25.11.2008 Рух “За Свабоду” чацвёрты раз падаў дакументы на рэгістрацыю

Заява на рэгістрацыю ПАГА “Рух “За Свабоду” і усе неабходныя дадатковыя дакументы перададзены ў Міністэрства юстыцыі.

Гэта ўжо чацвёртая спроба Руху “За Свабоду” легалізаваць сваю дзейнасць. Дакументы на рэгістрацыю падаваліся сёлета 10 сакавіка, 21 ліпеня і 12 верасня 2007, Ва усіх папярэдніх выпадках Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі па розных надуманых прычынах. Абскарджванні рашэнняў Мінюста у Вярхоўным Судзе плёну не далі.

25.11.2008 Затрыманьні ля Валадаркі з прымяненьнем фізычнай сілы

Трынаццаць чалавек было затрымана вечарам 24 лістапада ля брамы ізалятару на Валадарскага. Моладзь зноў прыйшла да турмы, каб выказаць салідарнасьць са зьняволеным Аляксандрам Баразенкам.

25.11.2008 Прызначаная дата суду над Аляксандрам Баразенкам

Суд над моладзевым актывістам Аляксандрам Баразенкам пачнецца 8 сьнежня (панядзелак) у Цэнтральным судзе сталіцы. Судзіць хлопца будзе Натальля Вайцяховіч. Раней паведамлялася, што працэс будзе весьці Валеры Есьман, які аказаўся датычны да карупцыйных злачынстваў.

24.11.2008 У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі «МТС па-беларуску»

У Менску каля офіса аператара мабільнай сувязі МТС на праспекце Незалежнасці адбылася акцыя з заклікам перавесці абслугоўванне абанентаў на беларускую мову.

На месца акцыі прыбылі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі шасцярых з 20 удзельнікаў. Затрыманыя былі, у тым ліку, Франак Вячорка і адзін з лідэраў «Маладога Фронту» Іван Шыла.

24.11.2008 Адміністрацыя прэзідэнта праігнаравала прапанову берасцейскіх праваабаронцаў

Вядомы праваабаронца Раман Кісляк атрымаў на сваё імя адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на прапанову, якую падпісалі 7 праваабаронцаў з Берасцейшчыны: Р. Кісляк, У. Малей, В. Лазарэнкаў, У. Вялічкін, С. Вакуленка, В. Сымонік. Ім паведамілі, што іх прапанова перанакіравана на разгляд у Міністэрства ўнутраных спраў.

24.11.2008 КГБ працягвае выяўляць экстрэмістаў

Справа з канфіскацыяй на мяжы ў Берасьці дзесяці асобнікаў часопісу «ARCHE» разьвіваецца па гарадзенскім варыянце.

Галоўны рэдактар часопісу атрымаў ліст зь Дзяржаўнага мытнага камітэту за подпісам намесьніка яго старшыні С.Барысюка. У ім паведамляецца, што ў адпаведнасьці з заключэньнем Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ад 5.11.2008 у №7-8 часопісу за 2008 год «была прызнана наяўнасьць заклікаў да экстрэмісцкай дзейнасьці і прапаганды такой дзейнасьці».

24.11.2008 Правакацыя супраць Афнагеля

Моладзевы актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель у панядзелак быў выкліканы ва УУС Савецкага раёну Менску, як сьведка па крымінальнай справе наконт крадзяжу.

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць паведамленьне Паўла Левінава

24.11.2008 Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць паведамленьне Паўла Левінава

Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць паведамленьне Паўла Левінава У Камітэце па правах чалавека ААН у Жэневе прынята рашэньне аб рэгістрацыі паведамленьня праваабаронцы - прадстаўніка "БХК" у Віцебскім рэгіёне Паўла Левінава. У паведамленьні праваабаронца паведаміў пра парушэньне Рэспублікай Беларусь артыкула 7, пункта 3 артыкула 9, пункта 1 артыкула 10, пунктаў 1 і 2, падпункта "b" пункта 3 артыкула 14, пунктаў 1 і 2 артыкула 19 і артыкула 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

24.11.2008 Горадня: за “Нашу Ніву” — у пастарунак

Гарадзенскія міліцыянты 23 лістапада затрымалі дзьве групы па тры маладзёны, якія ішлі па вуліцы Ажэшкі і раздавалі незалежную прэсу — газэты “Наша Ніва” і “Наша слова”, а таксама рэклямкі “Белсату”. Іх даставілі ў Ленінскі РАУС. Адна з затрыманых — Хрысьціна Марчук паведаміла “Свабодзе”, што яны мелі ў руках пакеты з эмблемай “Белсату”.

23.11.2008 Чарговыя затрыманьні ля Валадаркі

У суботу прыкладна ў 19.30 ля менскай турмы на вул. Валадарскага была жорстка разагнаная чарговая акцыя ў падтрымку Аляксандра Баразенкі. Яе ўдзельнікі, якія стаялі з партрэтамі палітвязьня, а таксама журналісты — усяго 15 чалавек – затрыманыя. Зьмітру Хведаруку ўдалося ў апошні момант пазьбегнуць затрыманьня.

22.11.2008 Затрыманні на акцыі салідарнасьці з Баразенкам

21 лістапада ў 19 гадзінаў некалькі чалавек сталі ланцугом каля будынку Менскага сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага. Яны трымалі ў руках партрэты палітвязьня. Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну затрымалі ўдзельнікаў акцыі. Максіма Вінярскага, Аляксея Сянчылу, Сяргея Левіна, Юрыя Пляшкова, Зьмітра Пішчынскага й адвезьлі іх у аддзяленьне міліцыі для разьбіральніцтва.

21.11.2008 Моладзевых актывістаў затрымалі за распаўсюд «Новага часу»

Сёння ў будынку адміністрацыі Савецкага раёна Мінска за распаўсюд недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты «Новы час», якая афіцыйна зарэгістраваная Мінінфармацыі і легальна друкуецца ў Беларусі, былі затрыманыя моладзевыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Міхаіл Пашкевіч і Даніла Барысевіч.

21.11.2008 Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць скаргу беларуса

Спэцыяльны дакладчык Камітэту па правах чалавеку ААН па новых паведамленьнях і тэрміновых мерах 14 лістапада 2008 году прыняла рашэньне аб рэгістрацыі скаргі Аляксандра Камароўскага. Скарга яшчэ павінна быць афіцыйна зарэгістраванай, што будзе зроблена ў самы бліжэйшы час.

21.11.2008 Апазіцыйная прэса вяртаецца

Апазіцыйная прэса вяртаецца у Белсаюздрук – ад наступнага тыдня ва усіх шапіках, а таксама падпісным каталогу Белпошты з’явіцца такія газеты, як “Народная Воля” ды “Наша Ніва”.

Вяртанне незалежных выданняў у падпісныя каталогі адбудзецца у адпаведнасці з дамовамі, падпісанымі ўчора рэдакцыямі апазіцыйных газет.

21.11.2008 Што шукалі судовыя выканаўцы?

Як стала вядома, у кватэру, якую здымае актывіст Руху "За Свабоду" Аляксей Кавалец і дзе прапісаны асуджаны Аляксандр Пыжкоў, судовыя выканаўцы наведваліся два гады таму. Тады высветлілася, што маёмасці Пыжкова ў кватэры няма. Два гады таму, калі быў асуджаны за махлярства сын гаспадыні кватэры, якую зараз здымае актывіст Руху “За Свабоду” Аляксей Кавалец, быў праведзены опіс маёмасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства