18.05.2009 Партыя свабоды і прагрэсу ў чацвёрты раз падала дакументы на рэгістрацыю
Партыя свабоды і прагрэсу ў чацвёрты раз падала дакументы на рэгістрацыю. Пра гэта паведаміў старшыня партыі Ўладзімір Навасяд.
18.05.2009 Журналісту «Бобруйского курьера» адмовілі ў інфармацыі
Па ўсіх пытаннях карэспандэнту газеты прапанавалі звяртацца ў аддзел ідэалагічнай працы.
18.05.2009 Маладафронтаўцы пагадзіліся спыніць галадоўку
Маладафронтаўцы пагадзіліся спыніць галадоўку пасьля таго, як Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, Лявон Баршчэўскі, Аляксандар Мілінкевіч і Вячаслаў Сіўчык заявілі, што бяруць адказнасьць за вызваленьне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў на сябе. Яны паабяцалі выкарыстаць усе палітычныя, міжнародныя й іншыя магчымасьці для таго, каб прадпрымальнікі як мага хутчэй выйшлі на волю.
18.05.2009 КДБ спрабуе схіліць маладафронтаўку да супрацы
Днямі на факультэт журналістыкі БДУ, дзе навучаецца актывістка Маладога Фронту Надзея Пекарская, прыйшлі супрацоўнікі КДБ.
18.05.2009 Міністр абароны дазволіў Івану Шылу здаць іспыт
Міністр абароны Леанід Мальцаў станоўча адказаў на просьбу “Маладога Фронту” дазволіць палітвайскоўцу Івану Шылу здаць выпускны іспыт.
15.05.2009 Зінаіда Ганчар так і не атрымала ад пракуратуры інфармацыі пра вынікі расследавання па справе аб знікненні свайго мужа
Жонка выкрадзенага ў верасні 1999 года апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара ўжо каторы год спрабуе атрымаць ад пракуратуры інфармацыю пра папярэднія вынікі расследвання па справе знікнення свайго мужа. Супрацоўнікі пракуратуры фактычна ігнаруюць усе звароты Зінаіды Ганчар.
15.05.2009 Распрацаваныя змены ў выбарчае заканадаўства, якія ўлічаць пажаданні АБСЕ
У Беларусі распрацаваны законапраект аб унясенні зменаў у выбарчае заканадаўства. Пра гэта паведаміў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Валерый Міцкевіч.
15.05.2009 У Віцебску зноў затрымалі Барыса Хамайду
Апазыцыянэра Барыса Хамайду зноў затрымалі ў Віцебску каля “сіняга дому” (вуліца Леніна, 28), дзе ён зазвычай распаўсюджвае незалежную прэсу.
15.05.2009 Дэпутаты ўхвалілі дэкрэт пра экстраннае адабранне дзяцей у бацькоў
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на пасяджэнні 15 мая ўхвалілі змяненні ў дэкрэт прэзідэнта № 18 ад 24 лістапада 2006 года "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у непаспяховых сем'ях".
15.05.2009 За разгалошваньне дзяржаўнай таямніцы будуць караць і цывільных
Крымінальная і адміністратыўная адказнасьць будзе ўведзеная ў Беларусі для цывільных асобаў за разгалошваньне дзяржаўнай таямніцы.
15.05.2009 Менгарвыканкам не адказвае на просьбу ПКБ выдзеліць памяшканне для з'езда
Менгарвыканкам зацягвае з адказам на просьбу Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) аб выдзяленні памяшкання для правядзення з'езда, паведаміў сакратар цэнтральнага камітэта партыі Валерый Ухналёў. Паводле яго слоў, дакумент у Менгарвыканкам з просьбай аб выдзяленні памяшкання накіроўваўся 12 красавіка.
15.05.2009 Суд заступіўся за Ксенафонта Суперфасфата
Савецкі суд Менску адмовіў праваабаронцу Алегу Воўчаку ў задавальненьні яго пазову да газэты адміністрацыі прэзыдэнта “СБ-Беларусь сегодня” аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.
14.05.2009 Хроніка затрыманьняў напярэдадні і падчас маршу “За Незалежнасьць!”
Сёньня, 14-га траўня “Малады Фронт” праводзіў мірную акцыю пратэсту супраць зьмены дзяржаўных сымбаляў у 1995 годзе пасьля правядзеньня рэферэндуму (замест гістарычных сымбаляў герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сьцяга былі прынятыя нэасавецкія сымбалі). Арганізатарамі Маршу “За Незалежнасьць!” выступілі актывісты “Маладога Фронту”. Яшчэ ўдзень пачаліся прэвентыўныя затрыманьні ў рэгіёнах. За дзень па Беларусі было затрымана больш дзесятка моладзевых актывістаў.
14.05.2009 Аляксей Вяргейчык быў вызвалены праз тры гадзіны
Аляксей Вяргейчык, якога пасля затрымання даставілі ў УУС Савецкага раёну, цягам трох гадзінаў быў вызвалены.
14.05.2009 Затрыманыя Максім Вінярскі, Аляксей Янушэўскі, Ягор Варапаеў і Аляксандр Лазар таксама на волі (Абноўлена)
Максім Вінярскі, Янушэўскі, Варапаеў Ягор і Аляксандр Лазар на волі. Іх вітаюць каля РУУСа сябры і паплечнікі. Выйшаў на волю апошні затрыманы, магілёўскі актывіст Аляксандр Лазар.










