11.12.2008 Жыхары Аршаншчыны радаваліся юбілейным асобнікам Дэкларацыі
10 снежня аршанскія праваабаронцы нагадалі мясцовым уладам пра юбілейны год Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. У гэты дзень супрацоўнікі раённага і гарадскога выканкамаў, адміністрацый мясцовых прадпрыемстваў атрымалі плакаты з тэкстам гэтага знакавага дакумента. Па словах арганізатара акцыі Васіля Леўчанкава, яе ўдзельнікі нават не чакалі такога пазітыўнага стаўлення да сваёй справы.
11.12.2008 У Баранавічах акцыя праваабаронцаў – у моладзевым асяродку
Мясцовыя праваабаронцы С.Гоўша, К.Пятровіч, В.Сырыца і В.Болбат 10 снежня выйшлі ў горад, каб павіншаваць грамадзянаў з юбілеем Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Удзельнікі акцыі вырашылі ў гэты дзень звярнуцца менавіта да студэнцкай моладзі.
11.12.2008 У Гомелі хрысьціянскіх дэмакратаў залічылі ў экстрэмісты
Гомельскага дэмакратычнага актывіста, лекара-псыхіятра Сяргея Трыфанава мэдычнае начальства папярэдзіла пра недапушчальнасьць удзелу ў экстрэмісцкіх арганізацыях.
11.12.2008 Клецкі актывіст паскардзіўся ў пракуратуру
Актывіст Руху “За Свабоду” Сяргей Панамароў патрабуе пакараць тых, хто забараніў грамадскую сустрэчу са старшынём Таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам.
11.12.2008 За распаўсюд «Новага Часу» – акт
За распаўсюд газеты «Новы Час» у Астравецкім райвыканкаме (Гродзенская вобласць) затрымалі і склалі пратакол на Івана Крука — вядомага дэмакратычнага актывіста, аднаго з арганізатараў супраціву пабудовы АЭС на Астравеччыне.
11.12.2008 У Гародні працягваюць пераследваць грамадскіх актывістаў
Сёння ў Гародні зноў незаконна затрымліваюць грамадска-палітычных актывістаў. З самай раніцы машына, у якой ехалі старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ Віктар Сазонаў, сябра АГП Дзмітрый Бандарчук, прадстаўнік “Руху за свабоду” Алесь Зарэмбюк і старшыня гарадской арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, беспадстаўна была затрымана ў горадзе міліцыянтамі і канваявана на вуліцу Шчорса пад будынак наркалагічнага дыспансера.
11.12.2008 10 снежня жыхарам Беларусі было раздадзена больш за 10 тысяч асобнікаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
Нягледзячы на шматлікія затрыманьні 10 снежня па ўсёй Беларусі, праваабаронцы і моладзь у многіх гарадах змаглі правесці акцыі і прэзентаваць грамадзянам дзесяткі тысяч асобнікаў Дэкларацыі і ўлётак. Нават у Менску, пасьля затрымання часткі удзельнікаў акцыі ўдалося перадаць менчукам некалькі тысяч Дэкларацый.
11.12.2008 Алесь Бяляцкі: «У краіне, якая падпісала Дэкларацыю правоў чалавека, забараняюць яе раздаваць»
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека каментуе арышты ў Менску ў 60-угодкі прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека.
10.12.2008 Дзень правоў чалавека: хроніка святкавання (аднаўляецца пастаянна)
16.00 Адвакат Павел Сапелка з’явіўся ў Цэнтральны РАУС, каб прадстаўляць інтарэсы затрыманых Алеся Бяляцкага і Ірыны Тоўсцік. Адваката не пусцілі нават зайсці ў будынак. Са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў Цэнтральнага РАУС ён накіраваўся ў пракуратуру Цэнтральнага раёну.
Затрыманых пачалі адпускаць. Першымі вызвалілі Алеся Бяляцкага і Уладзімера Лабковіча. Супрацоўнікі міліцыі перапісваюць іх пашпартныя дадзеныя і даглядаюць уласныя рэчы.
10.12.2008 Каля 30 ўдзельнікаў акцый было затрымана 10 снежня ў Беларусі
Святкаваньне 60-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў Беларусі завяршылася масавымі затрыманьнямі, а часам і грубымі затрыманьнямі. У Гародні ранкам былі затрыманыя 4 удзельнікі акцыі: Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч, Ян Роман, Алег Калінкоў. У Магілёве затрыманыя юрысты Аляксандр Каралёў і Аляксандр Падалян, у Берасці адвезьлі ў РАУС маладафронтаўцаў Андрэя Шарэнду і Юрася Бакура, у Кобрыне – Станіслава Кучынскага і актывіста “Маладога фронту”, прозвішча якога высвятляецца.
10.12.2008 Праваабарончая супольнасць абмеркавала свае праблемы і планы за круглым сталом
Сёння, у Дзень правоў чалавека, “Праваабарончы альянс” начале з Людмілай Гразновай правёў круглы стол па тэме “Стан з правамі чалавека ў Беларусі” і ўручыў прэміі за паспяховую працу ў галіне правоў чалавека. Узнагароды ад арганізацыі атрымалі праваабаронца Барыс Звозкаў, адвакатка Тамара Сідарэнка і журналіст Сямён Печанко.
10.12.2008 Затрыманьне ў Магілёве
Сяржанты міліцыі Палкку патрульна паставой службы Мечыкін Павал Пятровіч ды Ільвоў Аляксандар Аляксандравіч вядуць затрыманых за распаўсюд Дэклярацыі правоў чалавека Аляксандра Каралёва ды Аляксандра Падаляна у апорны пункт міліцыі па зав. Пажарным у г. Магілёве.
10.12.2008 Невыязныя звярнуліся да Лукашэнкі
Сёння, ў Сусветны дзень правоў чалавека, на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы адбылася акцыя, у якой прынялі ўдзел актывісты апазіцыі, якім забаронены выезд за межы Беларусі. У ёй удзельнічалі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, маладзёжныя актывісты Зміцер Дашкевіч, Антон Койпіш, Міхаіл Пашкевіч і Франак Вячорка.
10.12.2008 У Гродна затрыманы журналіст Іван Роман
Сёння ў Гродне быў затрыманы незалежны журналіст Іван Роман. Зараз ён знаходзіцца ў Ленінскім РАУС горада. Як паспеў паведаміць Іван па тэлефоне прэс-службе БАЖ, затрыманне адбылося ў момант, калі ён асвятляў акцыю мясцовых праваабаронцаў, прымеркаваную да 60-годдзя падпісання Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Наяўнасць журналісцкага пасведчання не спыніла міліцыянтаў.
10.12.2008 Праваабаронцы вызначылі ляўрэатаў
“Праваабарончы альянс”, які ўзначальвае Людміла Гразнова, будзе ўручаць прэміі за пасьпяховую працу ў галіне абароны правоў чалавека. Арганізацыю заснавалі ў 2005 годзе. Сёлета ўпершыню адбудзецца ўручэньне прэмій ляўрэатам.










