26.02.2009 “Наша Вясна” не атрымала адказу ад Мінюста ва ўстаноўлены законам тэрмін
Законны прадстаўнік інтарэсаў заснавальнікаў грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” праваабаронца Уладзімір Лабковіч пацікавіўся сёньня па тэлефоне ў спецыяліста Мінюста Аляксандра Харытона наконт рашэння адносна рэгістрацыі альбо нерэгістрацыі правабарончага аб’яднання.
26.02.2009 Газета «Товарищ» прыпыніла выхад
Ужо 2 недзяржаўныя газеты з пачатку 2009 года прыпынілі выхад з фінанасавых прычын, абумоўленых праблемамі з распаўсюдам і друкам – да «Витебского курьера М» нядаўна дадалася газета «Товарищ».
26.02.2009 У 2008 годзе ў Беларусі надалей сур'ёзна парушаліся правы чалавека
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў штогадовую справаздачу аб правах чалавека ў сьвеце. У справаздачы за 2008 год аглядаецца па краінах сытуацыя зь міжнародна прызнанымі індывідуальнымі, грамадзянскімі, палітычнымі і працоўнымі правамі чалавека, абвешчанымі Усеагульнай Дэклярацыяй правоў чалавека ААН.
26.02.2009 На Асамблею НДА — з дазволу КДБ
Асамблея няўрадавых арганізацыяў і ініцыятываў адбудзецца 6-7 сакавіка ў Менску. Да ўдзелу ў ёй арганізатары разаслалі запрашэньні ў больш за 300 арганізацыяў. Пра гэта яны паведамілі сёньня на спэцыяльнай прэсавай канфэрэнцыі.
26.02.2009 Гарадоцкі праўдашукальнік прайграў, але не здаецца
Гарадоцкі раённы суд адмовіў актывісту руху “За свабоду” Леаніду Аўтухову, які патрабаваў прыцягнуць да адказнасьці намесьніцу старшыні райвыканкаму за парушэньне канстытуцыйнага права грамадзян на правядзеньне сходаў.
26.02.2009 КДБ склаў сьпісы апазыцыйных актывістаў?
Паводле дакладу расейскай праваабарончай арганізацыі “Мэмарыял” з 2004 па 2008 гады ў Узбэкістане пацярпелі перасьлед па палітычных матывах 1452 чалавекі. Сярод іх – грамадзкія актывісты, журналісты, пісьменьнікі, апазыцыянэры. А як выглядае беларуская сытуацыя? Ці ёсьць падставы лічыць, што абвешчаная лібэралізацыя датычыць сытуацыі перасьледу па палітычных матывах?
26.02.2009 Беларусь наведваюць упаўнаважаныя па правах чалавека з 4 еўрапейскіх краінаў
Сёння ў Беларусь прыязджаюць упаўнаважаныя па правах чалавека з чатырох еўрапейскіх краін: Нямеччыны, Даніі, Нідэрландаў і Фінляндыі. Мэта іх двухдзённага візіту — "атрыманне інфармацыі аб развіцці ўнутрыпалітычнай сітуацыі пасля вызвалення палітычных зняволеных і мінулагодніх парламенцкіх выбараў".
26.02.2009 Cуд перадумаў караць праваабаронцу Шчукіна
Віцебскі абласны суд адмяніў пастанову Першамайскага райсуду аб пакараньні Валера Шчукіна за дробнае хуліганства.
26.02.2009 На даляглядзе новы палітвязень?
25 лютага ў Салігорскім раённым судзе адбылося судовае паседжаньне па крымінальнай справе супраць Яны Паляковай. Жанчыну спрабуюць прыцягнуць да адказнасьці па арт. 400 КК ч.2 "Загадзя ілжывы данос" паводле якога ёй пагражае пазбаўленьне волі да пяці год. Пра гэта паведамляе saligorsk.org.
26.02.2009 Ідэолагі супраць «Борисовских новостей»
Барысаўскі ідэолаг Людміла Гарнак не дазваляе мясцовым прадпрымальнікам гандляваць недзяржаўнай рэгіянальнай газетай «Борисовские новости».
26.02.2009 26 лютага - касацыйны суд у справе Франака Вячоркі
26 лютага ў 15:00 у Менскім гарадзкім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, д.1) пачнецца слуханьне скаргі на рашэньне раённага суду ў справе незаконнага прызыву Франака Вячоркі ў войска. Касацыйную скаргу падаў бацька Франака Вінцук Вячорка, які ёсьць афіцыйным прадстаўніком свайго сына ў судзе.
26.02.2009 Апазіцыянерак затрымалі за “падрыванне асноваў Канстытуцыйнага ладу”
Жыхарку Баранавічаў Аляксандру Камарову і яе сяброўку затрымалі міліцыянты падчас правядзення апытання. Кіраваў аперацыяй лейтэнант Віталь Бондзіч.
25.02.2009 Швэдзкі Хельсынскі Камітэт зьвярнуўся да Адміністрацыі Прэзыдэнта, МЗС і Мінюсту з нагоды рэгістрацыі "Нашай Вясны"
Генэральны сакратар Швэдзкага Хельсынскага Камітэту Робэрт Хэрд даслаў афіцыйны ліст першаму намесьніку старшыні Адміністрацыі Прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч, а таксама ў Міністэрства замежных спраў і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У сваім звароце сп. Хэрд выказаў рашучую падтрымку ў адрас “Нашай Вясны”.
25.02.2009 Міхась Пашкевіч – у падтрымку “Нашай Вясны”
Міхась Пашкевіч, дэмакратычны актывіст, які быў абраны старшынёй моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты”, выказаў сваё меркаванне наконт сітуацыі вакол праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога былі пададзеныя ў Мінюст 26 студзеня 2009 года.
25.02.2009 Арыштаваным лідэрам прадпрымальнікаў адмовілі ў абароне
Сваякам палітвязняў Юрыя Лявонава, Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі адмовілі выступіць абаронцамі арыштаваных прадпрымальнікаў. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 беларускі праваабаронца Алег Воўчак, следчы забараніў блізкім сваякам лідэраў прадпрымальнікаў прадстаўляць іх інтэрасы ў якасці абаронцаў.










