04.02.2009 «Лібералізацыя» па-гомельску
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў 3 лютага Андруся Цянюту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на 50 базавых велічыняў. Міліцыянты таксама абвінавацілі яго ў супраціве падчас затрыманьня. За гэта яго пакаралі штрафам на 30 базавых велічыняў. Агулам штраф атрымаўся 2 мільёны 800 тысяч рублёў, альбо тысячу амэрыканскіх даляраў.
03.02.2009 Алег Гулак выказаў сваё спадзяванне наконт рэгістрацыі “Нашай Вясны”
Старшыня РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Алег Гулак падтрымаў спробу калегаў-праваабаронцаў зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне “Наша Вясна”.
03.02.2009 Уладзімір Арлоў: “Калі чалавеку выносяць смяротны прысуд, то ён губляе магчымасць, калі невінаваты, дачакацца справядлівасці” (Відэа)
Сёння петыцыю супраць смяротнага пакарання падпісаў вядомы беларускі пісьменнік, гісторык Уладзімір Арлоў. Далучыўшыся да кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, спадар Арлоў падзяліўся сваімі ўспамінамі і выказаў сваё стаўленне да гэтай праблемы.
03.02.2009 У Дзень Волі апазыцыя ня пойдзе на Бангалёр
У панядзелак, 2 лютага, кіраўнікі Партыі БНФ падалі ў Менскі гарвыканкам заяўку на правядзеньне 25 сакавіка шэсьця i мітынгу, прымеркаваных да чарговых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе
03.02.2009 У Ганцавічах хлопец абвясціў у арышце галадоўку
Арыштаваны на 10 сутак жыхар Ганцавічаў Аляксандр Занька абвясціў галадоўку. Пра гэта паведаміў бацька арыштаванага Мікалай Занька.
03.02.2009 Берасцейская апазіцыя падвяргаецца дыскрымінацыі
Да такой высновы прыйшоў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк, калі атрымаў адказ з Берасцейскага гарвыканкама на свой запыт пра мерапрыемствы, што праходзілі не на стадыёне “Лакаматыў”, на якія гарвыканкам даваў дазвол.
03.02.2009 «Прессболу» зноў не далі акрэдытацыю на Алімпіяду
30 студзеня камісія па СМІ Міністэрства спорту не задаволіла заяўку найбуйнейшай спартыўнай газеты краіны «Прессбол» на акрэдытацыю на зімовыя Алімпійскія гульні ў канадскім Ванкуверы.
03.02.2009 Берасцейскі абласны суд разгледзіць скаргу Жаны Абрамавай
5 лютага ў Берасцейскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі актывісткі руху “За Свабоду” Жаны Абрамавай і яе сям’і па пастанове, вынесенай 25 лістапада 2008 года судом Маскоўскага раёна Берасця, аб яе высяленні з кватэры па вуліцы Кірава 107.
03.02.2009 “КДБ нас гоніць – Канстытуцыя абароніць?”
Актывісты Гомельскага Маладога Фронту і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” зладзілі акцыю пратэсту супраць самаўпраўнасьці КДБ.
03.02.2009 Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс хоча легалізавацца
Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс зьбіраецца правесьці свой чарговы, сёмы зьезд 14—15 сакавіка. Упершыню ён будзе арганізаваны па-за Горадняй, а менавіта — у Баранавічах. Зь вясны 2005 году беларускія ўлады не прызнаюць арганізацыю, таму галоўным пытаньнем зьезду будзе легалізацыя яе дзейнасьці.
03.02.2009 У Лельчыцах ксяндза будуць судзіць за пастаўлены крыж
Плябана рымска-каталіцкага касцёла Найсвяцейшага Сэрца Ісуса і Маці Божай Фацімскай у Лельчыцах ксяндза Віталя выклікаюць 4 лютага ў раённы суд.
02.02.2009 «Нацыянальны Альянс» узгадвае Івана Шылу, Зміцера Хведарука, Франака Вячорку
Рада усеўкраінскай моладзевай арганізацыі «Нацыянальны Альянс» распаўсюдзіла адмысловую заяву наконт сітуацыі ў Беларусі.
02.02.2009 Ці дачакаемся “Нашай Вясны”?
Міністэрства юстыцыі Беларусі рассылае лісты заснавальнікам праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Зыходзячы з папярэдняй практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, мэта такіх дзеянняў знайсьці якія-небудзь надуманыя недакладнасьці, якія тычацца ўстаноўчага сходу, што правялі ініцыятары стварэньня праваабарончага аб’яднаньня.
02.02.2009 Блог Валянціна Стэфановіча: “Мы вас научим Родину любить – мать вашу!”
Фельетон у панядзелак
02.02.2009 Затрыманы Аляксандр Баразенка
Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", фігурант працэсу 14-ці Аляксандр Баразенка затрыманы сёньня ў Менску.










