06.01.2009 Газета «Борисовские новости» пазбаўлена магчымасці друкавацца і распаўсюджвацца

З пачатку новага года недзяржаўная грамадска-палітычная газета «Борисовские новости» (Мінская вобл.) пазбаўлена магчымасці друкавацца, а таксама распаўсюджвацца праз уласную гандлёвую сетку. У снежні прыватная друкарня «Плутас-Маркет» (Мінск), дзе друкавалася апошнія гады рэгіянальнае выданне, паведаміла рэдакцыі «БН», што са студзеня 2009 года скасоўвае дамову аб супрацоўніцтве. У сувязі з «сусветным фінансавым крызісам», — патлумачыла кіраўніцтва друкарні.

06.01.2009 Рэйтынгі Беларусі ў 2008-м годзе

Якое месца Беларусь займала ў 2008 годзе ў рэйтынгах міжнародных арганізацыяў - Freedom House, “Рэпартэры бязь межаў”, Brookings Institution, Усясьветнага банку, Transparency International?

06.01.2009 АДС шукаюць залю для арганізацыйнага паседжання

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі хацелі б правесьці арганізацыйнае паседжаньне ініцыятыўнай групы, якая будзе зьбіраць подпісы за зьмяненьне выбарчага заканадаўства краіны, 25 студзеня.

06.01.2009 Аляксандр Галіеў, Мар’яна Сямешка, Павел Сапелка - абаронцы году

Падводзячы вынікі 2008-га, Наша Ніва апублікавала свой рэйтынг “Асобы году”. У намінацыі “Абаронцы году” лепшымі названыя адвакаты Аляксандр Галіеў, Мар’яна Сямешка, Павел Сапелка.

05.01.2009 Ксяндза з Барысава прымусілі пакінуць Беларусь

400 вернікаў падпісаліся, каб сьвятара Зьбігнева Грыгарцэвіча пакінулі ў касьцёле. Перад самым Новым годам Беларусь быў вымушаны пакінуць ксёндз Зьбігнеў Грыгарцэвіч, які тры гады верай і праўдай служыў Госпаду ў Барысаве. Высылку ксяндза нельга назваць дэпартацыяй – яму, грамадзяніну Польшчы, проста не працягнулі даведкі на рэлігійную дзейнасьць. Упершыню ксёндз Зьбігнеў Грыгарцэвіч патрапіў у стужкі навінаў у верасьні, калі ўлады Барысава спачатку дазволілі яму правесьці фэстываль рэлігійных сьпеваў, а ў дзень адкрыцьця зь міліцыяй сарвалі яго. Ксёндз Зьбігнеў лічыць, што яшчэ тады мясцовыя ідэолягі вырашылі адпомсьціць занадта дзейнаму сьвятару.

05.01.2009 Улады ізноў забаранілі мітынг супраць будаўніцтва АЭС

Смаргоньскія ўлады не дазволілі пікет супраць будаўніцтва АЭС. У адмове смаргонскія чыноўнікі спасылаюцца на тое, што дагэтуль не падпісаны указ прэзыдэнта аб будаўніцтве АЭС менавіта ў Астравецкім раёне.

05.01.2009 Навагодні сюрпрыз

Пасьля 2-га студзеня курс беларускага рубля заставаўся нязьменным – 2650 рублёў за адзін даляр. Як доўга ўдасца ўладам утрымліваць гэты валютны курс?

05.01.2009 У 2009 годзе АДС будзе вызначаць стратэгію ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах

"У 2009 годзе Аб`яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) будуць вызначаць стратэгію ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2011 года" — такое меркаванне палітолаг Юрый Чавусаў выказаў у інтэрв`ю БелаПАН.

31.12.2008 Маладафронтаўцаў хочуць забраць у войска

Актывістаў Маладога Фронту Зьмітра Хведарука і Паўла Кур'яновіча пагражаюць пазбавіць адтэрміноўкі і забраць у войска.

31.12.2008 Суд на Новы год

У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня мусіў пачацца разгляд справы актывісткі кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Мартай Маісеенка. Дзяўчыну затрымалі позна ўвечары 30 сьнежня й пратрымалі ў пастарунку ўсю ноч.

30.12.2008 Расстраляная літаратура

Зборнік з такой назвай пабачыў свет у мінскім выдавецтве "Кнігазбор". Ён складзены з твораў беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі ў гады сталінізму.

30.12.2008 Кліп-марафон адбыўся

28 сьнежня прайшла цырымонія ўручэньня прэміі найлепшым беларускім музычным відэаролікам “Кліп-Марафон-2008”, а таксама прэзэнтаваная першая ў Беларусі DVD–складанка, на якую ўвайшлі 43 кліпы за 1988—2008 гг.

30.12.2008 Крышнаiты легалiзавалiся

Прайшлi дзяржаўную перарэгiстрацыю шэсць з сямi рэлiгiйных абшчын Мiжнароднага таварыства свядомасцi Крышны, якiя дзейнiчаюць у Беларусi. Пра гэта паведамiў БелаПАН прэс-сакратар мiнскай абшчыны крышнаiтаў Сяргей Малахоўскi.

30.12.2008 У Берасьці затрымалі распаўсюднікаў газэты

Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Берасьця затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Юрыя Бакура і праваабаронцу Рамана Кісьляка.

30.12.2008 "За свабоду" ўжо дазволілі. Ці прыйдзе чарга "Вясны"?

У сярэдзіне снежня зусім нечакана Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала рух "За Свабоду". Што гэта: выключэнне з няпісаных правілаў ці пачатак працэсу лібералізацыі трэцяга сектара?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства