14.05.2009 Затрыманыя перад акцыяй актывісты адпушчаныя без складання пратаколаў
Затрыманыя напярэдадні акцыіпяцёра актывістаў - маладафронтаўцы Павел Кур’яновіч, Валеры Мацкевіч, Яўген Скрабец, моладзевая актывістка Вольга Жураўлёва і актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Алеся Якубоўская - знаходзіліся ў Кастрычніцкім РУУС Менску. Усе пяцёра адпушчаныя без складаньня пратаколаў.
14.05.2009 Паўла Кур’яновіча суд пакараў штрафам
Сёння, 14 траўня, суд Першамайскага раёну Менску аштрафаваў актывістам “Маладога Фронту” Паўла Кур’яновіча на 10 базавых велічыняў. Маладафронтаўца прызналі вінаватым у адміністратыўным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП РБ - парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.
14.05.2009 Клецкая міліцыя вярнула журналісткам відэаапаратуру
Відэаапаратуру, якую клецкія міліцыянты адабралі ў сябраў БАЖ — незалежных журналістак Настассі Краўчук і Кацярыны Ткачэнка — вярнулі пасля скаргі ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у Клецкую раённую пракуратуру.
14.05.2009 Анастасія Палажанка расчараваная працай Першага канала Беларускага тэлебачання
Намеснік старшыні міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Анастасія Палажанка расчараваная працай Першага канала Беларускага тэлебачання. Аб гэтым яна заявіла ў інтэрв'ю БелаПАН, каментуючы паказаны ўвечары 13 мая фільм "Малады фронт. Кіднэпінг". У ім "МФ" быў абвінавачаны ў псіхалагічнай апрацоўцы непаўналетніх.
14.05.2009 Брэсцкіх маладафронтаўцаў не пускаюць на акцыю ў Менск
Юлю Пашко і Івана Стасюка знялі з цягніка ў Баранавічах.
14.05.2009 У Беларусі праводзяць прымусовую стэрылізацыю жанчынаў?
У Нясвіжскім раёне 78% асацыяльных жанчынаў прайшлі ўвядзенне ўнутрыматачных спіраляў ці стэрылізацыю.
14.05.2009 У Берасці - першыя затрыманні напярэдадні Марша
Каля 12-й гадзіны на прывакзальнай плошчы ў Берасці былі затрыманыя маладафронтаўцы Андрэй Шарэнда і Міхась Ільін супрацоўнікамі Ленінскага РАУС для высвятлення асобаў.
14.05.2009 Беларусь — у лідэрах па кантролі за інтэрнэтам
Паводле дасьледаваньняў прыватнай амэрыканскай кампаніі “CryptoHippie”, якая спэцыялізуецца ў тэхналёгіі канфідэнцыйнасьці, Беларусь займае трэцяе месца ў рэйтынгу дзяржаў з самым моцным электронным кантролем. На першай і другой пазыцыі — адпаведна Кітай і КНДР. Чацьвёртае месца належыць Расеі.
14.05.2009 Інтэрнет-правайдэр засцерагае кліентаў ад распаўсюду «экстрэмісцкай інфармацыі»
Прыватны беларускі інтэрнет-правайдэр «Соло» папярэдзіў сваіх абанентаў «аб недапушчальнасці распаўсюду інфармацыі экстрэмісцкага і іншага супрацьпраўнага зместу».
14.05.2009 Моладзь ладзіць марш “За незалежнасьць”
Сёньня на 6 гадзінаў вечара ў цэнтры Менску заплянаваны марш “За незалежнасьць”, ініцыяваны актывістамі “Маладога фронту”. Іх намер падтрымалі сябры іншых моладзевых арганізацый і рухаў. У Англіі, Польшчы, Украіне, Расеі і Літве адбудуцца пікеты насупраць беларускіх амбасадаў з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў у Беларусі і абароны незалежнасьці краіны.
13.05.2009 Уладзімір Лабковіч: Можна прагназаваць, што “Наша Вясна” ізноў не будзе зарэгістраваная
Сябры ГПА “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога ў чарговы раз пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі, паведамляюць, што па месцы іх працы прыходзяць запыты і тэлефанаванні з мінюста. У працадаўцаў цікавяцца ўсялякай інфармацыяй, датычнай жыцця і дзейнасці іх супрацоўнікаў, што сталі заснавальнікамі праваабарончага аб’яднання.
13.05.2009 Сёння судзяць Паўла Кур’яновіча (дапоўнена)
Судовае паседжанне, якое пачалося сёння, перанесена на заўтра на 9 раніцы. Гэта адбылося па прычыне таго, што суддзя вырашыў дапытаць у якасці сведкі ахоўніка, які выклікаў міліцыянтаў і ўдзельнічаў пры затрыманні актывіста.
13.05.2009 Парушэнні правоў на свабоду мірных сходаў і свабоду выказвання меркаванняў
Заява Amnesty International пра прызнанне фігурантаў "справы 14-ці" вязнямі сумлення
13.05.2009 Затрыманную ўчора маладафронтаўку чакае сустрэча з КДБ
Сёньня дырэктарка і завуч гімназіі-каледжу мастацтваў імя Ахрэмчыка выклікала на размову маладафронтаўку, вучаніцу 8-й клясы Вікторыю Ладзіс.
13.05.2009 "Звязда" - у абарону роднай мовы
Стаўленне ў грамадстве да беларускай мовы як дзяржаўнай прымушае звяртацца да гэтай праблемы зноў i зноў. Мова, якая ахоўваецца законам (цi павiнна ахоўвацца) часта iгнаруецца, i робiцца гэта пад маркай свабоды i дэмакратыi. Маўляў, у нас дзве дзяржаўныя мовы i чалавек мае права выбiраць, якой мовай карыстацца.










