01.04.2009 Маці Паўла Севярынца перасьледуе падатковая інспекцыя
Вядомую ў Віцебску актывістку правакавалі, каб ператварыць яе ў мішэнь для падаткавікоў. Тацяне Севярынец раптам пачалі бсконца тэлефанаваць людзі, спасылаючыся на аб’яву ў газеце “Из рук в руки”, якую яна туды не давала.
01.04.2009 Улады далі дазвол на правядзенне ў Беларусі грандыёзнага рок‑фестывалю
Час оўпэн‑эйраў вярнуўся. 23 траўня на адкрытай пляцоўцы аэраклюбу «Баравая» пройдзе рок‑фэстываль «Bela music — 09» з удзелам вядучых айчынных рок‑камандаў.
01.04.2009 Візіт у Мінск дэлегацыі Еўрапарламенту адменены
Еўрапарламент адмяніў візіт у Мінск дэлегацыі дэпутатаў, запланаваны на 6—8 красавіка.
01.04.2009 Пікет не дазволілі
Гарадзенcкія ўлады не дазволілі суполцы прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці правесці пікет,запланаваны на 3 красавіка.
01.04.2009 «Працэс чатырнаццаці»: дзе цяпер яго ўдзельнікі?
Арышт Арцёма Дубскага ўзняў новую хвалю цікавасці да ўдзельнікаў «Працэсу чатырнаццаці». У красавіку, траўні і снежні летась суд Цэнтральнага раёну сталіцы пакараў 14 маладзёнаў за ўдзел у прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня.
01.04.2009 Алег Воўчак хоча спагнаць з "Савецкай Беларусіі" 25 тысячаў даляраў
Адпаведны зыск праваабаронца падаў у аўторак у суд Савецкага раёну Менску. Падставаў для судовага разбіральніцва стаў артыкул, надрукаваны ў выданні Адміністрацыі прэзідэнта.
31.03.2009 Праваабаронцу Леаніда Свеціка абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса
Віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку 31 сакавіка было прад’яўленае абвінавачваньне адразу па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса: яго падазраюць у распальваньні міжнацыянальнай і расавай варажнечы (арт.130 КК) і паклёпе на Прэзідэнта краіны (ч. 2 арт. 367 КК). Папярэдняе следства праводзіў следчы УКДБ па Віцебскай вобласці.
31.03.2009 Алесь Бяляцкі: "На сёньняшні дзень беларускае грамадства спавітае рэпрэсіўнымі законамі па руках і нагах"
Як вядома, ў нядзелю адбыўся ўстаноўчы сход грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Але літаральна два дні таму, 27 сакавіка, заснавальнікам ГПА “Наша Вясна” з Вярхоўнага Суда быў дасланы ліст аб тым, што справа па адмове ў рэгістрацыі аб’яднаньня прынятая да разгляду. Ці сапраўды існавала неабходнасьць у трэці раз праводзіць устаноўчы сход, альбо рашэньне Вярхоўнага Суда для Вас прагназуемае?
31.03.2009 Чарговае слуханне справы аб «экстрэмізме» ў «ARCHE» - у наступны панядзелак
Разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні шэрагу публікацый у № 7–8 недзяржаўнага культуралагічнага часопіса «ARCHE-Пачатак» «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню» прызначаны на 6 красавіка.
31.03.2009 Маладафронтаўцы Наста Палажанка і Дзяніс Карноў падалі скаргу ў пракуратуру
Наста Палажанка і Дзяніс Карноў падалі скаргу ў пракуратуру Фрунзенскага раёну з нагоды іх выкраданьня 25 сакавіка.
31.03.2009 У актывісткі БХД абяцалі забраць дзяцей, калі не выйдзе з партыі
Актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Мёраў на Віцебшчыне Таццяна Кліменцьева і Казімір Варонька, былі вымушаныя напісаць заяву на выхад з партыі. Мясцовыя чыноўнікі папярэдзілі іх – калі не пакінеце шэрагі апазіцыйнай арганізацыі, то страціце працу. Пры гэтым спадарыні Кліменцьевай яшчэ і прыгразілі, што ў яе забяруць прыёмных дзяцей.
31.03.2009 У выніковай дыскусіі Еўрапарламента па Беларусі абмяркуюць праблему палітвязняў
У Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі 31 сакавіка адбудзецца канферэнцыя «Дарожная мапа для Беларусі».
31.03.2009 Івану Шылу не даюць атрымаць атэстат
Івану Шылу адмовілі ў магчымасьці даздаць школьны іспыт. Пра гэта паведамілі бацьку маладафронтаўца Ўладзімеру Шылу у Генэральным штабе узброеных сілаў Беларусі і вайсковай часткі, дзе сын праходзіць службу.
30.03.2009 Прызначаная дата касацыйнага разгляду скаргі на прысуд Яне Паляковай
Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд правабаронцы Яне Паляковай з Салігорска прызначаны на 17 красавіка ў 10.00 у Менскім абласным судзе (Менск, вул. Сьвярдлова, 3). Пра гэта паведаміла адвакат Мар’яна Сямешка.
30.03.2009 ТБМ запрашае на курсы беларускай мовы
ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” абвяшчае набор вучняў 7—9 класаў г. Мінска і Мінскага раёна на курсы беларускай мовы, гісторыі і літаратуры, спалучаныя з экскурсіямі па Беларусі і іншых краінах.










