29.04.2009 Выказваем спачуваньне
Сябры незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна” выказваюць глыбокае і шчырае спачуваньне Старшыні РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт”, калегу і партнёру Алегу Гулаку і яго блізкім у сувязі з напаткаўшым яго горам – смерцю маці.
29.04.2009 Пад Вялейкай знішчылі помнік герою антысавецкага падполля
Чарговы акт вандалізму здзейснены акурат перад Радаўніцай: ва ўрочышчы Красны Беражок збурылі помнік Расціславу Лапіцкаму.
29.04.2009 Моладзевых лідэраў Івана Шылу і Андрэя Кіма ўзнагародзілі Ордэнамі Свабоды
C 24 па 28 красавіка ў Страсбурзе прайшоў Другі кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША. Сёлета ён насіў назву «Форум новых беларускіх лідэраў: Пакаленне Адраджэння» і быў арыентаваны на адносіны Беларусі і Еўрапейскага Звяза, а таксама актывізацыю новага пакалення беларусаў, якія жывуць у краінах ЕЗ.
29.04.2009 Гродзенскага журналіста выклікаюць у КДБ
Сёння каля 16.00 гродзенскаму журналісту, сябру ГА «БАЖ» Івану Роману патэлефанаваў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ Касцюкевічам, і прапанаваў сустрэцца «паразмаўляць».
29.04.2009 Грамадска-кансультацыйны савет збярэцца ў гатэлі "Мінск"
На яго другім пасяджэнні будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў эканоміцы Беларусі ва ўмовах крызісу. Даклады альбо выступы рыхтуюць Станіслаў Багданкевіч і Леанід Заіка, Аляксандр Патупа, Пётр Марцаў, Юрый Зісер
29.04.2009 Дэпутаты не падтрымалі ініцыятыву стварэння грамадскай камісіі па пераглядзе судовых справаў
Дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусі не падтрымалі ініцыятыву стварэння грамадскай камісіі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх справаў.
29.04.2009 Пракуратура адмовілася шукаць выкрадальнікаў Палажанкі і Карнова
Менская пракуратура адказала адмоваю на заяву намесьніцы лідэра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насты Палажанкі і яе паплечніка Дзяніса Карнова, якія патрабавалі знайсьці невядомых асобаў, якія іх схапілі, зьбілі і вывезьлі за межы Менску.
29.04.2009 Максім Ферхаген: «Мы не павінны рабіць выгляд, што ў Беларусі ўсё добра»
Кіраўнік МЗС Нідэрландаў разлічвае, што беларускі дыктатар усёткі не прыедзе на саміт ЕЗ у Празе 7 траўня. І тым самым, на думку Максіма Ферхагена, праца саміту праграмы «Усходняе партнёрства» не будзе паралізаваная, перадае «Радыё Свабода».
27.04.2009 Абмежаваньне права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць. Выкарыстаньне прымусовай працы
Права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць гарантуецца міжнароднымі дакументамі ў галіне правоў чалавека і нацыянальнымі канстытуцымі. Універсальны характар правоў чалавека, згодна з арт. 2 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, азначае, што яны належаць кожнаму, незалежна ад расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананьняў, нацыянальнага ці ці сацыяльнага паходжаньня, маёмаснага, саслоўнага ці іншага становішча. Адмаўленьне ўніверсальнасьці правоў чалавека на карысьць пэўных інтарэсаў разбурае саму сістэму правоў чалавека, адкрывае дарогу да бяспраўя, дыскрымінацыі і рэпрэсіяў.
27.04.2009 “Чарнобыльскі шлях”: затрыманьні ў рэгіёнах
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Скрабец быў затрыманы 25 красавіка ў Лідзе.
27.04.2009 Масавыя затрыманьні актывістаў апазыцыі ў Віцебску
У Віцебску 26 красавіка былі затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя і руху «За свабоду», якія меркавалі зладзіць грамадзкія акцыі, але нават не пасьпелі іх распачаць.
27.04.2009 Спроба сарваць працу сайта Хартыі’97, ці Ў пошуках ровара
26 красавіка прыкладна ў 12.30 у памяшканне, якое здымае журналіст сайта Хартыі’97 Наталля Радзіна, прыйшлі супрацоўнікі адразу некалькіх аддзелаў Ленінскага РУУС. Міліцыянты распачалі спробу канфіскаваць кампутары.
26.04.2009 У Астраўцы прайшла інфармацыйная акцыя
Дэмакратычныя актывісты Гарадзеншчыны правялі ў Астраўцы інфармацыйную акцыю, прысвечаную 23 гадавіне Чарнобыльскай трагедыі.
25.04.2009 Віншуем з юбілеем Зінаіду Бандарэнка!
25 красавіка адзначае юбілей адна з самых вядомых і любімых тэлезорак краіны — народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
25.04.2009 Бог любіць троіцу
25 сакавіка адзін з заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб'яднання "Наша Вясна" юрыст Уладзімір Лабковіч падаў у МІністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь дакументы на рэгістрацыю. Нягледзячы на працоўны дзень, кабінет аддзелу грамадскіх аб'яднаняў быў зачынены, і дакументы былі аддадзены ў канцэлярыю міністэрства.










