12.05.2020 БАЖ патрабуе вызваліць калег і перагледзець адміністрацыйныя справы
Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай, у якой патрабуе вызваліць калег і перагледзець іх адміністрацыйныя справы.
12.05.2020 Суды працягваюцца ў Оршы і Паставах
12 траўня ў Віцебскім рэгіёне працягваюцца нешматлікія суды над актывістамі і актывісткамі, якія выходзілі на "кармленне галубоў" ці сустракаліся з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.
12.05.2020 Пасля арышту адшукаўся яшчэ адзін удзельнік сустрэчы блогераў каманды "Краіна для жыцця"
Знайшоўся яшчэ адзін удзельнік сустрэчы падпісчыкаў Сяргея Ціханоўскага, які разам з блогерам Уладзімірам Няронскім вырашыў 5 траўня падтрымаць ініцыятыву.
12.05.2020 Вярхоўны суд разгледзіць справу праваабаронцы Азімжана Аскарава 13 траўня
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT), праваабарончы рух "Бір Дуйно" і праваабарончы цэнтр "Кылым шамы" заклікаюць улады Кыргызстана неадкладна вызваліць праваабаронцу Азімжана Аскарава.
12.05.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Новы махавік рэпрэсій распачаўся па ўсёй краіне. Актывістаў "Моладзевага блоку" затрымлівалі па дарозе ў краму, у Мазыры збіраюцца закрыць унікальны цэнтр рэабілітацыі, а Беларусь тым часам застаецца адзінай краінай у рэгіёне, якая збіраецца праводзіць выбары.
12.05.2020 Блог Алеся Бяляцкага: Турма. Забытыя людзі. Гісторыя: XVIII. СКАНДАЛ
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў сваім блогу ўспамінае падзеі 2011 года, калі супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.
12.05.2020 Маці брэсцкага праваабаронцы Кісляка падала заяву аб гвалтоўным знікненні сына
Маці затрыманага ў Брэсце праваабаронцы Рамана Кісляка 11 траўня падала заяву ў абласную пракуратуру аб гвалтоўным знікненні сына.
12.05.2020 Зміцер Лупач пасля суда патрапіў у рэанімацыю, Сяргея Пятрухіна адвезлі ў шпіталь
Журналіст з Глыбокага Зміцер Лупач – не адзіны, хто пасля суда патрапіў у лякарню. З ізалятара часовага ўтрымання ў Берасці ў шпіталь адвезлі блогера Сяргея Пятрухіна.
11.05.2020 ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе. Прэзентуем пяты выпуск праваабарончага падкаста
У гэты час, калі над актывістамі ізноў пачаліся рэпрэсіі ды судовыя канвееры, прапануем вам паслухаць наш пяты выпуск праваабарончага падкаста — пра ЦІП, ІЧУ і людзей, якія там сядзелі і сядзяць.
11.05.2020 Актывістаў «Моладзевага блоку» асудзілі на 5 і 13 сутак
У панядзелак, 11 траўня, у Мінску чакаюцца суды над затрыманымі актывістамі "Моладзевага блоку" Данілам Лаўрэцкім і Лізай Пракопчык, якіх затрымалі 9 траўня. Да суда яны былі пад вартай у ЦІП.
11.05.2020 Суды ў Магілёве і Бабруйску: на суткі адправілі сем чалавек
Сярод тых, над кім чакаюцца суды ў Магілёве, — праваабаронца "Вясны" Аляксандр Буракоў, блогер Міхаіл Аршынскі, журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў, грамадскія актывісты Андрэй Бодзілеў і Станіслаў Паўлінковіч і іншыя.
11.05.2020 "Ляжаў на лаўцы". На актывіста Пятра Маркелава склалі два пратаколы
Як паведамляецца ў твітары ЗБС, супрацоўнікі міліцыі ў судзе Савецкага раёна затрымалі актывіста Пятра Маркелава. Ён затрыманы па арт. 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню).
11.05.2020 Палітвязень Мікіта Емяльянаў пераведзены ў ПКТ
Як паведамялецца ў суполцы dissidentby у фэйсбуку, палітзняволены Мікіта Емяльянаў з 7 траўня пераведзены ў памяшканне камернага тыпу.
11.05.2020 Міліцыя Берасцейшчыны не прызнаецца, дзе падзеўся праваабаронца Вялічкін
Праваабаронцу «Вясны» з Берасця Уладзіміра Вялічкіна не могуць адшукаць другі дзень.
11.05.2020 Суды над актывістамі праходзяць на Берасцейшчыне, у Лідзе, Мазыры і Жлобіне
11 траўня па ўсёй краіне праходзяць суды над удзельнікамі акцый па “кармленні галубоў” ці сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. У 12 гарадах краіны судзяць актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і простых удзельнікаў сустрэч каналу “Краіна для жыцця”.










