ЛТП: лячэньне ці гвалт над асобай?

05.05.2009 ЛТП: лячэньне ці гвалт над асобай?

Праблема абмежаваньня права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, а таксама выкарыстанне прымусовай працы патрапіла ў фокус асаблівай увагі беларускіх праваабаронцаў. У першую чаргу гэта звязана з функцыянаваньнем у Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛТП), гэткіх рудыментаў камуністычнай эпохі, у якія накіроўваюцца асобы, хворыя на алкагалізм.

Малады Фронт – за школу для ўсіх

05.05.2009 Малады Фронт – за школу для ўсіх

Малады Фронт ізноў пікетаваў Міністэрства абароны. Моладзевыя актывісты дамагаюцца для свайго салігорскага паплечніка дазволу здаць апошні школьны экзамен падчас вайсковай службы.

Здымаць першамайскую дэманстрацыю – толькі з дазволу гарвыканкама?

05.05.2009 Здымаць першамайскую дэманстрацыю – толькі з дазволу гарвыканкама?

Фотакарэспандэнтцы газеты «Intex-press» Людміле Пракопавай не дазволілі весці здымкі першамайскай дэманстрацыі з балкона гатэлю «Гарызонт», запатрабаваўшы дазволу на гэта Баранавіцкага гарвыканкама.

Берасцейская міліцыя не ведае, што рабіць з затрыманымі актывістамі РГА "Перспектыва"

05.05.2009 Берасцейская міліцыя не ведае, што рабіць з затрыманымі актывістамі РГА "Перспектыва"

Старшыня арганізацыі Анатоль Шумчанка, яго намеснікі Віктар Чайкоўскі і Вольга Круміна былі затрыманы 5 мая прыкладна ў 10.40 супрацоўнікамі міліцыі на бульвары Касманаўтаў, калі выходзілі з машыны.

Журналістаў уганаравалі за «Вольнае слова»

05.05.2009 Журналістаў уганаравалі за «Вольнае слова»

4 траўня ў сядзібе Беларускай асацыяцыі журналістаў прайшло ўручэньне прэміяў «Вольнае слова», а таксама ўганараваньне дыплёмамі і памятнымі падарункамі ляўрэатаў кампаніі «Журналісты - за гістарычную спадчыну».

Перад акцыяй салідарнасьці адбыліся затрыманьні

05.05.2009 Перад акцыяй салідарнасьці адбыліся затрыманьні

На Кастрычніцкай плошчы Менску 4 траўня адбылася акцыя салідранасьці зь Мікалаем Аўтуховічам. Перад яе пачаткам супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну затрымалі лідэра руху Маладая Беларусь Артура Фінькевіча. Яго спынілі за 10 хвілін да акцыі й паведамілі, што даставяць у пастарунак для праверкі пашпартных зьвестак.

04.05.2009 Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, красавік 2009 году

У красавіку традыцыйны “Чарнобыльскі шлях” сабраў вельмі няшмат народу. “Прайшоўшую акцыю можна назваць акцыяй спаду”, – заявіў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі журналістам. Між тым нельга сказаць, што перасьлед дэмакратычных актывістаў спынены. Па меркаваньні праваабаронцаў, адбыліся кропкавыя зьмены. Менгарвыканкам не дазволіў правядзеньне “Чарнобыльскага шляху” па запланаваным заяўнікамі маршруце. У рэгіёнах адбыліся затрыманьні прадстаўнікоў дэмакратычнага руху.

Страйковец Расюк супраць “Магілёўлаўсанбуду”

04.05.2009 Страйковец Расюк супраць “Магілёўлаўсанбуду”

Кастрычніцкі суд Магілёва прыняў да разгляду скаргу працаўніка акцыянэрнага таварыства “Магілёўлаўсанбуд”, актывіста Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалая Расюка супраць адміністрацыі ягонага прадпрыемства.

Правы чалавека: чым адметны 2008 год?

04.05.2009 Правы чалавека: чым адметны 2008 год?

Праваабаронцы з закрытай уладамі праваабарончай арганізацыі “Вясна” прэзэнтавалі чарговы гадавы агляд сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Па факце знішчэння невядомымі шасці памятных крыжоў у Курапатах распачата крымінальная справа

04.05.2009 Па факце знішчэння невядомымі шасці памятных крыжоў у Курапатах распачата крымінальная справа

Па факце знішчэння шасці памятных крыжоў у Курапатах распачата справа па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства), паведаміў БелаПАН супрацоўнік Бараўлянскага аддзела Мінскага РУУС, які пажадаў не называць сябе.

Журналісцкая супольнасць адзначыла Сусветны Дзень Свабоды Прэсы

04.05.2009 Журналісцкая супольнасць адзначыла Сусветны Дзень Свабоды Прэсы

Міжнародныя журналісцкія арганізацыі выкарыстоўваюць Сусветны Дзень Свабоды Прэсы, каб нагадаць аб праблемах медыя-супольнасці.

У праваабронцы Валянціна Стэфановіча на мяжы праслухалі “Песьні Свабоды”

04.05.2009 У праваабронцы Валянціна Стэфановіча на мяжы праслухалі “Песьні Свабоды”

Раніцай , 4 траўня, па вяртаньні з Літвы, у дачыненьні да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча быў здзейсьнены узмоцнены мытны агляд. Памежнікі агледзелі аўтамабіль, на якім рухаўся Стэфановіч, а таксама ягоныя асабістыя рэчы.

Запрашэнне на прэзентацыю аналітычнага агляду ў галіне правоў чалавека

04.05.2009 Запрашэнне на прэзентацыю аналітычнага агляду ў галіне правоў чалавека

Выйшаў з друку аналітычны агляд “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе”, падрыхтаваны праваабаронцамі. Прэзентацыя аналітычнага агляду адбудзецца 4 траўня а 15 гадзіне ў памяшканні Сядзібы Партыі БНФ па адрасу: Мінск, вул. Машэрава, д.8

Трынаццаць чалавек абвесцілі галадоўку

04.05.2009 Трынаццаць чалавек абвесцілі галадоўку

Сёння аладоўку абвесцілі прадпрымальнік Алесь Макаеў, моладзевы актывіст Андрэй Кім, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, палітыкі Мікола Статкевіч, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Скрабец, Вячаслаў Сіўчык, Міхаіл Марыніч, прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, моладзевыя актывісты Наста Палажанка, Андрэй Цянюта, Мікола Дземідзенка, Арцём Дубскі.

Беларускія ўлады забаранілі аздараўленьне дзяцей у Швэйцарыі

04.05.2009 Беларускія ўлады забаранілі аздараўленьне дзяцей у Швэйцарыі

Беларускія ўлады забаранілі аздараўленьне соцень беларускіх дзяцей у Швэйцарыі. Каля 400 беларускіх дзяцей ад 7 да 16 гадоў з радыяцыйна забруджаных рэгіёнаў штогод езьдзілі на аздараўленьне ў Швэйцарыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства