12.05.2009 Франак Вячорка зноў судзіцца
Сёння, 12 траўня, пачнецца разгляд касацыйнай скаргі Франака Вячоркі. У вайсковым судзе Франак дамагаецца скасаваньня пастановы суду ніжэйшай інстанцыі, які прызнаў дзеяньні вайскоўцаў і вайсковых мэдыкаў законнымі.
12.05.2009 «Экстрэмізму» ў Беларусі можа стаць больш
Цяпер за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі будзе ўстаноўлена не толькі крымінальная, але і адміністратыўная адказнасць. Такая норма змяшчаецца ў законапраекце «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымінальнай і адміністратыўнай адказнасці», — паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на Пастаянную камісію па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
11.05.2009 Скінхэды запужваюць актывістак "Моладзі БНФ"
У Наваполацку некалькі падлеткаў-скінхэдаў напалі з пагрозамі на дзяўчат, актывістак мясцовай філіі Моладзі БНФ. Гэта здарылася вечарам у суботу, 9 траўня, калі двое дзяўчат вярталіся з універсітэта праз лесапарк дадому. Невядомыя спынілі іх у глухім месцы, адабралі значкі і пагражалі фізічнаю расправай. Дзяўчаты адразу патэлефанавалі ў міліцыю, але дапамогі так і не дачакаліся.
11.05.2009 Гуманізацыя сістэмы выканання пакаранняў – тэма чарговага пасяджэння Грамадска-кансультацыйнага савета
Як стала вядома “Народнай Волі”, чарговае пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі можа прайсці ў адной з камер следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
11.05.2009 «Палітрэкрутам» забараняюць чытаць недзяржаўную прэсу і весці інтэрнет-дзённікі
«Наша Ніва» збіраецца звярнуцца да міністра абароны Леаніда Мальцава і падаць у суд з-за фактаў забароны вайскоўцам-падпісчыкам атрымліваць газету.
11.05.2009 “Калі Лукашэнку не падабаюцца правы чалавека – няхай выйдзе з ААН”
Апошнім часам Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў адносна сытуацыі з правамі чалавека ў краіне. Да прыкладу, у інтэрвію агенцтву Ройтэрс ён сказаў, што у адрозьненьне ад эўрапейскіх краінаў не выкарыстоўваў сьлезацечны газ і вадамёты для разгону дэманстрантаў. А падчас паездкі ў Салігорск выказаў меркаваньне, што аснова праграмы "Ўсходняе партнэрства” — прагматычнае супрацоўніцтва. Маўляў, «пры чым тут правы чалавека да нафты і газу»? Якія мэты мае такая рыторыка кіраўніка Беларусі? Алесь Дашчынскі гутарыць з праваабаронцам Алесем Бяляцкім.
11.05.2009 Дубскага будуць судзіць заўтра
Па папярэдняй інфармацыі, разгляд адміністрацыйнай справы над Арцёмам Дубскім адбудзецца ў аўторак, 12 траўня.
08.05.2009 Вацлаў Гавал: “Пакараньне сьмерцю я з прынцыповых меркаваньняў асуджаю”
Праваабаронцы звярнуліся да першага прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гавала з пытаньнем наконт яго адносінаў да захаваньня ў дзяржаве сьмяротнага пакараньня. Вядомы палітык і драматург у сваіх развагах адзначыў, што ўсё жыцьцё адмаўляў гэты від кары.
08.05.2009 Ціск на астравецкіх грамадскіх актывістаў не спыняецца
5 траўня да Івана Крука, сябра аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы “Астравецкая атамная - гэта злачынства”, наведаўся міліцыянт і дапытаў яго па факце распаўсюду 26 красавіка інфармайыйных матэрыялаў, прысвечаных 23-яй гадавіне Чарнобыля і магчымаму будаўніцтву Астравецкай АЭС. Падставай для гэтага стала “ананімнае тэлефоннае паведамленне ў РАУС”.
Пра гэта паведамляе паплечнік І.Крука па антыатамным супраціве ў раене Мікола Уласевіч.
08.05.2009 Вадзім Канапацкі падаў скаргу ў Пракуратуру
Незаконна затрыманы ўчора намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі падаў скаргу ў Пракуратуру Цэнтральнага раёна горада Менска на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні да сваёй асобы.
08.05.2009 Маладафронтаўцаў будуць судзіць за “Школу для ўсіх”
7 траўня удзельнікаў акцыі “Школа для ўсіх” наведалі супрацоўнікі міліцыі і ўручылі ім новыя павесткі ў суд. Такім чынам судовае паседжаньне перанесена з 8 траўня на аўторак 12 траўня.
08.05.2009 Аўтуховіч заклікаў спыніць галадоўку салідарнасці з ім
Пра гэта паведаміў адвакат Павал Сапелка, які сустрэўся зь Мікалаем Аўтуховічам ў менскім сьледчым ізалятары.
08.05.2009 Актывістаў Маладога Фронту затрымалі за спробу правесьці культурную імпрэзу ў дзіцячым доме
7 траўня маладафронтаўку Людвісю Атакулаву і трох яе паплечнікаў затрымалі па дарозе ў Станькава - там юнакі мусілі праводзіць "Шоў Беларушчыны" у дзіцячым доме, а таксама перадаць кнігі на беларускай мове дзецям.
08.05.2009 У Беларусь не пусцілі студэнтку беларусістыкі Варшаўскага універсітэта
Напрыканцы красавіка беларускія памежнікі адмовілі ва ўездзе ў краіну студэнтцы кафедры беларусістыкі Варшаўскага універсітэта Марце Шыманьскай. У грамадзянкі Польшчы была анулявана шматразовая беларуская віза і пастаўлена пячатка "Ва ўездзе забаронена", паведаміла "Польскае радыё".
08.05.2009 Карэспандэнцыя вайскоўца Ігара Салаўя кантралюецца
Актывіст руху “За свабоду” Ігар Салавей з Пінска, які цяпер служыць у войску ў Івацэвіцкім раёне, мае праблемы з атрыманнем карэспандэнцыі. Бывае, што яго лісты не даходзяць да адрасатаў, ці наадварот. Бывае, што атрымлівае карэспандэнцыю ў адкрытых канвертах. Хаця салдат-паштальён дастаўляе карэспандэнцыю з пошты заўсёды непашкоджаную, як ён сказаў Салаўю.










