкурс: Правы чалавека ў Беларусі праз аб’ектыў фотакамеры
Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні ладзіць конкурс на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі.
06.11.2008 Апазыцыянэру не даюць давучыцца
Васемнаццацігадовага актывіста Станіслава Сенакосава адлічылі з Магілёўскага прафэсійнага ліцэю № 2. Актывіст цьвердзіць, што нагодай для адлічэньня сталася яго грамадзкая дзейнасьць. У адміністрацыі ліцэю сьцьвярджаюць, што хлопец груба парушыў дысцыпліну.
06.11.2008 Прадстаўнікам апазыцыі не далі прарвацца ў будынак МУС
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, сябра Партыі БНФ Юры Карэтнікаў, сябра ініцыятывы "Эўрапейская Беларусь" Павал Кур'яновіч, лідэр незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Зьміцер Дашкевіч прыйшлі сёньня да будынку Міністэрства ўнутраных спраў (вул. Гарадзкі вал), каб падаць пэтыцыю наконт г.зв. сьпісу невыязных (зварот да міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава, генпракурора Васілевіча, а таксама вярхоўнага камісара ЭС па пытаньнях замежнай палітыкі Хаўера Саляны), паколькі, паводле ўдзельнікаў акцыі, канстытуцыя гарантуе свабодны выезд з краіны.










