15.04.2009 Моладзь патрабуе амністыю ўдзельнікам “працэсу 14-ці”
Акцыя з патрабаваннем амністыі удзельнікам працэсу чатырнаццаці прайшла 14 сакавіка ля Дому ўраду на плошчы Незалежнасці ў Менску.
14.04.2009 Палата прадстаўнікоў у сераду разгледзіць законапраект аб амністыі
Законапраект аб амністыі разгледзяць 15 красавіка на сваёй сесіі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Як нагадвае БЕЛТА, ён быў унесены Аляксандрам Лукашэнкам яшчэ ў студзені і прымеркаваны да 65-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.
14.04.2009 Беларуская партыя жанчын "Надзея" спадзяецца на легалізацыю
Абскардзіць рашэнне Вярхоўнага суда аб ліквідацыі збіраецца бліжэйшым часам Беларуская партыя жанчын "Надзея". Паводле яе старшыні Алены Яськовай, "тэрмін абскарджвання гэтага рашэння ў наглядным парадку яшчэ не скончыўся, ліквідацыі партыі не завершаная".
14.04.2009 «Бобруйский курьер» выкінулі з продажу на пошце
Бабруйскае аддзяленне РУП «Белпошта» скасоўвае дамову на распаўсюд мясцовай недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты «Бобруйский курьер» праз паштовыя аддзяленні горада і раёна.
14.04.2009 14 траўня – марш "За незалежнасьць”
Да гадавіны рэфрэндуму 1995 года 14 траўня "Малады фронт" зьбіраецца правесьці ў Менску марш "За незалежнасьць" – ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці.
14.04.2009 Улады адмаўляюцца ад дыялога з непрызнаным саюзам палякаў
Беларускія ўлады не маюць жадання весці дыялог з саюзам палякаў на чале з Анжалікай Борыс. Прэзыдэнт краіны Аляксандар Лукашэнка адмовіўся разглядаць зварот дэлегатаў 7 з’езда, у якім сябры непрызнаванай арганізацыі заклікалі яго паспрыяць нармалізацыі адносін.
14.04.2009 Міліцыя "не змагла" знайсьці тых, хто зьбіваў Франака Вячорку
На імя Франака Вячоркі прыйшло паведамленьне, падпісанае С.Бясьсьмертным, намесьнікам начальніка УУС Савецкага раёну Менска. УУС (у арыгінале па-расейску) піша: "Вашая заява разгледжаная. Прынятымі мерамі росшуку высьветліць асобу, якая прычыніла Вам цялесныя пашкоджаньні, ня сталася магчымым. Адміністрацыйны працэс паводле Вашай заявы спынены на падставе ч.1 п.3 арт. 9.6 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях па сканчэньні тэрмінаў накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня".
14.04.2009 Мікола Уласевіч: Астравецкая АЭС – гэта ваенна-палітычнае рашэнне
Будаўніцтва Астравецкай АЭС – гэта не грамадскае, а ваенна-палітычнае рашэнне. Такое меркаванне выказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Менску адзін з каардынатараў кампаніі “Астравецкая атамная – гэта злачынства” Мікола Уласевіч.
13.04.2009 Леанід Свецік: Сёньня, на жаль, беларускія ўлады практычна не прыслухоўваюцца да голасу праваабаронцаў
Імя віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка зараз знаходзіцца ў фокусе ўвагі беларускай і міжнароднай грамадскасці. Прычынай таму сталася абвінавачванне праваабаронцы адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (арт.130 Крымінальнага кодэксу) і паклёп у адносінах да прэзідэнта Беларусі (арт. 367 Крымінальнага кодэксу). У праваабаронцы ўзятая падпіска аб нявыездзе. Ён азнаёміўся з матэрыяламі справы і чакае даты суду. Сваёй віны ні ў адным абвінавачванні Свецік не прызнае, і лічыць што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасць. Сёння Леанід Свецік пагадзіўся адказаць на пытанні нашага карэспандэнта.
13.04.2009 МЗС не лічыцца з рашэннямі Камітэта па правах чалавека ААН
Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які з’яўляецца старшынём Рады ліквідаванага ў 2003 г. Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, атрымаў адказ на свой зварот з Міністэрства замежных справаў. Праваабаронца звяртаўся ў МЗС за тлумачэннямі наконт таго, якія меры былі прынятыя міністэрствам па выкананню Меркавання Камітэта па правах чалавека ААН у сувязі са скасаваннем рэгістрацыі “Вясны”.
13.04.2009 Партыю БНФ высяляюць зь сядзібы
Партыя БНФ мусіць пакінуць сядзібу на Машэрава, 8 да 8 ліпеня 2009 году. Гэта напісана ў лісьце-прэтэнзіі, атрыманым з ЖЭСу Савецкага раёну г.Менску.
13.04.2009 Партыя свабоды і прагрэсу рыхтуецца да ўстаноўчага сходу
Устаноўчы сход Партыі свабоды і прагрэсу пройдзе 18 красавіка ў Магілёве. Кіраўнік арганізацыйнага камітэту – былы дэпутат Вярхоўнага савету і Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Навасяд сказаў "Свабодзе", што першапачаткова сход плянавалі правесьці ў Менску. Аднак тут не змаглі атрымаць дазвол на неабходнае памяшканьне.
13.04.2009 Ідэолагі запалохваюць глыбоцкага ксяндза
На думку ідэолагаў Віцебшчыны, сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй, якія ладзіць ксёндз Юры Барок у Глыбокім, з’яўляюцца сходкамі апазіцыі.
10.04.2009 Міжнародная фундацыя па абароне праваабаронцаў Front Line выказвае занепакоенасць у сувязі з крымінальным пераследам Леаніда Свеціка
Міжнародная фундацыя па абароне праваабаронцаў Front Line 8 красавіка накіравала ліст да прэзідэнта Беларусі ў сувязі з крымінальным пераследам праваабаронцы Леаніда Свеціка.
10.04.2009 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, сакавік 2009 году
Традыцыйна, значнай падзеяй сакавіка зьяўляецца падрыхтоўка і сьвяткаваньне чарговых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі: 25 сакавіка беларусы адзначылі традыцыйнае сьвята незалежнасьці – Дзень Волі. Упершыню за апошнія гады мірная акцыя сапраўды прайшла спакойна, без сілавога разгону і затрыманьняў. Між тым, нельга сказаць, што ўсё было дазволена і прайшло ў адпаведнасьці з гарантаваным правам на свабоду мірных сходаў.










