13.11.2008 Беларускія жанчыны: “Хто пакрывае беззаконнасць?”
На стол намесніка кіраўніка адміністрацыі А. Лукашэнкі Наталлі Пяткевіч леглі некалькі дзесяткаў тэлеграмаў, якія даслалі беларускія жанчыны з розных рэгіёнаў краіны. Тэкст тэлеграмаў, падпісаны асобамі, якія пацярпелі ад дзеянняў беларускіх судоў і пракуратураў, раскрывае розныя аспекты дзеянняў гэтых структураў. Але ў кожнай тэлеграме ўтрымліваецца адно пытанне: “Хто рэальна кіруе Генеральнай пракуратурай, і хто пакрывае беззаконнасць?”
13.11.2008 У Беларусі – гендэрная дыскрымінацыя?
Беларусь у індэксе гендэрнай няроўнасьці, які штогод складае Сусьветны эканамічны форум, за год упала з 23-га на 33-е месца.
13.11.2008 У рэдактара «Бобруйского курьера» хацелі ўзяць «пальчыкі»
Галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» Анатоля Санаценку сёння па тэлефоне выклікалі ў міліцыю здаць адбіткі пальцаў.
Між тым, незадоўга да гэтага, у нумары ад 29 кастрычніка, «Бобруйский курьер» распавядаў пра «добраахвотна-прымусовую» кампанію амаль пагалоўнай дактыласкапіі бабруйчан-мужчын ва ўзросце 18-55 гадоў, якая праводзіцца на прадпрыемствах і ў навучальных установах Бабруйска.
13.11.2008 Прадпрымальнікі рыхтуюцца да маршу пратэсту
Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Пэрспэктыва” падало заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне 15 сьнежня ў Менску маршу прадпрымальнікаў. У заяўцы ад імя васьмі актывістаў гаворыцца, што мітынгам і шэсьцем удзельнікі акцыі хочуць “прыцягнуць увагу ўладаў на невыканальныя ўмовы, якія чакаюць індывідуальных прадпрымальнікаў ад 1 студзеня 2009 года”.
12.11.2008 Справу Аляксея Трубкіна аб “экстрэмізме” суд пакінуў без разгляду
Наваполацкі студэнт Аляксей Трубкін атрымаў паперу з суду Кастрычніцкага раёна Гродна, у якой паведамляецца, што ягоную справу, ініцыяваную УКДБ па Гродзенскай вобласці, суд пакінуў без разгляду.
12.11.2008 Кацора спрабуе аднавіць "Грамадзянскія ініцыятывы"
Гомельскі актывіст дэмакратычных сіл Уладзімір Кацора атрымаў адказы з Міністэрства замежных спраў, Міністэрства юстыцыі і Канстытуцыйнага суда Беларусі на сваю адозву ў сувязі з закрыццём грамадскага аб'яднання "Грамадзянскія ініцыятывы".
12.11.2008 Гомельская апазыцыянэрка падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека
Гомельская апазыцыянэрка Марыя Тульжанкова зьвярнулася са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Яна не пагадзілася з вынесеным Цэнтральным судом Гомеля адміністрацыйным штрафам у памеры 350 тысяч рублёў за распаўсюд улётак да сьвяткаваньня Дня Волі.
12.11.2008 Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк звяруўся да міністра Навумава
Берасцейскі актывіст руху “За свабоду”, юрыст-праваабаронца Раман Кісляк накіраваў заяву міністру ўнутраных спраў РБ Уладзіміру Навумаву, у якой паведаміў аб дыскрымінацыі па прызнаку пола, якой падвяргаліся жанчыны ў розны час (з 2001 па 2007 год), што ўтрымліваліся ў ізалятары часовага ўтрымання горада Берасця.
11.11.2008 «Борисовские новости» атрымалі папярэджанне
Недзяржаўная рэгіянальная газета «Борисовские новости» 11 лістапада атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Паводле папярэджання, падпісанага 4 лістапада першай намесніцай міністра інфармацыі Ліліяй Ананіч, падставай для санкцыі стаў артыкул «Бал сатаны, или третье пришествие Гуминского» (нумар «БН» ад 02.10.2008 г.). Папярэджанне вынесена па артыкуле 32 Закона «Аб друку і іншых СМІ», які прадугледжвае права грамадзян на атрыманне праз СМІ праўдзівых звестак.
11.11.2008 КДБ цікавіцца дзейнасцю святара
5 лістапада Сяргею Вашкевічу, аднаму з памагатых пастара Вячаслава Ганчарэнкі і служку царквы "Новае Жыццё", даставілі позву з КДБ. У позве ўтрымлівалася патрабаванне "з'явіцца 10 лістапада 2008 гады ў 14.00 у адміністрацыйны будынак УКДБ Рэспублікі Беларусь па г.Менску і Менскай вобласці для дачы тлумачэнняў".
11.11.2008 Беларускія жанчыны звярнуліся да патрыярха Алексія II за дапамогай
Звыш 70 беларускіх жанчын, пацярпелых ад адмыслова цяжкіх злачынстваў і нязгодных з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах блізкіх, 11 лістапада звярнуліся да патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Алексія II за дапамогай у арганізацыі сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка.
11.11.2008 Cтаў назіральнікам – атрымай крымінальную справу?
Супраць жыхара Гарадоцкага раёна Аляксандра Жыдкевіча, які па ўласнай ініцыятыве стаў назіральнікам на выбарах 28 верасня, распачалася кампанія цкавання. Падчас выбараў чыноўнікі папярэджвалі: “Выбары завершацца 28-га, а табе тут жыць далей”. Што гэта азначае Аляксандр адчуў адразу пасля завяршэння выбарчай кампаніі: для супрацоўнікаў фельдшэрска-акушэрскага пункту в. Бычыха, дзе ён працуе, як і для шмат якіх бычыхінцаў, ён стаў “бэнээфаўцам”.
11.11.2008 Клецкі міліцыянт папрасіў прабачэньня ў Яўгена Мікуліча
Як паведаміў сп. Мікуліч, учора ўвечары яму патэлефанавалі з РУУС і папрасілі дазволу наведацца да яго дахаты. Прыехаў асабіста крыміналіст Сяргей Касьцюкевіч. Па словах Мікуліча, міліцыянт перапрасіў за свае дзеяньні і папрасіў забраць заяву з пракуратуры. Мікулічы адмовіліся гэта зрабіць.
11.11.2008 За акцыю каля суда затрымалі актывіста "Маладога Фронту"
10 лістапада а 22 гадзіне супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста "Маладога Фронту" Мікалая Дземідзенку, які ўдзельнічаў у акцыі ў падтрымку маладых апазіцыянераў, якіх судзілі ўчора ў Ленінскім судзе за пікет насупраць КДБ.
11.11.2008 Справа Аляксандра Баразенкі ўжо ў судзе
Крымінальную справу супраць моладзевага актывіста Аляксандра Баразенкі, апошняга фігуранта ў “справе 14-ці”, перадалі ў суд. Аляксандр ад 27 кастрычніка знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары. Яго як і 13 іншых удзельнікаў справы, абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта пацягнулі масавыя беспарадкі падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня.










