20.05.2020 Блогера Сяргея Ціханоўскага нечакана адпусцілі з гомельскага ізалятара
Блогера Сяргея Ціханоўскага, які быў запар асуджаны на 45 сутак арышту, вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання ў Гомелі. Як паведамляе праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка, міліцыянты вывезлі блогера ў горад і проста адпусцілі на вуліцу.
20.05.2020 Віцебская абласная выбарчая камісія сфармаваная: Смолікаў – увайшоў, Левінаў – не
У аўторак 19 траўня на сумесным паседжанні Віцебскага аблвыканкаму і абласнога Савету дэпутатаў была створаная Віцебская абласная выбарчая камісія па выбарах прэзыдэнта краіны.
20.05.2020 "Відэа недаступна". Як прайшло фармаванне выбарчай камісіі ў Барысаве
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч накіраваў у ЦВК скаргу на парушэнне прынцыпаў галоснасці і адкрытасці пры фармаванні Барысаўскай тэрытарыяльнай камісіі.
20.05.2020 Светлагорск: На тэрыторыях школ пікетаваць можна, а на галоўнай плошчы – нельга
Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” са Светлагорску Алена Масклюкова прааналізавала тыя месцы, якія рашэннем Светлагорскага райвыканкама ўвайшлі ў спіс забароненых для арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.
20.05.2020 У Гомелі журналістаў-фрылансераў пакаралі буйнымі штрафамі за апытанне студэнтаў аб неабходнасці каранціну
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 19 траўня разгледзеў адміністрацыйныя справы журналістаў-фрылансераў Ларысу Шчыракову і Андрэя Толчына. Пратаколы былі складзеныя на іх міліцыяй па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ).
20.05.2020 Бяздарны дэтэктыў па-пінску: як судзілі Анатоля Чэшуіна
Суд Пінскага раёна і горада Пінска 19 траўня пакараў адміністрацыйным штрафам у памеры 20-ці базавых велічынь жыхара горада Анатоля Чэшуіна.
19.05.2020 Месцы для збору подпісаў на Берасцейшчыне: самыя суровыя ўмовы – у абласным цэнтры
У Брэсцкай вобласці вызначыліся з месцамі, дзе будзе забаронена праводзіць пікеты з мэтай збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі. Самы вялікі спіс забароненых месцаў у Брэсце, а ў многіх раённых цэнтрах на гэты конт прынятыя даволі "ліберальныя" пастановы.
19.05.2020 Уладзімір Лабковіч: Дыскрымінацыйны падыход ЦВК пры рэгістрацыі ініцыятыўных груп бачны і без акуляраў
На пасяджэннях Цэнтральнай выбарчай камісіі, якія праходзілі 15 і 19 траўня, было адмоўлена ў рэгістрацыі заяў трыццаці двум ініцыятыўным групам грамадзян, якія практычна ўсе ўваходзяць у гэтак званыя “кандыдаты пратэсту” групы палітыка Мікалая Статкевіча.
19.05.2020 Назіранне на выбарах падчас пандэміі — як гэта выглядае на практыцы
Сваім досведам назірання праз прамыя трансляцыі падзяліліся назіральнікі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Мархотка з Салігорска і Аляксандр Капуцкі з Маладзечна.
19.05.2020 Назіральнік Леанід Свецік не змог патрапіць на паседжанні па фарміраванні ТВК
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік яшчэ 14 траўня накіраваў заявы ў Віцебскі аблвыканкам і Віцебскі гарвыканкам з просьбай паведаміць дзень, час і месца сумеснага паседжання выканкамаў і мясцовых саветаў дэпутатаў для фарміравання адпаведна абласной і раённых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта.
19.05.2020 "Гэта персанальныя рэпрэсіі". Праваабаронца Аляксандр Буракоў выйшаў з ІЧУ
Журналіст і праваабаронца “Магілёўскай вясны” Аляксандр Буракоў выйшаў з магілёўскага ІЧУ пасля 10-суткавага арышту. Менавіта так яго пакаралі за 2-хвілінны ўдзел у акцыі пад магілёўскім ІЧУ 6 траўня (артыкул 23.34 КаАП).
19.05.2020 Блогеру Ціханоўскаму дадалі яшчэ 15 сутак арышту. Наперадзе новыя суды
Блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15-суткавы арышт у ІЧУ, зноў выклікалі ў суд Савецкага раёна Гомеля, піша TUT.BY. Як распавёў перад пачаткам пасяджэння сам Ціханоўскі, напярэдадні яго судзілі не па адным, як распавялі ў судзе, а па двух пратаколах - за сустрэчы з людзьмі ў Оршы і Брэсце. Сёння таксама будуць судзіць паводле двух пратаколаў.
19.05.2020 У Вярхоўным судзе затрымалі 7 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць "кандыдатаў пратэсту"
У Мінску прама ў залах Вярхоўнага суда затрымалі людзей, якія прыйшлі на суд падтрымаць незарэгістраваных “кандыдатаў пратэсту” ад Мікалая Статкевіча. Пра гэта парваабаронцам “Вясны” паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.
19.05.2020 Віцебская вобласць: Дзе нельга збіраць подпісы ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты?
Згодна з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта, не пазней за 18 мая мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны былі вызначыць месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.
19.05.2020 Ізноў суды: У Берасці судзілі Паўла Кінчака, у Віцебску - Баразну
У Беларусі дагэтуль працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і акцый па “кармленні галубоў”: многіх удзеньнікаў чакаюць новыя адміністрацыйныя справы і пратаколы.










