03.08.2022 Жыхар Іванава ў сацсетках абвінаваціў Лукашэнку ў тэрарызме і генацыдзе — асудзілі да двух гадоў калоніі
1 жніўня суд Іванаўскага раёна разгледзеў справу Юрыя Голіка, якога абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі паводле ч. 2 арт. 367 КК.
03.08.2022 "Скапіяваў дадзеныя амаль 1,5 мільёна грамадзян". Жыхара Віцебска асудзілі да 4,5 гадоў калоніі
У Віцебскім абласным судзе да чатырох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 35-гадовага мясцовага жыхара Паўла Нікіценку.
03.08.2022 4 жніўня — Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
"Вясна" нагадвае храналогію пераследу праваабаронцаў у сувязі з падзеямі 2020 года і распавядае, як раней адзначалі Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і як далучыцца сёлета.
03.08.2022 Чацвёрты дзень суду па "справе змоўшчыкаў": азнаямленне з матэрыяламі справы
Мінскі абласны суд 3 жніўня ў выязным пасяджэнні працягвае разглядаць "справу аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады".
03.08.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2022
У ліпені споўніўся год, як старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі змешчаныя ў СІЗА паводле надуманых абвінавачванняў.
03.08.2022 Журналістку Ірыну Слаўнікаву асудзілі да пяці гадоў калоніі
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме з вялікімі перапынкамі. Першае пасяджэнне адбылося яшчэ 23 чэрвеня.
03.08.2022 Затрыманні не спыняюцца ні на дзень: хроніка пераследу 3 жніўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 жніўня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.
03.08.2022 Адкрыты набор на адукацыйную праграму для псіхолагаў "Тэрапія траўмы". Дэдлайн — праз тыдзень!
Установа "Дактары за праўду і справядлівасць" і Служба экстранай псіхалагічнай дапамогі (Вільня) арганізуюць у жніўні-лістападзе адукацыйную праграму для беларускіх псіхолагаў "Тэрапія траўмы".
03.08.2022 70-гадоваму жыхару Нясвіжа пагражае вялікі тэрмін зняволення за падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў і абразы службовых асоб
Па дадзеных следства, 70-гадовы жыхар Мінскай вобласці Васіль Дземідовіч з верасня 2021 года па студзень 2022 года размяшчаў паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады, у тым ліку вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь.
02.08.2022 Трэці дзень суду па "справе змоўшчыкаў": Фядута і Галубовіч даюць паказанні
"Вясна" сочыць за судовым працэсам і распавядае, як праходзіць рэзанансны суд.
02.08.2022 Ціск на зняволеных і затрыманні не спыняюцца: хроніка пераследу 2 жніўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.
02.08.2022 У Ляхавічах лазеншчык напісаў некалькі слоў на гаражы і гэтым нанёс шкоду ў 10 рублёў, — 1,5 года "хатняй хіміі"
Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага разбіральніцтва па справе Аляксандра Касумава, якога абвінавачваюць у апаганьванні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці па арт. 341 КК.
02.08.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
500 дзён зняволення Дзяніса Івашына, штомесячная акцыя салідарнасці з палітзняволенымі кіраўнікамі Саюза палякаў, гісторыя выратавання Алега Іванова і штотыднёвая ініцыятыва падпісання паштовак палітвязням у Варшаве.
02.08.2022 Байца ММА Уладзіслава Навіцкага асудзілі на тры гады абмежавання волі
Вядома, што Навіцкаму прад’явілі два эпізоды ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту, якія адбываліся ў Мінску пасля фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе.
02.08.2022 "Яны адкажуць за злачынствы супраць свайго народа": два гады калоніі гомельскаму прадпрымальніку
Паводле афіцыйнай інфармацыі, у верасні 2020 года Бабчанок выклаў у сацсетцы скрыншот, на якім быў кадр з пратэстаў у жніўні 2020 года на вуліцы Савецкай у Гомелі.