20.05.2009 ТБМ заклікала выпускнікоў абіраць беларускую мову падчас тэставання
У заяве арганізацыі адзначаецца, што сёлета ў сувязі са школьнай рэформай школу заканчвае значна больш маладых людзей, чым у ранейшыя гады, а тых, хто жадае паступіць у ВНУ, чакае тэставанне, запіс на якое ўжо пачаўся.
20.05.2009 Судовыя выканаўцы ў чарговы раз апісалі маёмасць Сяргея Панамарова
Дом Сяргея Панамарова наведалі судовыя выканаўцы. Яны шукалі маёмасць, якую можна канфіскаваць для пакрыцця штрафаў.
20.05.2009 Бунько і Рудога будуць судзіць
25 траўня, будуць судзіць лідскіх моладзевых актывістаў Ганну Бунько і Яўгена Рудога. Яўген і Ганна атрымалі позвы ў суд, у якіх зазначана, што юнакі парушылі артыкул 17.1 КоАП РБ "Парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў".
20.05.2009 «Адзін дзень палітвязьня» ад Радыё Свабода
20 мая спаўняецца 55 гадоў беларускай службе Радыё Свабода. Да гэтай гадавіны выйшла кніга "Адзін дзень палітвязьня", пятнаццатая з серыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". У кнізе — гісторыі 41 беларускага палітвязня ад 1996-га па 2008 год. У гасцях у "Народнай Волі" укладальніца кнігі, карэспандэнтка "Свабоды" Ганна Соусь.
19.05.2009 Мікалая Аўтуховіча пераводзяць у Рэспубліканскую бальніцу МУС
Сёння, 19 траўня, Мікалаю Аўтуховічу паведамілі, што яго пераводзяць у Рэспубліканскую бальніцу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Пра гэта распавёў адвакат Павел Сапелка пасля сустрэчы са сваім падабаронным у следчым ізалятары.
19.05.2009 Ахвяры “Мэтрабуду” рыхтуюць новыя акцыі пратэсту
Жыхары дома на вуліцы Ўманскай, якія скардзіліся Аляксандру Лукашэнку на незаконны знос іхнага жытла пры будаўніцтве мэтро, кажуць пра падрыхтоўку новых акцый пратэсту, паколькі іх праблема не вырашаецца.
19.05.2009 Скаргу Вадзіма Канапацкага разгледзяць у Цэнтральным РУУС
Незаконна затрыманы 7 траўня намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі атрымаў адказ на скаргу, якую ён падаваў у Пракуратуру Цэнтральнага раёна горада Менска на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні да сваёй асобы.
19.05.2009 Новыя законы аб дзяржтайне ўдараць па незалежных журналістах
Эксперты лічаць, што ў Беларусі ідзе ўзмоцненая праца па павелічэнні жорсткасці заканадаўства.
19.05.2009 Міліцыя перасьледуе ўдзельнікаў акцыі памяці Захаранкі
Учора ўвечары супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Гомеля па тэлефоне выклікалі на сустрэчу ў аддзел трох удзельнікаў акцыі “ланцуг памяці генэрала Захаранкі” – Уладзімера Кацору, Юрася Захаранку й Васіля Палякова.
18.05.2009 Мінюст – у пошуках зачэпак
Сёння Зміцеру Салаўёву, уласніку юрыдычнага адраса ў Наваполацку, прадастаўленага для рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна”, патэлефанавалі з мясцовага выканкама і паведамілі, што па запыце мінюста збіраюцца правесці праверку па дадзеным адрасе.
18.05.2009 Прызначаная дата суду над праваабаронцай Тамарай Шчапёткінай
Разгляд адміністрацыйнай справы бярозаўскай актывісткі і праваабаронцы Тамары Шчапёткінай прызначаны ў судзе Бярозаўскага раёна на 16 гадзін 20 траўня. Актывістку вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства.
18.05.2009 Крымінальная справа супраць Леаніда Свеціка накіраваная ў суд
Як стала вядома віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку, у мінулую пятніцу абласная пракуратура перадавала крымінальную справу, узбуджаную супраць яго па ч.1 арт. 130 КК РБ у абласны суд.
18.05.2009 Затрыманьні ў Дзень Салідарнасьці 16 траўня
16 траўня пасьля акцыі, прысвечанай Дню салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў падземным пераходзе ўдзельнікаў акцыі: Аляксея Вяргейчыка, Паўла Кур’яновіча, Вікторыю Ладзіс, Уладзімера Яроменку, Багуслава Рэвякова. Пасьля праверкі асабістых рэчаў у актывістаў перапісалі прозвішчы і адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
18.05.2009 Радзькоў збіраецца закрыць усе філіялы недзяржаўных вну
Тысячы студэнтаў, якія працуюць у рэгіёнах, могуць застацца без вышэйшай адукацыі з–за жадання міністра адукацыі.
18.05.2009 ПКБ можа стаць «Радзімай»
18 траўня Мінгарвыканкам нарэшце выдзеліў Партыі камуністаў беларускай памяшканне для правядзення чарговага з’езду. Ён адбудзецца 23 траўня ў ДК Мінскага трактарнага заводу.










